РО́ЎДА (Іван Сямёнавіч) (н. 13.6.1953, г. Мядзел Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1996), праф. (2000). Скончыў БДУ (1975), з 1975 працуе ў ім (з 1996 нам. дэкана філал. ф-та, з 1999 заг. кафедры). Даследаванні па супастаўляльным мовазнаўстве, лексікалогіі, словаўтварэнні. Аўтар кн. «Рознаўзроўневая намінатыўная адпаведнасць беларускай і рускай моў» (1999), сааўтар кн. «Сучасная руская мова: Практыкум па арфаэпіі, арфаграфіі, пунктуацыі» (1989), «Слоўніка беларускай мовы» (2001), падручнікаў па бел. мове для пачатковай школы, падручнікаў і дапаможнікаў па рус. мове для сярэдняй школы і ВНУ і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЧ ((Rich) Вера) (н. 24.4.1936, Лондан),
англійская паэтэса і перакладчыца. Скончыла Оксфардскі ун-т (1958). З бел.мовы перакладае з 1960-х г. Пераклала зб. «Як вада, як агонь: Анталогія беларускай паэзіі з 1828 г. да сённяшняга дня» (1971), дзе апубл. творы 41 бел. аўтара. Пераклады паасобных твораў М.Багдановіча, З.Бядулі, А.Гаруна ў кн. «Снуецца зданяў рой» (1982). Пераклала паэму «Тарас на Парнасе», усе санеты Я.Купалы. Яе пераклады адметныя дакладнай перадачай зместу і формы арыгінала. Аўтар многіх артыкулаў пра бел. л-ру. Перакладае таксама са стараангл., старанарвежскай, польскай, рус., укр. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВІ́ЛЬСКАЯ ШКО́ЛА ЖЫ́ВАПІСУ,
адна з асн.маст. школ Іспаніі ў 15—17 ст. з цэнтрам у г. Севілья. Творы мастакоў С.ш. А.Фернандэса, Ф. дэ Эрэры Старэйшага, Х. дэ Раэласа, Ф.Пачэкі адметныя пачуццёвай дакладнасцю ў адлюстраванні рэчаіснасці. Найб. росквіту дасягнула ў 17 ст. ў творчасці Д.Веласкеса, Ф.Сурбарана, Б.Э.Мурыльё. Гэтаму перыяду ўласцівы глыбокі дэмакратызм вобразаў, канкрэтнасць маст.мовы, увага да праблем каларыту і і святлаценю.
Я.Ф.Шунейка.
Да арт.Севільская школа жывапісу. Д.Веласкес. Вакх. 1630.Да арт.Севільская школа жывапісу. Б.Э.Мурыльё. Адпачынак на шляху ў Егіпет. 1665—70.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзеясло́ў, ‑лова, м.
Часціна мовы, якая абазначае дзеянне або стан прадмета і змяняецца ў часе, асобах і ліках.
•••
Аднакратны дзеяслоў — дзеяслоў, які абазначае аднакратнае дзеянне.
Безасабовыя дзеясловы — дзеясловы, якія ўжываюцца толькі ў неазначальнай форме і ў 3 ас. адз. л.
Неазначальная форма дзеясловагл. форма.
Няправільны дзеяслоў — а) дзеяслоў, які змяняецца адпаведна непрадуктыўнаму тыпу; б) тое, што і рознаспрагальны дзеяслоў.
Рознаспрагальны дзеяслоў — дзеяслоў, які ўтварае адну частку форм па першаму, а другую — па другому спражэнню.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стылявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да стылю 1 (у 1, 2 знач.). Стылявая дасканаласць. Стылявыя катэгорыі. □ Апублікаваныя ж у мінулым і пушчаныя ў навуковы ўжытак пераважна дзелавыя помнікі даюць толькі прыблізнае ўяўленне аб запазычаннях старабеларускай мовы, бо дзелавыя помнікі з-за сваёй тэматычнай абмежаванасці і стылявой аднастайнасці змяшчаюць параўнальна мала запазычанай лексікі.Жураўскі.У жанравых і стылявых адносінах байкі Я. Коласа маюць шмат агульнага з дакастрычніцкімі апавяданнямі з цыкла «Казкі жыцця».Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фізіяло́гія, ‑і, ж.
1. Навука аб жыццёвых функцыях і дзейнасці жывога арганізма і яго частак. Параўнальная фізіялогія.// Спецыяльны прадмет, які вывучае гэту навуку. Лекцыі па фізіялогіі.
2. Сукупнасць жыццёвых працэсаў, якія адбываюцца ў жывым арганізме ці яго органах. Фізіялогія раслін. Фізіялогія жывёлы. Фізіялогія цэнтральнай нервовай сістэмы.// Характар, асаблівасці якіх‑н. жыццядзейных функцый. Фізіялогія дыхання. Фізіялогія кровазвароту.//перан. Грубая пачуццёвасць.
•••
Фізіялогія гукаў мовы — раздзел фанетыкі, які вывучае будову моўнага апарата і яго дзейнасць у працэсе маўлення.
[Грэч. phisis — прырода і logos вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыстата́, ‑ы, ДМ ‑стаце, ж.
Уласцівасць і стан чыстага (у 1, 4, 5, 6, 7, 8 і 9 знач.). Чыстага мовы. □ Першае, што кінулася Пракопу ў вочы, быў узорны парадак і чыстата на дварэ і каля будынкаў.Колас.Маўчала [асака] над чыстатой вады.Чорны.Цвёрда і настойліва ажыццяўляючы ленінскую знешнюю палітыку, Камуністычная партыя і Савецкі ўрад паслядоўна адстойваюць чыстату яе прынцыпаў.«Звязда».«Пранясі праз годы чыстату юнацтва, запал, нязгасную прагу да ведаў».Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дзы́нкаць, дзвы́нкаць ’бразгаць, брынкаць’ (БРС). Калі гэта не гукапераймальныя ўтварэнні, то можна меркаваць, што гэта запазычанне з польск.мовы. Параўн. польск.dźwięk ’гук’, dźwięczeć ’гучаць’ (параўн. таксама запазычанне з польск.мовы ў ст.-бел. помніках: дзвенкъ ’гук’; гл. Булыка, Запазыч., 94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лётчык ’вадзіцель самалёта’ (ТСБМ). Запазычана з рус.мовы (Крукоўскі, Уплыў, 110).