ДЭ́ВАН (Devon),
востраў у Канадскім Арктычным архіпелагу, тэр. Канады. Пл. 54 тыс. км². На У крышт. масіў, выш. да 1887 м, укрыты ледавікамі. Цэнтр. ч. — вапняковае плато, выш. 250-600 м. На ПнЗ — сярэднягор’е, выш. 360—540 м. Берагі парэзаны залівамі і фіёрдамі. Месцамі расліннасць арктычнай тундры.
т. 6, с. 322
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ТАВА,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на У ад горада і 21 км ад чыг. ст. Драгічын, 124 км ад Брэста. 504 ж., 201 двор (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.
т. 5, с. 548
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́М,
горад у Саудаўскай Аравіі. Адм. ц. Усх. правінцыі. Каля 0,8 млн. ж. з прыгарадамі (1994). Порт у Персідскім зал. Канцавы пункт чыгункі з Эр-Рыяда. Прам-сць: хім., сталеплавільная, шкляная, папяровая, цэментная. Рыбалоўства. Ун-т. Д. — арганізацыйны цэнтр здабычы нафты і газу на У краіны.
т. 6, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1935—60. Утвораны 12.2.1935, з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. Цэнтр — гар. пас. Азарычы. Падзяляўся на 18 сельсаветаў. З 20.2.1938 у Палескай, з 8.1.1954 у Гомельскай абл. Скасаваны 20.1.1960, тэр. перададзена ў Акцябрскі, Калінкавіцкі, Капаткевіцкі і Парыцкі р-ны.
т. 6, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́РАЛЕНД (Damaraland),
Дамара, нагор’е ў цэнтр. ч. Намібіі ў Афрыцы. Ступенямі ўзвышаецца над берагавой пустыняй Наміб. Пераважаюць выш. 1000—1500 м, найб. — 2600 м (г. Брандберг). Клімат трапічны, сухі. Ападкаў 250—500 мм за год. Расліннасць на З злакава-хмызняковых пустынь з сукулентамі, на У апустыненая саванна.
т. 6, с. 26
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГАПО́ЛЛЕ,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Чарноўка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Гарадок, 55 км ад Віцебска. 408 ж., 160 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 6, с. 65
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́РКІ,
вёска ў Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Радунь—Астрына. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 88 км ад г. Гродна, 27 км ад чыг. ст. Бастуны. 222 ж., 70 двароў (1996). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 5, с. 262
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІРЫ́Н, Цзілінь,
горад на ПнУ Кітая ў правінцыі Гірын. Засн. ў 1673. Каля 1,5 млн. ж. (1994). Порт на р. Сунгары. Вузел чыгунак і аўтадарог. Культ. і навук. цэнтр. Прам-сць: хім. (угнаенні, фарбавальнікі, сінт. каўчук, хім. валокны), дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, буд. матэрыялаў, алюм., маш.-будаўнічая.
т. 5, с. 264
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШНЁЎКА,
вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 18 км на Пд ад г. Бабруйск, 128 км ад Магілёва, 3 км ад чыг. ст. Чырвоны Брод, на аўтадарозе Бабруйск—Калінкавічы. 448 ж., 163 двары (1996). Бабруйская птушкафабрыка. Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
т. 4, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАПАДЗЕ́ЛЬНАЯ ПРАСТО́РА,
міжрэчча, якое не мае сцёку ў якую-н. рачную сістэму або мае слабы сцёк пераменнага напрамку. На раўнінах часта забалочаная, напр. на Бел. Палессі на ёй могуць узнікаць біфуркацыя рэк і рачныя перахопы; у гарах — міжгорныя катлавіны або цэнтр. ч. хрыбтоў каля лініі водападзелу.
т. 4, с. 249
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)