прако́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пракалоць 1.
2. Дзірка, зробленая чым‑н. колючым. Раса абмывала босыя ногі і добра залечвала дзесяткі усялякіх праколаў, падбояў, крапіўных і камарыных укусаў. Кулакоўскі. // Дзірка, зробленая ў талоне або ў іншым дакуменце як знак парушэння правіл дарожнага руху. — Як жа гэта, таварыш Маргайлік, вы на чырвоны сігнал паехалі?.. Правы даўнія, праколаў няма і такое парушэнне... Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасвятлі́цца, ‑светліцца; зак.
1. Спец. Стаць светлым, святлейшым. Раствор прасвятліўся.
2. перан. Стаць ясным, спакойным, радасным. [Раечка] дала па адной [цукерцы] хлопчыку і дзяўчынцы. Тварыкі іх прасвятліліся. Лобан.
3. перан. Зрабіцца лагічным, ясным. Пасля дакладу думкі многіх, што тут прысутнічалі, не прасвятліліся, а быццам затуманіліся. Сабаленка. // Высветліцца, стаць зразумелым. Потым загадка прасвятлілася: у трэстаўскай кузні працаваў той жа самы дзядзька Алесь, які быў некалі калгасным кавалём. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыні́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Прыціснуцца, прыпасці да каго‑, чаго‑н. Страпянуўся Міколка, удыхнуў паветра глыбей і, упаўшы на калені, прынік да маці. Лынькоў. За акном пачуліся крокі і зараз жа знаёмы Зосін тварык прынік да шыбы. Лупсякоў.
2. перан. Разм. Прыціхнуць, страціць бадзёрасць. [Ліпачка] яшчэ больш прынікла, сцішылася. Сабаленка. [Яўхім:] — Ды і Сафрон трохі прынік — прыглядваўся, ці па нораву жонцы яго разбойная жытка. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рахава́ць, рахую, рахуеш, рахуе; незак.
Разм.
1. Рабіць разлікі, падлікі. — Ну, як жа, рахубу ад свайго інтэрасу маеш? — запытаўся .. [Кірыла] у Красуцкага. — Ды як вам Сказаць, дзядзька Кірыла, не рахаваў яшчэ. Скрыган.
2. Узважваць, прыкідваць, разлічваць. — Я думаю, таварышы ўпаўнаважаныя, што сёння мы не пойдзем ужо нікуды, а размяркуем нашы сілы, прыкінем, як і што будзем рабіць заўтра, — рахаваў гарбузаваты старшыня Лапухоўскага сельсавета Свірыд Лопух. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэпраду́ктар, ‑а, м.
1. Апарат для ўзнаўлення гуку, які перадаецца радыёвяшчальнымі станцыямі; гучнагаварыцель. Увечары часта разам заседжваліся каля рэпрадуктара, трывожна слухалі паведамленні з фронту... Мележ. Уключылі радыё, а калі голас рэпрадуктара ўрачыста прывітаў: «З Новым годам, таварышы!», усе ўсталі і паднялі чаркі за здароўе краіны, такой жа маладой, як і яны. Шахавец.
2. Гаспадарка, якая спецыялізуецца на вытворчасці і вырошчванні маладняку ці сартавога насення.
[Ад лац. re — зноў і producere — рабіць, ствараць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сала (у 1, 2 знач.). Сальная праслойка. // Зроблены з сала. Сальная свечка.
2. Прызначаны для атрымання сала; з высокім утрыманнем сала. Сальны адкорм. Сальная парода свіней.
3. Забруджаны салам. Сальныя плямы. // Тлусты, блішчасты ад сала. — Дык жа выхадны сёння, — вылазячы з-за стала і выціраючы сальныя вусны, сказаў Гарвась. Хадкевіч.
4. перан. Непрыстойны, грубы, цынічны. Сальны анекдот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саспе́ць, ‑ее; зак.
Разм.
1. Паспець, стаць спелым (пра плады і пад.). Не сядзець жа, склаўшы рукі, на прызбе ды чакаць, пакуль жыта саспее. Хадановіч.
2. перан. Скласціся, набыць завершаную форму. У штабе саспеў новы план. Колас. У .. [Ганны] саспела рашэнне, якое яна не хацела прымаць адна. Кавалёў.
3. Спец. Набыць у працэсе вытрымкі найлепшыя для выкарыстання якасці. Як толькі саспелі сыры,.. [Пятрок] павёз іх прадаваць. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скронь, ‑і, ж.
Бакавая частка чэрапа ад вуха да лобнай косці. Светлыя, амаль ільнянога колеру валасы .. [дзяўчыны] былі заколаты шырокім грэбенем на патыліцы, але асобныя кудзеркі падалі на лоб і на скроні. Хадкевіч. Зараз жа прыйшоў і Антоніо, ладны хлопец з кудлатымі чорнымі валасамі, якія на скронях апускаліся да палавіны шчок. Маўр. [Хлопчык] зняў шапку і ўсё цёр скронь, гледзячы ўніз, на асыпаную елкавай ігліцай падлогу. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́ла,
1. нескл., н. Музычны твор або асобныя партыя, прызначаная для выканання адным музыкантам, спеваком або танцорам. Сола для скрыпкі. // Выкананне такога твора (партыі). — Сола на баяне ў тым жа выкананы, — не сціхаў Саша. Васілевіч.
2. у знач. прысл. Асобна ад другіх (пра выкананне музычных твораў, танцаў). Спяваць сола. Танцаваць сола. □ Я лічыўся здольным скрыпачом, мне часам нават давалі выступаць сола ў якіх-небудзь святочныя канцэртах. Рамановіч.
[Іт. solo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадру́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які падыходзіць; зручны. З трывогай убачыў [Даніла], што хоць і сапраўдны тут лес, але дроў спадручных няма. Кулакоўскі. Ён [Сымон] са скрыпкай неразлучны, Не спускае яе з рук, А ў час вольны і спадручны Граў і цешыўся хлапчук. Колас.
2. у знач. наз. спадру́чны, ‑ага, м. Памагаты. Ні .. [гардэробшчык], ні яго спадручны ў такой жа форме,.. ніхто не звярнуў на нас увагі. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)