ЗЯНЬКЕ́ВІЧ (Эдуард Іосіфавіч) (н. 22.3.1945, Ташкент),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1990). Скончыў БДУ (1967). З 1967 ў Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па фотафізіцы і фотахіміі структурна-арганізаваных мультымалекулярных сістэм, якія мадэлююць першасныя фіз. працэсы фотасінтэзу.

Тв.:

Первичные физические процессы фотосинтеза (разам з Г.​П.​Гурыновічам, А.​П.​Лосевым) // Хлорофилл. Мн., 1974;

Механизмы межхромофорных взаимодействий и релаксация энергии электронного возбуждения в ковалентносвязанных димерах порфиринов (у сааўт.) // Журн. прикладной спектроскопии. 1995. Т. 62, № 3.

т. 7, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНІ́ЦКАЯ (Вольга Сямёнаўна) (11.6.1914, в. Хіжна Чаркаскай вобл., Украіна — 5.11.1986),

бел. фізік-тэарэтык. Д фіз.-матэм. н. (1971). Скончыла Сярэднеазіяцкі ун-т у Ташкенце (1938). У 1934—63 у ВНУ Ташкента і Кіева, з 1963 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці (АТА). Распрацавала фіз. аспекты і матэм. апарат тэтраднай фармулёўкі АТА, прапанавала сістэматызацыю гравітацыйных эфектаў, прадказаных АТА.

Тв.:

Обобщенные преобразования Лоренца и их применение. Мн., 1969;

Лоренцев базис и гравитационные эффекты в эйнштейновой теории тяготения. Мн., 1979.

М.​М.​Касцюковіч.

т. 7, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІЗО́Х (Уладзімір Васілевіч) (1.8.1934, в. Прудзішчы Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 23.8.1981),

бел. вучоны ў галіне радыёфізікі. Д тэхн. н. (1972), праф. (1973). Скончыў БДУ (1958), дзе і працаваў з 1961, адначасова з 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па імпульснай тэхніцы, ядз. электроніцы, аналізе і сінтэзе інфармацыйна-вымяральных сістэм.

Тв.:

Новые аспекты временных измерений в ядерной спектроскопии (у сааўт.) // Изв. АН СССР. Сер. физ. 1965. Т. 29, № 7;

Элементы теории информации. Мн., 1974 (разам з Я.​І.​Боўбелем, І.​К.​Данейкам).

П.​М.​Бараноўскі.

т. 7, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІСАЕ́ВІЧ (Леанід Аляксандравіч) (н. 29 3.1943, в. Ляды Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне апрацоўкі металаў ціскам. Д тэхн. н. (1988), праф. (1990). Скончыў БПА (1967), дзе і працуе з 1970. Навук. працы па тэорыі і тэхналогіі пракаткі і прасавання парашковых і грануляваных матэрыялаў. Распрацаваў спосабы формаўтварэння высокадакладных стужак і перыяд. профіляў з металаў і сплаваў.

Літ.:

Непрерывное формование металлических порошков и гранул. Мн., 1980 (разам з А.​В.​Сцепаненкам);

Обработка давлением порошковых сред. Мн., 1993 (разам з А.​В.​Сцепаненкам, В.​Я.​Харланам).

т. 7, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВАЛЕ́НКА (Сяргей Пятровіч) (н. 4.6.1934, г. Валуйкі Белгародскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне генетыкі і мікрабіялогіі. Д біял. н. (1980), праф. (1988). Скончыў Маскоўскі ун-т (1957). У 1972—95 у Ін-це мікрабіялогіі АН Беларусі (з 1979 заг. лабараторыі). Навук. працы па селекцыі мікраарганізмаў, якія вырабляюць ферментныя бялкі і мікробную біямасу, што выкарыстоўваецца з кармавымі мэтамі.

Тв.:

Экспериментальный мутагенез в селекции. М., 1972 (у сааўт.);

Химические факторы в селекции продуцентов микробных белков. Ми., 1980;

Биология — Продовольственной программе. Киев, 1987 (у сааўт.).

С.А.Каваленка.

т. 7, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВАЛЁЎ (Яраслаў Мікітавіч) (н. 27.5.1933, Мінск),

бел. вучоны ў галіне дарожна-буд. матэрыялаў і тэхналогій. Д тэхн. н. (1991), праф. (1992). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1957). З 1961 у БПА. Навук. працы па фіз.-хім. асновах буд. кампазіцыйных матэрыялаў і стварэнні эфектыўных тэхналогій для іх атрымання. Распрацаваў агульную метадалогію комплекснай актывацыі буд. матэрыялаў, тэхналогію трыбаактывацыі пяскоў, мадыфікатары для атрымання мінер. парашкоў з крэменязёмістай сыравіны.

Тв.:

Реофизика конгломератных материалов. Мн., 1978 (разам з З.​П.​Шульманам, Э.​А.​Зальцгендлерам);

Активационно-технологическая механика дорожного асфальтобетона. Мн., 1990.

т. 7, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗЛО́Ў (Валерый Сяргеевіч) (н. 19 5.1938, Мінск),

бел. вучоны ў галіне тэхн. дэфектаскапіі Д тэхн. н. (1989). Скончыў БДУ (1965). З 1965 у Аддзеле фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі. З 1976 у БПА, адначасова з 1989 дырэктар навук.-вытв. цэнтра «Інтэграцыя тэхнікі і інтэлекту». Навук. працы па неразбуральным кантролі якасці матэрыялаў і вырабаў. Распрацаваў тэарэт. асновы, метады і прылады магнітаграфічнай дэфектаскапіі, шэраг прылад тэхн. дыягностыкі.

Тв.:

Физика магнитографической дефектоскопии. Мн., 1968;

Коронный разряд на проводах. Мн., 1971 (разам з М.​П.​Емяльянавым);

Техника магнитографической дефектоскопии. Мн., 1976.

т. 7, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗЛО́Ў (Мікалай Геліевіч) (н. 7.2.1953, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),

бел. хімік-арганік. Д хім. н. (1991). Скончыў Пермскі дзярж. ун-т (1975). З 1977 у Ін-це фіз.-арган. хіміі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы метадаў накіраванага сінтэзу функцыянальна замешчаных вытворчых тэрпеноідаў. Сінтэзаваў азотзмяшчальныя тэрпеноіды, якія выкарыстоўваюцца як антыстатыкі, рэагенты-збіральнікі, антызлежвальнікі калійных угнаенняў.

Тв.:

Успехи в области синтеза аминопроизводных терпеноидов // Химия природных соединений. 1982. № 2;

Изокамфанон в синтезе бициклических оснований Манниха (разам з С.​С.​Кавальскай) // Журн. орган. химии. 1997. Т. 33. вып. 2.

т. 7, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗЛО́Ў (Міхаіл Фёдаравіч) (10.1.1909, с. Дар’іна Суджанскага р-на Курскай вобл., Расія — 15.12.1995),

бел. гідрагеолаг. Д геолага-мінералагічных навук (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1981). Скончыў Маскоўскі геолага-разведачны ін-т (1934). У 1934—91 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. Навук. працы па праблемах сучаснай гідрагеалогіі Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.

Тв.:

Режим подземных вод и влаги в зоне аэрации на территории Белорусского Полесья. Мн., 1974 (разам з В.​П.​Васільевым);

Гидрогеология Припятского Полесья. Т. 1—2. Мн., 1976—77.

В.​П.​Васільеў.

т. 7, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛМЫКО́Ў (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 22.1.1934, ст. Зміеўка Арлоўскай вобл., Расія),

бел. філосаф. Д філас. н. (1980), праф. (1981). Скончыў Харкаўскі ун-т (1957). Настаўнічаў, працаваў у Арлоўскім і Крыварожскім пед. ін-тах. З 1971 у Гомельскім ун-це (з 1976 заг. кафедры філасофіі). Даследуе праблемы фарміравання асобы, ладу жыцця, навук.-тэхн. прагрэсу і сац. прагназавання. Аўтар навуч. дапаможнікаў па філасофіі для ВНУ.

Тв.:

Интеллектуализация социалистического сельскохозяйственного труда: факторы, пути, перспективы. Мн., 1975;

Социалистический образ жизни: новые качества личности. Мн., 1979;

Актуальные проблемы развитого социализма. Мн., 1984.

т. 7, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)