Пажы́тнік ’род адналетніх або мнагалетніх раслін сямейства бабовых’ (ТСБМ), ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum augustifolium Jacq.’ (Кіс., Інстр. II), ’Trigonella L.’ (Кіс.). Рус. пожитник ’Trigovella L.’, чэш. pažitka ’цыбуля-рэзанец’. Да рус. пажить, чэш. pažit, якое ад па- і жить (гл. жыць) (Фасмер, 3, 185; Махэк, 440).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трансля́цыя ’перадача на далёкія адлегласці інфармацыі з месца дзеяння’ (ТСБМ). Праз рускую ці польскую мовы з заходнееўрапейскіх моў, у якія слова прыйшло з лац. trānslātio ’перанос, перамяшчэнне’, ’перадача’, ’перасадка (раслін)’. Сюды ж трансля́тар ’перадатчык’, транслі́раваць ’перадаваць’ (Голуб-Ліер, 486; Даза, 721; ЕСУМ, 5, 620).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мута́нт

(лац. mutans, -ntis = які змяняе)

1) асобіна жывёл або раслін, якая ўзнікае ў выніку мутацыі 1;

2) перан. чалавек, які жыве па скажоных маральных прынцыпах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

кансо́рцыя

(лац. consortio = супольнасць)

група відаў жывёл і раслін, больш-менш звязаных з адным з індывідуумаў або з цэлай папуляцыяй якога-н. віду жывёл ці раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апамі́ксіс

(ад апа- + -міксіс)

1) розныя спосабы бясполага размнажэння жывёл і раслін (апагамія, апаспарыя, партэнагенез);

2) утварэнне зародка ў вышэйшых раслін без запладнення і рэдукцыйнага падзелу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БІЯЛАГІ́ЧНАЕ ВЫВЕ́ТРЫВАННЕ,

механічнае драбленне (парушэнне) і біяхім. змяненне мінералаў і горных парод у выніку жыццядзейнасці раслін, жывёл і мікраарганізмаў. Пры біялагічным выветрыванні адбываецца таксама ўтварэнне раствораў, новых мінералаў, горных парод і некаторых карысных выкапняў.

т. 3, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМФІКАРПІ́Я (ад амфі... + грэч. karpos плод),

утварэнне на расліне пладоў двух тыпаў: надземных і падземных. Падземныя ўтвараюцца з завязі, якая закопваецца пасля апладнення ў глебу (геакарпія). Амфікарпія назіраецца ў кісліцы і некаторых інш. раслін.

т. 1, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

какаміко́з

(ад какаміцэс)

хвароба раслін, якая выклікаецца паразітычным грыбам какаміцэс.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кладаспарыёзы

(ад кладаспорый)

хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітычнымі грыбамі кладаспорыямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

крыптага́мія

(ад крыпта- + -гамія)

спосаб размнажэння раслін пры дапамозе спораў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)