РЫЗАЛІ́Т (ням. Rysalit ад італьян. risalita выступ),
частка будынка, якая выступае за лінію фасада на ўсю яго вышыню. Р. звычайна сіметрычны адносна цэнтр. восі будынка, падкрэслівае дамінуючае значэнне яго цэнтр.часткі, вылучае гал. ўваход, узбагачае пластычную выразнасць агульнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Вядомы са старажытнасці. Пашыраны ў архітэктуры стыляў барока, класіцызму, мадэрн і інш. На Беларусі адыгралі значную ролю ў кампазіцыі палацавых, сядзібных, грамадз. і культавых пабудоў.
Звычайна плоскасць сцяны будынка мела адзін цэнтр. Р., які быў гал. кампазіцыйным акцэнтам фасада, або цэнтр. і бакавыя Р. Часта Р. вырашаліся ў выглядзе порціка і завяршаліся трохвугольным франтонам. У пераходны перыяд ад барока да класіцызму былі пашыраны паўкруглыя, крывалінейныя, гранёныя Р., якія завяршаліся франтонамі складанай канфігурацыі, ламаным дахам, купалам. Р. афармлялі пілястрамі, прафіляванымі карнізамі, сандрыкамі, калонамі. У архітэктуры 1930—50-х г. Р. выкарыстоўваўся як асн. элемент кампазіцыі гал. фасада грамадз. і жылых будынкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГЕНЕРА́ЦЫЯ (тэхн.). 1) у вылічальнай тэхніцы — аўтам, перазапіс даных для захоўвання інфармацыі ў запамінальных прыстасаваннях аператыўнай памяці ЭВМ.
2) У сувязі — узнаўленне зыходнай формы сігналу, які прымаецца з дапамогай спец. (рэгенерацыйных) схем у рэтранслятарах.
3) У цеплатэхніцы — вяртанне часткі адведзенай цеплаты (унутранай энергіі паліва) для выкарыстання ў энергет, устаноўках. Цеплатой адведзеных з агрэгатаў газападобных прадуктаў згарання («гарачага» цепланосьбіта) падаграюць газападобнае паліва, паветра ці іх сумесі («халодны» цепланосьбіт), што паступаюць у гэтыя ж агрэгаты. Адбываецца ў рэгенератарах.
Таксама Р. выкарыстоўваецца ў розных галінах вытв-сці, напр., у ліцейнай — пры перапрацоўцы выкарыстаных фармовачных сумесей для аднаўлення зерневага стану пяску; у вытв-сці гумы для вырабу пластычнага прадукту (рэгенерату), які атрымліваюць тэрмічнай апрацоўкай (дэвулканізацыяй) зношаных гумавых вырабаў і адходаў гумавай вытв-сці; пры аднаўленні эксплуатацыйных уласцівасцей выкарыстаных нафтавых масел для паўторнага іх выкарыстання; пры перапрацоўцы ядзернага паліва, што выкарыстоўвалася ў ядзерным рэактары, для захоўвання радыеактыўных адходаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАНДЫНА́ЎСКІЯ МО́ВЫ,
паўночная (нардычная) падгрупа германскіх моў. Да С.м. належаць: дацкая мова, шведская мова, нарвежская мова, ісландская мова і фарэрская. Пашыраны на тэр. Даніі (у т. л. Фарэрскіх а-вах), Швецыі, Нарвегіі, Ісландыі, зах.часткі Фінляндыі.
Перыяд праскандынаўскага (агульнаскандынаўскага, пранардычнага) адзінства (пасля адасаблення ад готаў) — 1—7 ст.н.э. вядомы па рунічных надпісах 3 ст. (гл. Рунічнае пісьмо). У выніку экспансіі скандынаваў на З, Пд і Ў пераважна ў 9—10 ст. адбылася паступовая дыялектная дыферэнцыяцыя, вынікам якой стала ўзнікненне моў усх.-скандынаўскіх (шведская і дацкая) і зах.-скандынаўскіх (нарвежская, ісландская, фарэрская). С.м. дастаткова дыферэнцыраваныя ў фаналагічных і марфал. адносінах, значна меней у сінтаксічных. У лексіцы найб. адрозненні назіраюцца паміж астраўнымі і кантынентальнымі мовамі.
Літ.:
Вессен Э. Скандинавские языки: Пер. со швед.М., 1949;
Стеблин-Каменский М.И. История скандинавских языков. М.; Л., 1953;
Скандинавские языки: Актуальные пробл. грамматич. теории. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
dréifach
1.a трайны́; трохразо́вы, троекра́тны;
~ so viel у трайны́м паме́ры
2.adv тро́йчы; у тры разы́;
~ téilen падзялі́ць на тры ча́сткі;
etw. ~ bezáhlen заплаці́ць за што-н. утрая́ [у тры разы́] даражэ́й;
das zählt dóppelt und ~ гэ́та залі́чыцца ўдвая́ [ўтрая́]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Туркі́-баркі́ — пра вялікі шлях, вялікую адлегласць (Нар. лекс., Вушац. сл., Рэг. сл. Віц.): туркі́‑баркі́ выхадзілі і нічога не знайшлі (Гіл.), туркі́ ‘тс’ (дзісн., Бел. дыял. 3), туркі́‑буркі́ ‘тс’: туркі́‑буркі́ прайшла, а дом найшла (брасл., Ліцв.), сюды ж ту́ркі‑ба‑ту́ркі ‘тс’: ту́ркі‑бату́ркі прайшоў і нічога не знайшоў (пра грыбы) (глыб., Бабін, вусн. паведамл.), з турко́ў барко́ў ‘невядома адкуль’ (полац., Волк.). Сюды ж арэальна блізкае рус.пск.вы́ходить турки́ и борки́ ‘многа хадзіць па лясах, па палях’. Параўн. польск.Turki Mazurki obejść — абысці частку свету (Варш. сл.). Рыфмаванае спалучэнне, у скарочаным варыянце толькі туркі́. Няясна. Польскае спалучэнне падаецца пад Turek ‘турак’, у мн. л. Turcy, аналагічна рус.ту́рка ‘Турэччына’: я поеду в дальню турку (СРНГ), тады ту́ркі ‘тс’, што магло ўспрымацца як ‘далёкая краіна’, а другія часткі — або як бары́ (гл. бор, баро́к) ці ўласныя назвы. Канцавы націск у часткі першых слоў не выключае сувязь з туро́к2 ‘закавулак’ (гл.). Беразовіч (Язык и традиционная культура, 172) звязвае з *turiti «с семантикой толчка, касания» і варыянтнай агаласоўкай тур‑/тыр‑, параўн. рус.дыял.на закатурках ‘у баку ад чаго-небудзь’, бутырки ‘сялянскі двор па-за сялом’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзялі́цьнесов., в разн. знач. дели́ть; (на члены — ещё) члени́ть;
дз. паро́ўну — дели́ть по́ровну;
дз. на ча́сткі — дели́ть (члени́ть) на ча́сти;
тава́рышы ~лі́лі ўсё папала́м — това́рищи дели́ли всё попола́м;
1. Зрабіць што‑н. лепкай. Зляпіць снежную бабу. Ластаўкі зляпілі гняздо пад страхой.//перан. Зрабіць неакуратна, хутка, на скорую руку. Вершы па заказу не пісаліся. Калі і злепіш які, выглядаў кволым, змардаваным.Калачынскі.— А раней злепіць чалавек халупу: мох сабе тырчыць, вуглы сабе, нават канцы бярвення не адпілуе...Васілевіч.
1. Збіраць, сцягваць, групаваць у адным якім‑н. месцы. Канцэнтраваць вытворчасць. Канцэнтраваць войскі.//перан. Звяртаць, накіроўваць на што‑н. (увагу, думкі і пад.). Канцэнтраваць думкі. □ Прараб валодаў здольнасцю канцэнтраваць сваю ўвагу на адным, самым галоўным пытанні, не палохаўся рызыкі і адказнасці.«Полымя».
3. Абагачаць карысныя выкапні шляхам выдзялення найбольш прыгоднай з тэхнічнага і эканамічнага боку часткі іх для далейшай апрацоўкі або выкарыстання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадзе́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не паддаецца падзелу, драбленню, распаду на часткі. Непадзельная часцінка матэрыі. Непадзельныя словазлучэнні.
2. Які не падлягае падзелу; які знаходзіцца ў агульным валоданні. Непадзельная маёмасць. Непадзельны фонд калгаса.// Які складае адзінае цэлае з кім‑, чым‑н. — Зразумей, для Косці яго работа — яго жыццё, — усхвалявана сказала Вера. — Гэтыя паняцці для яго непадзельныя.Шыцік.
3. Якога не дзеляць ні з кім; поўны, абсалютны. Непадзельнае панаванне. Непадзельная ўлада.
4. У матэматыцы — які не дзеліцца без астачы. Непадзельны лік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Запісаць, занесці на паперу ўсё, многае. Пазапісваць свае думкі.
2. Запісаць, нанесці на плёнку, пласцінку ўсё, многае. Пазапісваць песні.
3. Унесці ў спіс, рэестр і пад. усіх, многіх або ўсё, многае. [Сакратар райкома] пазапісваў іхнія прозвішчы і паабяцаў выклікаць, калі што-небудзь надарыцца.Карпюк.// Уключыць у лік каго‑н. усіх, многіх. Пазапісваць у сведкі.
4.Разм. Скласці дакумент аб перадачы каму‑н. усяго або часткі чаго‑н. Пазапісваць рэчы на сына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)