пазама́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Замазаць, заляпіць чым‑н. усё, многае. Пазамазваць надпісы на сцяне. □ Прасячэ Тарэнта ў стопцы акно, падраўняе падлогу, глінай яе пазамазвае і будзе жыць. Галавач.

2. Запэцкаць, забрудзіць усё, многае. Пазамазваць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

prepared [prɪˈpeəd] adj. (for) падрыхтава́ны; гато́вы;

Everything was prepared for the party. Усё было падрыхтавана да прыёму гасцей;

They were prepared to set off. Яны былі гатовы адправіцца ў дарогу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

silt​2 [sɪlt] v. асяда́ць гле́ем

silt up [ˌsɪltˈʌp] phr. v. засме́чваць, забіва́ць (глеем); засме́чвацца, загле́йвацца;

The sand has silted up the mouth of the river. Пясок забіў усё вусце ракі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sun​1 [sʌn] n. со́нца;

in the sun на со́нцы

♦

everything under the sun усё на гэ́тым све́це;

get up/go to bed with the sun устава́ць/кла́сціся ра́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

апо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Тое, што і абпоўзаць. Усё апоўзаў тут, усё абтупаў У маленства і суровы дзень... Ляпёшкін. / у перан. ужыв. [Бацька:] Во, хай арэхі пойдуць, грыбы — апоўзае [сын] тады і Роўніцу тую, і Паповы раўкі, і Баранава. Гіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вынахо́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які можа знайсці выйсце са складанага становішча; знаходлівы. Вынаходлівы арганізатар. Вынаходлівы на жарты. □ Старшына .. [Максім] быў вынаходлівы: усё мог здабыць, усё атрымаць і даставіць раней за другіх, абвесці вакол пальца любых інтэндантаў. Шамякін. // Здольны ствараць, вынаходзіць новае. Вынаходлівы розум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

1. Аднесці, занесці адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх. Паадносіць пазычаны посуд. Паадносіць дзяцей у яслі.

2. Аднесці, аддаліць, перамясціць на нейкую адлегласць усё, многае. Вецер паадносіў лісце. Паадносіць платы ад дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паз’яда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. З’есці за некалькі прыёмаў усё, многае.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пашкодзіць ядавітым рэчывам што‑н. у многіх месцах, усюды. Паз’ядала кіслага скуру на руках.

3. Сцерці, затупіць усё, многае. Паз’ядаць зубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак.

1. што. Намазаць, памазаць або абмазаць што‑н. яшчэ раз.

2. што. Намазаць, памазаць або абмазаць усё, многае. Перамазаць усе падшыпнікі салідолам.

3. каго-што. Запэцкаць усё, многае або ўсіх, многіх; запэцкаць у многіх месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́к-такі, часціца.

Разм.

1. супраціўная. Аднак, усё-такі, усё ж. Імкнулася скончыць работу ў тэрмін, так-такі і не скончылі. □ [Шура:] — Скінуў немцам два паравозы. — Так-такі два? Навуменка.

2. сцвярджальная. На самай справе, сапраўды. Задума так-такі і засталася задумай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)