НОВАКУЛІ́Т (ад лац. novacula востры нож, брытва), Арканзаскі камень, крамяністы сланец,
шчыльная белая крамяністая асадкавая горная парода. Структура складзена з агрэгатаў хаатычна арыентаваных поліэдрычных зерняў кварцу блізкіх памераў (1,5—3 мкм) з рэзкімі межамі паміж імі. Парода ўтворана з крэменязёму, які паступаў у басейн асадканамнажэння пры вулканічных працэсах. Выкарыстоўваецца як тачыльны камень і найтанчэйшы абразіў. Найб. радовішча Н. ў ЗША.
т. 11, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́КСА БЕ́РАГ (Knox Coast),
заходняя ўкрытая лёдам ч. ўзбярэжжа Уілкса Зямлі (Усх. Антарктыда). Абмываецца м. Моўсана, удаецца ў яго на З у выглядзе шэльфавага ледавіка Шэклтана. Адкрыты ў 1840 экспедыцыяй ЗША пад кіраўніцтвам Ч.Уілкса. Названы ў гонар капітана аднаго з суднаў экспедыцыі. У 1956—58 у аазісе Бангера дзейнічала сав. палярная ст. Аазіс, якая ў 1959 перададзена Польшчы і перайменавана ў Дабравольскі.
т. 11, с. 375
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́КСВІЛ (Knoxville),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Тэнесі. Засн. ў 1786. 167,5 тыс. ж., каля 500 тыс. ж. з прыгарадамі (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Тэнесі. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць буд. машын, рачных суднаў, кантрольна-вымяральных прылад), швейная, харч., хім., электраметалургічная, металаапрацоўчая. Ун-т. У прыгарадах — буйныя ГЭС і ЦЭС, алюмініевы і атамны камбінаты.
т. 11, с. 375
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ́АРК (Newark),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Нью-Джэрсі, зах. прыгарад Нью-Йорка. Засн. ў 1666. 268,5 тыс. ж., з г. Элізабет і агульнымі прыгарадамі каля 2 млн. ж. (1998). Трансп. вузел. Марскі порт у бухце Ньюарк. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: хім., харчасмакавая, у т. л. лікёра-гарэлачная; эл.-тэхн., прыладабуд., металаапр., металургічная, гарбарна-абутковая, швейная. 5 ун-таў і каледжаў.
т. 11, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ́ПАРТ-НЬЮС (Newport News),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Віргінія. Засн. ў 1621. 175,8 тыс. ж., з прыгарадамі каля 350 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт пры ўпадзенні р. Джэймс у зал. Хэмптан-Родс. Прам-сць: суднабудаванне (буд-ва атамных авіяносцаў, падводных лодак, гандл. суднаў), суднарамонт, вытв-сць рухавікоў, абсталявання для атамных рэактараў, дарожных машын, станкоў, радыёэлектронная, нафтаперапрацоўчая. Цэнтр рыбалоўства.
т. 11, с. 397
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗВЕ́ДВАЛЬНАЯ СУПО́ЛКА,
аб’яднанне разведвальных падраздзяленняў з адпаведнай іерархічнай структурай і фінансавай базай, якое вядзе разведвальную дзейнасць. Р.с. існуюць у некат. краінах (напр., ЗША) з мэтай здабывання і апрацоўкі інфармацыі пра рэальныя і патэнцыяльныя магчымасці, дзеянні і планы (намеры) замежных дзяржаў, арганізацый і асоб; садзеяння ў рэалізацыі мер, што ажыццяўляюцца ў інтарэсах забеспячэння нац. бяспекі краіны.
В.А.Окунеў, А.А.Мініч.
т. 13, с. 254
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́КФЕЛЕР ПЛАТО́ (Rockefeller Plateau),
ледавіковае плато ў зах. ч. Зямлі Мэры Бэрд (Зах. Антарктыда). Паверхня Р.п. пазбаўлена выхадаў карэнных парод, плаўна паніжаецца ад 1500 м на У да 200—400 м на З (на мяжы з шэльфавым ледавіком Роса). Тоўшча ледавіковага покрыва 500—2000 м. Адкрыта ў 1934 экспедыцыяй ЗША пад кіраўніцтвам Р.Бэрда. Названа імем Дж.Рокфелера, які фінансаваў экспедыцыю.
т. 13, с. 403
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎЛАНД (Rowland) Шэрвуд (н. 28.6.1927, г. Дэлавэр, штат Агайо, ЗША),
амерыканскі хімік. Скончыў Весліянскі ун-т (1948). З 1956 у Канзаскім ун-це, з 1964 праф. Каліфарнійскага ун-та (г. Ірвін). Навук. працы па радыяхіміі, хіміі атмасферы. Устанавіў, што атм. азон раскладаецца фрэонамі, якія шырока выкарыстоўваюцца як холадагенты (разам з М.Маліна; 1974). Нобелеўская прэмія 1995 (разам з П.Крутцэнам, Маліна).
т. 13, с. 413
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ФРАНЦЫ́СКА (San Francisco),
заліў Ціхага ак. каля берагоў Паўн. Амерыкі (ЗША). Злучаецца з акіянам пралівам Залатыя Вароты. Даўж. 88 км, шыр. 20 км. Б.ч. бухты мелкаводная, найб. глыб. 19 м. Упадаюць рэкі Сакрамента, Сан-Хаакін. На зах. беразе — г. Сан-Францыска, на ўсх. — гарады Окленд, Берклі, Рычманд. Берагі заліва злучаны мастамі, у т. л. адным з найдаўжэйшых у свеце — 14,4 км.
т. 14, с. 164
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ХАСЭ́, Сан-Хазэ (San Jose),
горад на З ЗША, у штаце Каліфорнія. Засн. ў 1777. 871,3 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 1,5 млн. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны цэнтр ракетна-касм. і радыёэлектроннай прам-сці. Развіта таксама вытв-сць ЭВМ, паўправадніковых прылад, ваен. абсталявання, кансерваваных фруктаў і віна. Машынабудаванне і аўтазборка. 3 ун-ты.
т. 14, с. 165
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)