Баўдзі́ла ’лаянкавае слова’ (Янк. БП), ’дурань’ (Янк. Мат., Бір. Дзярж., БРС), бо́ўдзіла ’дурань’ (Янк. Мат.), бо́ўдзіло (Арх. Бяльк., слонім.), боўдзіла ’вярзіла’ (Шат.), ’чалавек, які ў гутарцы ўжывае недарэчныя ці лаянкавыя словы’ (КЭС, лаг.), бо́ўціла ’лаянкавае слова’ (КЭС). Можна меркаваць, што ёсць сувязь з словам боўдзіла ’жэрдка, якой заганяюць рыбу ў сетку’ (гл.). Перанос значэння ’палка, дубіна, жэрдка’ → ’дурань’ добра вядомы амаль ва ўсіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́пны ’паважны; скромны, сарамлівы’ (Нік., Оч.), ’лоўкі, акуратны’ (Касп.), ’хто ўмее добра працаваць’ (докш., ушац., Пан.), ’працалюбівы’ (Шат.). Відаць, узыходзіць да чэш. vtípný ’вынаходлівы, кемлівы, лоўкі, дасціпны’ няяснага паходжання (выводзяць з *tipati ’ўпіхваць, уціскаць’, гл. Борысь, 121), верагодна, праз польскае пасрэдніцтва, дзе пераважаюць формы *stip‑ з прыстаўкай (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 50). Гл. дасціпны, досціп (гл.) з выпадзеннем ў (Станкевіч, Язык, 1029), параўн. ст.-бел. недовсципъ, недовтипъ ’някемлівасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́ма нареч. до́ма;

не все до́ма не ўсе до́ма;

в гостя́х хорошо́, а до́ма лу́чше погов. у гасця́х до́бра, а до́ма лепш;

чу́вствовать себя́ как до́ма адчува́ць сябе́ як до́ма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

салі́дны

(фр. solide, ад лац. solidus = трывалы)

1) моцны, добра зроблены;

2) грунтоўны (напр. с-ая аргументацыя);

3) важны, аўтарытэтны (напр. с. вучоны);

4) мажны, поўны;

5) не вельмі малады, сталы (напр. с. узрост);

6) значны па памеру, сіле (напр. с. капітал).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

assort

[əˈsɔrt]

1.

v.t.

сартава́ць; разьмярко́ўваць; разьбіра́ць; групава́ць, клясыфікава́ць

to assort books alphabetically — групава́ць кні́гі ў альфабэ́тным пара́дку

2.

v.i.

падыхо́дзіць, пасава́ць

to assort well — до́бра пасава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

accomplished

[əˈkɑ:mplɪʃt]

adj.

1) вы́кананы, зро́блены; зако́нчаны

2) высо́какваліфікава́ны; выда́тны, таленаві́ты, даскана́лы

an accomplished surgeon — выда́тны хіру́рг

3) до́бра вы́хаваны або адукава́ны

an accomplished host — ве́тлівы гаспада́р

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

prosper

[ˈprɑ:spər]

1.

v.i.

мець вялі́кі по́сьпех, до́бра ме́цца, быць бага́тым (пра асо́бу); квітне́ць

town is prospering — го́рад квітне́е

2.

v.t.

спрыя́ць чыёй-н. уда́чы; рабі́ць бага́тым

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

tremendous

[trəˈmendəs]

adj.

1) жу́дасны, агі́дны; жахлі́вы

2) informal велічэ́зны, агро́мністы

a tremendous house — велічэ́зны дом

3) informal надзвыча́йны

to have a tremendous time — надзвыча́йна до́бра гуля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

даве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; заг. давер; зак., каго-што або з інф.

Аказаўшы давер’е, даручыць каму‑, чаму‑н., перадаць пад чыю‑н. адказнасць. Даверыць таварышу машыну. □ Патрэбен быў памочнік, шчыры і пісьменны чалавек, добра пісьменны, каб яму можна было даверыць любую справу. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапо́ўніцца, ‑ніцца; зак.

Стаць паўнейшым ад дабаўлення чаго‑н.; папоўніцца. Галена пісала да Гаруса: «...Пнівадзічы я добра памятаю, выехалі мы адсюль з бацькам, як мне было гадоў восем .. А пазалетась я ўлетку была ў Пнівадзічах, у родных па бацьку, уражанне дапоўнілася». Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)