мана́ткі, ‑аў; адз. няма.
Разм. Рэчы, пажыткі, скарб. У нядзелю Антось прывёз хлопцаў з усімі манаткамі ў Яўхімаву хату. С. Александровіч. [Ляснічы:] — Ну, чалавеча, Збірай манаткі і ў Парэчча За добры час перабірайся! Колас.
[Ад лац. manata — жменя, ручная ноша.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надво́р’е, ‑я, н.
Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы. Добрае надвор’е. Дрэннае надвор’е. Зводка надвор’я. □ Ужо некалькі дзён цягнецца дажджлівае надвор’е. Маўр. Надвор’е стаяла цёплае, лагоднае, з сухім лёгкім ветрыкам. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недамо́ўленасць, ‑і, ж.
Непаўната, незакончанасць выказвання, замоўчванне чаго‑н. Нейкая недамоўленасць была паміж [Ватуліным і Нэляй] у апошні час і асабліва там, на вакзале. Лупсякоў. За кожным сказам стаяла якаясьці недамоўленасць або намёк на штосьці. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабо́льваць, ‑ае; незак.
Крыху або зрэдку балець, час ад часу балець. Чуць пабольваюць рукі, пякуць далоні, а па ўсім целе разлілася прыемная слабасць. Дамашэвіч. На паляванні [Міхал] крыху прастыў, у яго пабольваў зуб. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагры́мліваць, ‑ае; незак.
Разм. Грымець час ад часу. Дажджу не было, але неба ўхутана было хмарамі, і ва ўсіх баках пагрымліваў гром і мільгацела маланка. Чарот. / у безас. ужыв. Недзе далёка пагрымлівала. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Пазіраваць некаторы час. У мастаку загаварыла прафесійнае пачуццё захаплення прыгажосцю чалавечага цела, і ён не мог стрымацца, каб не папрасіць Пецю папазіраваць яму як-небудзь пры выпадку. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрысяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прысесці — пра ўсіх, многіх.
2. Прысядаць некаторы час. Грыша папрысядаў,.. зрабіў прабежку на месцы, як фізкультурнік, і палез у ваду. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., каго-што.
Разм.
1. Спытаць пра цану чаго‑н., прыцаніцца. — Купіў, не купіў, а патаргаваць можна, — у тым жа вясёлым тоне адказаў Янка. Колас.
2. Таргаваць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Падвергнуць дзеянню пары, кіпеню і пад.; апрацаваць парай. Прапарыць дзежку.
2. і без дап. Парыць некаторы час (гл. парыць у 1, 2, 4–8 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапішча́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што і без дап.
1. Абазвацца піскам. // Сказаць тонкім, пісклявым голасам. Банадзюк тонкім галаском прапішчаў у трубку, сказаўшы, што зараз будзе ўсё зроблена. Пестрак.
2. Пішчаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)