імунало́гія

(ад імуна- + -логія)

навука аб неўспрымальнасці арганізма да заразных хвароб і атрутных рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аэранавіга́цыя

(ад аэра- + навігацыя)

навука аб ваджэнні лятальных апаратаў па зададзеным курсе; паветраная навігацыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аэрана́ўтыка

(ад аэра- + -наўтыка)

навука аб перамяшчэнні ў паветры на лятальных апаратах; лётная справа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аэрано́мія

(ад аэра- + -номія)

навука аб атамных і малекулярных узаемадзеяннях у высокіх слаях атмасферы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіпало́гія, іпало́гія

(ад гр. hippos = конь + -логія)

навука аб конях і спосабах паляпшэння конегадоўлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

амфіцэ́льны

(ад амфі- + гр. koiloma = паглыбленне)

дваякаўвагнуты (аб пазванках рыб, некаторых земнаводных і паўзуноў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антрапало́гія

(ад антрапа- + -логія)

навука аб паходжанні і эвалюцыі чалавека і ўтварэнні чалавечых рас.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акасмі́зм

(ад а- + космас)

філасофскае і рэлігійнае вучэнне, якое прапаведуе погляды аб нікчэмнасці свету.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аксіяло́гія

(ад гр. aksios = каштоўны + -логія)

філасофскае вучэнне аб маральных, эстэтычных і іншых каштоўнасцях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пазёр

(фр. poseur)

чалавек, які клапоціцца аб знешнім эфекце сваіх паводзін, прымае позу, рысуецца.