2. Які з’яўляецца самай першай, пачатковай парой якога-н. часу, пачаткам пэўнага працэсу, першай стадыяй развіцця.
Р. вечар.
Ранняе Сярэдневякоўе.
3. Які наступае раней, чым звычайна (пра поры года, час сутак і пад.).
Ранняя зіма.
◊
Малады ды ранні (разм., часцей неадабр.) — пра вопытнага, спрактыкаванага не па гадах чалавека.
Ранняя птушка — пра таго, хто рана ўстае, з’яўляецца рана дзе-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пале́гчы, 1 і 2 ас.адз. не ўжыв., -ля́жа; -ля́жам, -ля́жаце, -ля́гуць; палёг, -лягла́і -ле́гла, -лягло́і -ле́гла; зак.
1. Легчы (пра многіх).
Дзеці палеглі спаць.
2. (1 і 2 ас.адз. і мн. не ўжыв.). Прыгнуцца сцяблом да зямлі (пра злакі).
Жыта палягло.
3.перан. Загінуць, быць забітым (пра многіх).
У тым баі палягло многа салдат.
|| незак.паляга́ць, -а́е (да 2 знач.; спец.); наз.паляга́нне, -я, н. (да 2 знач.; спец.).
Паляганне пасеваў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пяча́ць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Прылада з наразнымі знакамі для адціскання іх на чым-н. (на паперы, воску, сургучы), а таксама сам адбітак гэтых знакаў, які служыць звычайна для сведчання чаго-н.
Сургучная п.
Прылажыць п. да паперы.
За сямю пячацямі (перан.: пра што-н. зусім недаступнае). П. маўчання (перан.: пра забарону гаварыць, пра маўклівасць; кніжн.).