Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСТАЦЕ́ЛЫ, ліставідкі (Phylliidae),
сямейства насякомых атр. палачнікаў, або зданневых. Каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках Азіі.
Даўж. да 12,5 см. У самак цела шырокае, сплошчанае. Афарбоўка і жылкаванне надкрылаў імітуюць лісце раслін, ногі лістападобна расшыраныя. Крылы рэдукаваныя, 1 пара. Перамяшчаюцца марудна або нерухома вісяць на галінах або чаранках лісця. Самцы не падобныя да лісця, з укарочанымі надкрыламі, рухавыя, добра лятаюць. Здольныя да аўтатаміі. Расліннаедныя. Адкладваюць яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СТАРЫ (Nestor),
род птушак атр. папугаепадобных. 2 віды: кеа (N. notabilis) і кака (N. meridionalis). Пашыраны ў Новай Зеландыі. Кеа жывуць у гарах, гнёзды ў расколінах скал і норах; кака — у лясах, гнёзды ў дуплах.
Даўж. каля 50 см, кака драбнейшыя. Апярэнне зялёнае, аліўкавае з чырв. або аранжавым. Кормяцца насякомымі, нектарам, насеннем, парасткамі, карэньчыкамі. Некат. кеа драпежнікі: выклёўвалі ў авечак кавалачкі падскурнага тлушчу і мяса, што прыводзіла да гібелі жывёл, з-за гэтага мноства птушак было знішчана. Ахоўваюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІЦУБІ́СІ»,
сям’я аўтамабіляў і аўтобусаў японскага канцэрна «Міцубісі мотарс карпарэйшэн». Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1917 (масавая вытв-сць з 1964), грузавыя — з 1935, аўтобусы — з 1936. Выпускаюцца легкавыя аўтамабілі асабліва малога, малога і сярэдняга класаў (магутнасць рухавіка 32—219 кВт, найб. скорасць да 220 км/гадз), грузавыя аўтамабілі рознага прызначэння і кар’ерныя самазвалы (магутнасць рухавіка 51—115 кВт), аўтобусы пасажыраўмяшчальнасцю да 50 чал.
Да арт.Міцубісі: а — легкавы аўтамабіль «Міцубісі-Экліпс»; б — мікрааўтобус «Міцубісі-Спейс Геар»; в — грузавы аўтамабіль «Міцубісі-Дэліка».
малдаўскі скрыпач, дырыжор, кампазітар. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Кішынёўскую кансерваторыю па класах скрыпкі (1957) і дырыжыравання (1958). З 1955 у сімф. аркестры Малд. філармоніі, з 1958 1-ы скрыпач, маст. кіраўнік і гал. дырыжор аркестра малд.нар. інструментаў «Флуераш». Аўтар твораў для аркестра нар. інструментаў, у т. л. «Туга цыгана», «Інверціта Ігната», «Ліпканская сырба», «Памяці В.Хары», песень, музыкі да кінафільмаў, апрацовак малд.нар. песень. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія Малдовы 1967.
кіргізскі кампазітар-меладыст; адзін з заснавальнікаў кірг.прафес. музыкі. Нар.арт. Кыргызстана (1936). Вучыўся ў бацькі — нар. музыканта Курэнкея. Ў 1936—45 саліст Кірг. аркестра нар. інструментаў. Выканаўца на нац.кірг. інструментах (кыяку, камузе, чаоры). Развіваў лепшыя традыцыі нар. выканальніцтва. У свой рэпертуар уключаў кірг.інстр. п’есы, у т. л. каля 80 уласных кю, і найгрышы інш. народаў. Стварыў яскравыя ўзоры нар.інстр. музыкі. Многія яго мелодыі выкарыстаны ў якасці тэм у творах інш. кампазітараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАМБЕ́ТАЎ (Азербайджан Мадзіевіч) (н. 1.9.1932),
казахскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1957). З 1957 рэжысёр, з 1964 гал. рэжысёр Каз.акад.т-ра драмы імя М.Аўэзава. Сярод пастановак: «Ваўчаня пад шапкай» і «Свацця прыехала» К.Мухамеджанава, «Летуценнікі» А.Абішава, «Айман Шалпан» Аўэзава, «Абай» Аўэзава і Л.Собалева, «Казы-Карпеш і Баян-Слу» Г.Мусрэпава, «Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава, «Кроў і пот» паводле А.Нурпіесава і інш.Дзярж. прэмія СССР 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́СЯЦ каляндарны, адзінка вымярэння прамежкаў часу ў розных каляндарных сістэмах.
Адрозніваюць М.: сінадычны (29,5306 сут) — перыяд змен фаз Месяца; сідэрычны (27,3217 сут) — перыяд абарачэння Месяца вакол Зямлі адносна зорак, трапічны (27,3216 сут) — перыяд вяртання Месяца да той самай даўгаты, анамалістычны (27,5546 сут) — прамежак часу, за які Месяц паслядоўна праходзіць праз перыгей сваёй арбіты; драканічны (27,2122 сут) — прамежак часу паміж двума паслядоўнымі праходжаннямі Месяца праз адзін і той жа вузел сваёй арбіты. Гл. таксама Год, Каляндар і арт. пра асобныя месяцы года.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ЛЫ-РЫ́БЫ, піларылападобныя,
піларылыя скаты (Pristiformes),
атрад храстковых рыб. 1 сям., 7 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Жывуць на мелкаводдзі, часам у рэках. Найб. вядомы піларыл звычайны, або піла-рыба (Pristis pectinatus).
Даўж. да 6 м, маса да 2,4 т. Цела пляскатае, жабравыя шчыліны на ніжнім баку. Рыла вельмі падоўжанае, сплошчанае, па абодвух яго баках зубападобныя нарасці (адсюль назва). Кормяцца бентасам, часам рыбай. Яйцажывародныя; нараджаюць да 20 малявак. Мясцовы аб’ект промыслу.