Тано́к ’карагод’ (Бяльк., Ян., Растарг., Арх. Вяр.), ’хаджэнне шырокімі радамі жанчын, якія ўзяліся за рукі’ (учас “ваджэння стралы”) (Земляроб. каляндар), ’карагод, танец’ (чашн., Нар. сл.), ’танец’ (Ласт.), памянш. тано́чак (тапочекъ) ’тс’ (часцей у песнях) (Нас.), мн. л. танкі ’скокі’ (Сержп. Прымхі), тано́к вадзі́ць ’харавод вадзіць’ (Нар. Гом.), танка вадзіці ’тс’ (гом., Д.-Хадак.). Да тан (гл.) пад уплывам польск.дыял.tanek ’танец’ (Фасмер, 4, 19), гл. та́нец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пабыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Схадзіць, з’ездзіць у многія мясціны, неаднаразова пабыць дзе‑н., у каго‑н. Пабываць у замежных краінах. □ За гады партыйнай работы.. [Тураўцу] давялося пабываць у многіх кутках Беларусі.Мележ.Карніцкі спяшаўся за дзень пабываць усюды, каб паглядзець, як ідзе работа.Паслядовіч.// Наведаць каго‑, што‑н., прабыўшы там нейкі час. Пабываць у бацькоў. Пабываць па радзіме. □ Я ўспомніў, што мне яшчэ трэба пабываць у рэдакцыі раённай газеты, і паехаў у горад.Кулакоўскі.
2. Прабыць нейкі часу якім‑н. стане, якасці, становішчы. — А побач ёсць другая канава. Па ёй цячэ назад у возера вада, якая пабывала ў рабоце.Галавач.
3. Прыняць удзел у чым‑н. Пабываць на вайне. □ — Уга, ці не ў калатні ты набываў? — звярнуў увагу Слава на сіняк пад вокам у Ракіцкага.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Haec dies aliam vitam, alios mores postulat
Гэты дзень патрабуе іншага ладу жыцця, іншых звычаяў.
Этот день требует другого образа жизни, других обычаев.
бел. Іншы час ‒ іншыя песні.
рус. Иные времена ‒ иные нравы. У каждого времени свои песни. Иное время ‒ иное бремя.
фр. Autres temps, autres mœurs (Другие времена, другие нравы).
англ. Everything is good in its season (Всё хорошо в своё время).
нем. Andre Zeit, andre Freud (Другое время, другая радость). Andre Jahre, andre Haare (Другие годы, другие волосы).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
вы́йграць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.што і без дап. Набыць што‑н. у выніку розыгрышу латарэі, перамагчы ў азартнай гульні. Выйграць сто рублёў па аблігацыі. □ Аднойчы гуляў пан у карты і выйграў у суседняга пана маёнтак.Якімовіч.Была спакуса выйграць, ..асабліва калі хто браў «дзевяты вал».Колас.
2.без дап. Дамагчыся перамогі, узяць верх; перамагчы. Выйграць бой. Каманда выйграла ў спаборніцтвах. □ Мужчыны былі ашаломлены сілай удару немцаў, але не гублялі галавы, яны былі ўпэўнены, што немцы вайны не выйграюць.Гурскі.
3. Дамагчыся поспеху. Выйграць у чыіх-небудзь вачах.
•••
Выйграць час — сэканоміць час або выгадаць больш часу для ажыццяўлення чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фронт, -у, М -нце, мн. франты́, -о́ў, м.
1. Строй салдат, войск.
2. Звернуты да ворага, непрыяцеля край баявога размяшчэння войск, лінія, па якой разгорнуты перадавыя падраздзяленні.
Ф. палка.
3. Група дзеючых армій (у 3 знач.) пад кіраўніцтвам аднаго камандуючага.
Трэці Беларускі ф.
4. Месца, раён ваенных дзеянняў і размяшчэнне войск учас вайны, а таксама дзеючая армія ў такім раёне.
Адпраўка на ф. папаўнення.
5.перан., чаго. Месца, участак, сфера якой-н. дзейнасці.
Ф. забудовы горада.
Працоўны ф.
Пашырыць ф. сяўбы яравых.
6.перан. Сфера, галіна якой-н. дзейнасці.
Культурны ф.
◊
Адзіным фронтам — дружна, згуртавана.
На два франты — у двух напрамках (дзейнічаць).
Шырокім фронтам — з вялікім ахопам, размахам.
|| прым.франтавы́, -а́я, -о́е (да 2—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
hour
[aʊr]
n.
1) гадзі́на f.
Trains leave every hour on the hour — Цягнікі́ адыхо́дзяць штогадзі́ны
2) азна́чаны час дня
dinner hour — абе́дная пара́
office hours — гадзі́ны пра́цы (у канцыля́рыі, устано́ве); прыёмныя гадзі́ны
3) каро́ткі, абмежава́ны час
hour of glory — нядо́ўгая сла́ва
The village is only an hour away — Да вёскі то́лькі гадзі́на хады́/язды́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Апусціць на кароткі час што‑н. у якую‑н. вадкасць, памачыць; дакрануцца кавалачкам хлеба ці чым‑н. іншым да солі, цукру і пад. Абмакнуць пяро ў чарніла. Абмакнуць хлеб у соль. □ У момант.. [Міхалка] адзеў на галаву сетку, абмакнуў венік у ваду і пакрапіў рой.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кры́шанка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Абл. Што‑н. раскрышанае, здробненае. Учас галалёду праспект і цэнтральныя вуліцы насыпалі пяском, і зноў тыя ж машыны зграбалі, грузілі і вывозілі пажаўцелую крышанку ў поле.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́там, прысл.
У летні час, летняй парой. Летам выбежыш рана, Схопіш кошык лазовы І ляціш расхлістаны Пад знаёмыя сховы.Гілевіч.Якое раздолле ў зялёным бары летам!Якімовіч.Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жні́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да жніва, звязаны з ім. Жніўная пара. □ У жніўны дзень на вуліцы бязлюдна. Нават бэз заснуў каля дзвярэй.Караткевіч.// Які выконваецца ў час жніва. Жніўны абрад. Жніўная песня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)