сямейства гельмінтаў класа смактуноў; паразіты рыб, паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека. У сусв. фауне 29 родаў, больш за 100 відаў. На Беларусі 4 віды. Найб. пашыраны апістарх кашэчы (Opistorchis felineus) — узбуджальнік апістархозу.
Даўж. каля 1 см. Развіваюцца ў прамежкавых (малюскі), дадатковых (карпавыя рыбы) і канчатковых гаспадароў (рыбаедныя жывёлы і чалавек).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Аляксандр Іванавіч (30.8.1873, С.-Пецярбург — 10.10.1948),
рус. і ўкр. дырыжор. Нар.арт. Расіі (1945). Праф. (1927). З 1912 сімф. і оперны дырыжор, у т. л. аркестра С.Кусявіцкага, Кіеўскай укр. оперы (1925—29). З 1930 дырыжор Вял.сімф. аркестра Усесаюзнага радыё. Муз. кіраўнік пастановак многіх опер, у т. л. «Турандот» Дж.Пучыні і «Каралі Мадонны» Э.Вольфа-Ферары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РДЗІНА Вольга Васілеўна (н. 23.12.1932, г. Каршы, Узбекістан),
руская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар.арт.СССР (1978). Скончыла Ташкенцкую кансерваторыю (1959). У 1962—84 салістка Саратаўскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін» і «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Аіда («Аіда» Дж.Вердзі), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні). Выступае ў канцэртах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВО́ЛГА»,
легкавы аўтамабіль сярэдняга класа. Выпускаецца вытв. аб’яднаннем «ГАЗ» (г. Ніжні Ноўгарад, Расія) з 1956. Базавая мадэль — 4-дзверны седан ГАЗ-31029 з 4-цыліндравым рухавіком (рабочы аб’ём 2,4 л, магутнасць 74 кВт; скорасць да 145 км/гадз). Асвоена поўнапрыводная мадэль ГАЗ-3105 з рухавіком магутнасцю да 125 кВт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЯ́ЧЫЧ Святлана Сямёнаўна (н. 2.4.1937, Мінск),
бел. танцоўшчыца. Нар.арт. Беларусі (1977). З 1952 у Дзярж.нар. хоры БССР. У 1960—83 салістка Дзярж. ансамбля танца Беларусі.
Выконвала сола ў многіх пастаноўках калектыву («На Купалле», «Вянок беларускіх танцаў», «Беларуская рапсодыя», «Гусі-лебедзі», «Беларускае вяселле» і інш.). Яе выкананне вылучалася пластычнасцю, эмацыянальнасцю.
Харэаграфічная кампазіцыя «На Купалле». Саліруе С.Вуячыч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЗАЎ Анатоль Міхайлавіч (24.4.1910, г. Гомель — 5.8.1986),
артыст цырка. Засл. арт. Беларусі (1964). У цырку з 1927, артыст Саюздзяржцырка. Акрабат, скакун, дывановы клоун у масцы Чарлі Чапліна. Вынаходнік і асн. выканаўца арыгінальнага гімнастычнага нумара — паветранага палёту без сеткі з амартызатарам, у якім спалучалася майстэрства гімнаста і коміка. Здымаўся ў фільмах «Два-Бульдзі-два», «Цырк», «Дзяўчынка на шары».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЬЧУ́К Уладзімір Мікалаевіч (н. 2.2.1929, г. Гомель),
бел. спявак (цэнтр. бас). Засл. арт. Беларусі (1968). Спяваць пачаў у Ансамблі песні і танца Палаца культуры чыгуначнікаў (г. Гомель). У 1952—96 саліст Дзярж.акад.нар. хору Рэспублікі Беларусь. Валодае моцным, прыгожым, ад прыроды пастаўленым голасам. Упершыню выканаў многія творы бел. кампазітараў (адзін з лепшых выканаўцаў песні «Нёман» Н.Сакалоўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́РЭС,
пячора, свяшчэннае месца ў мінойскай культуры. Размешчана на схілах г. Іда (в-аў Крыт). Сярод вотыўных дароў — посуд сярэднемінойскага перыяду (1900—1600 г. да н.э.), упрыгожаны стылізаваным раслінным арнаментам, размаляваны чырв. і белай фарбамі па чорнай аснове. Такі стыль керамікі атрымаў назву К.
Да арт.Камарэс. Збан стылю «камарэс» з палаца ў Фесце. Каля 1850 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТАЛА́ПАВА Святлана Аляксандраўна (н. 28.7.1956, г. Саратаў, Расія),
бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыла Саратаўскае харэаграфічнае вучылішча (1974). З 1974 салістка Дзярж. харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Выконвае сола ў шматлікіх пастаноўках (1-актовы балет «Па старонках «Полацкага сшытка», цыкл харэаграфічных мініяцюр «Бывай, XX стагоддзе!», фалькл. праграма «Добры вечар!» і інш.). Яе творчасці ўласцівы высокая тэхніка танца, пластычнасць, сцэн. тэмперамент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВІТА́Н Юрый Барысавіч (2.10.1914, г. Уладзімір, Расія —4.8.1983),
расійскі дыктар радыё. Нар.арт. Расіі (1973). Нар.арг.СССР (1981). З 1931 працаваў на Усесаюзным радыё. Валодаў рэдкім па тэмбры і выразнасці голасам. Чытаў найб. важныя афіц. паведамленні, у т. л. ў перыяд Вял.Айч. вайны. Дыктарскі стыль вызначаўся высокай акцёрскай культурай, строгай узвышанасцю інтанацыі і адначасова дакладнасцю, прастатой, даступнасцю.