батра́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які належыць батраку, уласцівы батраку; складаецца з батракоў. Батрацкі хлеб быў дужа горкі. Ты ўспамінаеш са слязой, Як жала, ткала, на вячоркі Хадзіла ў дом чужы зімой. Ляпёшкін. Слоў у песні нямнога, ды словы — простыя і горкія, як батрацкая доля. Брыль. [Селянін:] — А Сёмку-матроса, які быў у батрацкім камітэце, выдаў пан немцам. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куры́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да курыцы, належыць ёй. Курыныя косці. Курынае пер’е. // Прыгатаваны з курынага мяса, з курыным мясам. Курыны булён. Курыныя катлеты.
2. у знач. наз. куры́ныя, ‑ых. Атрад птушак, да якога адносяцца куры, індыкі, курапаткі, цецерукі і інш.
•••
Курыная памяць гл. памяць.
Курыная слепата гл. слепата.
Хатка на курыных ножках (лапках) гл. хатка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падво́р’е, ‑я, н.
1. Падворак. Кузня ўжо была замкнёная, вакол на падвор’і валяліся старыя колы, бараны, кавалкі ржавага жалеза. Марціновіч.
2. Заезны двор.
3. Уст. Дом, які належыць загараднаму манастыру або архірэю. [Дзяўчына:] — Я не магу, я хачу на Дняпро... у Ліпецк, у Кіеў, на манастырскае падвор’е, дзе заўсёды спыняецца маці, і дзе грэцкія арэхі падаюць з дрэў!.. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прара́бскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прараба, належыць прарабу. Прарабскі пункт. □ Як і раней, жыццё кіпела на беразе і ў лесе: на прарабскіх лесасечных участках валілі дрэвы. Карамазаў. Я збегаў у бліжэйшую прарабскую будку, прынёс ліхтар і рыдлёўку. Хадкевіч.
2. у знач. наз. прара́бская, ‑ай, ж. Памяшканне для прарабаў. У прарабскай першыя падпісваліся загады. Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прынале́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які належыць да чаго‑н., уваходзіць у склад чаго‑н.; які мае адносіны да чаго‑н. Быць прыналежным да арганізацыі. Людзі, прыналежныя да мастацтва. □ Я сядзеў, і думкі цяклі ў галаве маёй. Думкі аб стагоддзях, якім я .. цяпер быў прыналежны. Караткевіч.
2. У граматыцы — які выражае прыналежнасць да каго‑, чаго‑н. Прыналежны займеннік. Прыналежны прыметнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстру́ніць, ‑струню, ‑струніш, ‑струніць; зак., каго-што.
Разм. Прымусіць весці сябе як належыць; праявіць строгасць у адносінах да каго‑н. Прыструніць распусніка. □ Не толькі маці, але і сам Нічыпар Патупчык угаварылі дачку, нават прыструнілі, што калі не паслухаецца, то будзе кепска... Кавалёў. — Правільна! — падняў руку каваль. — Усып яму па самую пятніцу! Хто ж можа прыструніць Алеся... Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суро́дзіч, ‑а, м.
1. Сваяк, радня. Багатыя суродзічы героя казкі. // Пра жывёл, раслін аднаго віду. Індыйская свіння не пародзістая і мала чым адрозніваецца ад сваіх дзікіх суродзічаў. «ЛіМ». // Член аднаго з кім‑н. роду ў радавым грамадстве.
2. Той, хто належыць да адной з кім‑н. народнасці, нацыянальнасці або з’яўляецца ўраджэнцам адной з кім‑н. мясцовасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турэ́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Турцыі, туркаў, які належыць, уласцівы ім. У вывучаных помніках выяўлена каля 140 цюркізмаў, пераважна слоў татарскай і турэцкай моў. Жураўскі. Дзед Астап проста сніць свае турэцкія баталіі. Лынькоў.
2. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Турэцкі тытунь. Турэцкая лілія.
•••
Турэцкая шабля гл. шабля.
Як турэцкі святы — нічога не мае, бедны, голы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́тавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тутаўніка. Тутавы ліст. Тутавы гадавальнік. □ Тутавыя гаі, якія вырастуць уздоўж каналаў, дадуць магчымасць займацца шаўкаводствам. «Полымя». // Які харчуецца лісцем тутаўніка і выпрацоўвае шоўк. Тутавы шаўкапрад. // Які з’яўляецца шкоднікам тутаўніка. Тутавы пядзенік.
2. у знач. наз. ту́тавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога належыць тутавае дрэва.
•••
Тутавае дрэва гл. дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фурма́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фурмана, належыць яму. — Но-о-о! Ка-аб цябе... — чуўся.. няшчыры фурманскі голас. Бядуля. Спераду ўпоперак саней ставілася лавачка-козлы, і хутчэй як пэўная даніна фурманскай традыцыі, бо практычнага сэнсу яна не мела. «Помнікі».
2. у знач. наз. фурма́нская, ‑ай, ж. Уст. Памяшканне для фурманоў у доме памешчыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)