упы́рснуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., што.

Увесці пад скуру (шпрыцам).

У. камфару.

|| незак. упы́рскваць, -аю, -аеш, -ае; наз. упы́рскванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хіхі́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Спадцішка або ціха смяяцца.

Чаго ты хіхікаеш?

|| аднакр. хіхі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. хіхі́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цю́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак. (разм.).

1. гл. цюкаць.

2. каго. Забіць, прыкончыць.

Ц. па галаве.

3. Выпіць.

Ц. па чарцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

he

1. га;

he ? — га?;

2. уга; эх; вось дык; ну

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

бры́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Аднакр. да бры́каць.

2. Тое, што і брыкнуцца.

брыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да брыка́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабурча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; ‑чым, ‑чыце; зак.

Бурчаць некаторы час. Сабака пабурчаў і сціх. □ — Ну, ну, пабурчы, бацька, — жартуючы, прамовіў Сідар, — пабурчы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sod

[sɑ:d]

1.

n.

1) дзірва́н -у́ m., дзёран -ну m.

2) пласт дзёрну, дзярні́на f.

2.

v.t. (-dd-)

пакрыва́ць, заклада́ць дзёрнам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

er [ɜ:] interj. BrE а, э-э (гук, які вымаўляюць пры няўпэўненасці, сумненні) : Well, er – I’m not really sure. Ну, э-э, я не зусім упэўнены.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сёрбаць, -аю, -аеш, -ае; незак., што і без дап.

1. Есці вадкую страву або піць, прысмоктваючы.

С. зацірку.

2. Піць невялікімі глыткамі час ад часу.

Гаворачы, госць з апетытам сёрбаў кампот.

|| зак. вы́сербаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| аднакр. сербану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і сёрбнуць, -ну, -неш, -не; -ні (разм.).

|| наз. сёрбанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Праводзіць чым-н. па чым-н., пакідаючы след, лінію.

Ч. бульбу па тарцы.

2. Хутка, неакуратна пісаць.

3. Утвараць характэрныя гукі (пра некаторых птушак).

|| аднакр. чыркану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (да 1 і 2 знач.) і чы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 3 знач.).

|| наз. чы́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)