падо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Здохнуць (пра жывёлін, насякомых). — Мы худобу пракормім, — падвясельваў бацьку Папас, — сена дастанем, насячом гучкоў, вецця, галін — не падохне жывёла. Колас. // Груб. Памерці (пра людзей). [Селянін:] — А ў.. [брата] жонка там жа [у сібірскай тайзе] падарвалася і памерла.. Каб яшчэ там жыць, дык і самі падохлі б, як пацукі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Зваліць, паваліць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазвальваць людзей з ног. Вецер пазвальваў слупы. // Спілаваць, ссячы ўсё, многае. Пазвальваць сосны.
2. Скінуць адкуль‑н. усё, многае. Пазвальваць сена з вазоў.
3. Неакуратна зваліць, скідаць усё, многае. Пазвальваць рэчы ў кучу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парашу́т, ‑а, М ‑шуце, м.
Прыстасаванне ў выглядзе вялікага парасона, прызначанае для спуску людзей, грузаў з лятальных апаратаў, для тармажэння пры пасадцы самалётаў і пад. Над галавой, на цёмным блакіце неба, прыкметна чарнеў купал парашута. Новікаў. Тоня напружыла ўсе сілы і скіравала парашут на вузенькую прагаліну паміж дрэвамі. Шчарбатаў.
[Фр. parachute.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак.
1. што. Зняўшы з аднаго месца, павесіць на другое. Перавесіць карціну на другую сцяну.
2. каго-што. Перакінуўшы цераз што‑н., спусціць, павесіць канцамі ўніз. Лыка.. [Лук’янскі] перавесіў цераз плячо на шыю, гаршкі трымаў у руках і так.. цёрся паміж людзей на рынку. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перамані́ць, ‑маню, ‑маніш, ‑маніць; зак., каго-што.
Разм. Зацікавіўшы чым‑н., угаварыць перайсці з аднаго ў другі лагер групу людзей і пад. Пераманіць на свой бок. □ — Чым, чым не прываблівалі мы Мішку, каб пераманіць у свой полк. Лынькоў. Марыйка пераманіла да сябе ў брыгаду самых працавітых дзяўчат. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перастро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак.
1. каго-што. Змяніць строй, размясціць у страі іначай. Перастроіць батальён. Перастроіць баявыя разлікі. Перастроіць людзей у шарэнгі.
2. што. Пераключыць на іншую хвалю (радыёпрыёмнік і пад.). Перастроіць прыёмнік на кароткія хвалі.
3. што. Настроіць іначай (музычны інструмент). Перастроіць гітару на другі лад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Тое, што і пхаць. На станцыі было вельмі многа людзей. Яны бегалі ўсцяж вагонаў, крычалі, піхалі адзін аднаго. Арабей. [Антон Пятровіч:] — Ды хто, як не я, табе самому параіў паступіць у акадэмію? І яму раіў. Усіх вас, верхаглядаў, на добрую дарогу піхаў. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пляце́нь, плятня, м.
Агароджа з пераплеценых тонкіх галін. Высокі лазовы пляцень, якім з усіх бакоў абгароджаны цесны дворык, здаўся Шыковічу крапасной сцяной, за якой нехта як бы хацеў схавацца ад людзей і свету. Шамякін. Лежачы за плятнём, Лявонка трывожна пазіраў на дашчаныя вароты, за якімі зніклі сябры. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамы́іна, ‑ы, ж.
1. Упадзіна, прамытая ліўнем, утвораная патокам вады. Я бачыў людзей, якія ў хвіліну небяспекі, калі на перамычку наступала вада, загароджвалі грудзьмі прамыіну. Галавач.
2. Незамерзлае месца на ледзяной паверхні ракі, возера і пад. Як .. [Пятрусь] забыў, што на рэчцы ёсць палонкі і прамыіны? «Работніца і сялянка».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рык, ‑у, м.
Моцны працяглы напружаны роў (жывёл). Выпушчаныя з хлявоў каровы, агалошваючы наваколле мычаннем, рыкам, ашалела несліся ў сасоннік. Навуменка. // Дзікі роў, злоснае рыканне (лясных жывёл). Мядзведзі выходзілі з пушчы і сваім рыкам наводзілі жудасць на людзей. Хромчанка. Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)