АКІ́НЧЫЦ Іван Іванавіч (н. 5.7.1941, в. Багданавічы Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. філосаф. Д-р філас. н. (1989), праф. (1990). Акад. Бел. акадэміі адукацыі (1998). Скончыў БДУ (1965). Працаваў з 1967 у Гродзенскім ун-це імя Я.​Купалы, з 1973 у Брэсцкім тэхн. ун-це, з 1986 у Брэсцкім абл. ін-це ўдасканалення настаўнікаў (заг. кафедры). З 1989 у Брэсцкім ун-це (заг. кафедры, з 1994 дэкан гіст. ф-та). Навук. працы па праблемах сац. філасофіі, рэлігіязнаўства, гісторыі хрысціянства, атэізму, сац. установак і каштоўнасных арыентацый пратэстанцкай моладзі.

Тв.:

Религия и молодежь. Мн., 1975;

Эволюция христианского сектантства в СССР (у сааўт.) // Вопросы научного атеизма. М., 1979. Вып. 24;

Атеистические беседы с учащимися. Мн., 1985 (разам з Г.​М.​Філістам);

Поросль отрезанной ветви. М., 1986;

Закозель: земля и люди. Барановичи, 1999 (разам з В.​В.​Здановічам, М.​С.​Якаўчыкам);

Современный верующий. Брест, 1999.

т. 18, кн. 1, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Жніво́ жні́ва ’уборка збожжа; ураджай’ (ТСБМ), жнітво́ (в.-дзвін., Шатал.). Рус. абл. жнива́ ’час уборкі’, дыял. жни́во́ ’жніво’, укр. жни́во, жнива́ ’тс’, польск. żniwo ’тс’, н.-луж. уст. žnivo, чэш., славац. žnivo ’тс’, балг. дыял. жни́во ’зжатае збожжа’. Ст.-рус. жниво (XVI ст.). Ц.-слав. жьниво (Міклашыч, Lex. palaeosl.). Як бел. словаўтварэнне разглядае Сцяцко (Афікс. наз., 41), але слова мае прасл. характар, калі ўлічыць яго агульнаслав. пашырэнне. Ад кораня žьn‑ (жаць 1) з суфіксам i‑v‑о (гл. пра суфікс Мейе, Études, 371–373). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 295) лічыць, што гэта адсубстантыўнае ўтварэнне, указваючы на вытворнасць ад *žьnь (параўн. чэш. žeň ’жніво’), аднак, магчыма, і аддзеяслоўнае (як ст.-слав. сѣчиво ад сѣк‑ѫ, тѧтива ад тѧт‑и). Параўн. яшчэ. ст.-рус. жнитво, жнитва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зара́нак м. абл.

1. Mórgenröte f -, Mórgenrot n -(e)s, Frührot n;

2. перан. (пачатак) Mórgenrot n, Mórgenröte f;

◊

ні свет ні зара́нак vor Tau und Tag, in áller Frühe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вярэ́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Абл. Сплецены з бяросты кошык з накрыўкай. Стары Лявон устаў, ускінуў на плечы вярэньку і падыбаў да лесу. Чарот. Пад вечар.. на вялікі брукаваны двор казармы.. увайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варыве́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы, ж.

Абл. Невялікая варыўня. І лік будынін не маленькі: Хаціна, пуня, хлевушок, Няхай ён цесны катушок, І ёсць свіронак, варывенька. Колас. Праз паўгадзіны сям’я пакінула свой дом, знайшоўшы часовы прыпынак у цеснай варывеньцы, дзе трымалі бульбу і іншую гародніну. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алёс, алёсу і альсу, м.

Абл. Нізкі заліўны луг; зарослая хмызняком або трысцём нізіна; забалочанае месца. Побач з дарогай ляжаў цёмны дрымучы алёс. Там сярод дрэў угадваліся лаза, чарот і зялёныя завадзі. Ракітны. Нялёгка дарогаю гэтай ісці, Па алёсах глухіх, у высокім трысці. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл.

1. Мяўкаць (пра ката). Чмякнуўшыся з печы, кот пацёрся ля .. ног [Улляны], а потым ускочыў на табурэтку ля кухоннага стала і, не зводзячы жоўтых вачэй, ціха, нібы праз зубы, каўкаў і каўкаў. Гаўрылкін. // Каркаць (пра галку).

2. Назойліва прасіць, канькаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаля́зка, ‑а, н.

1. Разм. Лязо гэбля, фуганка, барана і пад. — Цэх план дае, дык якая гаворка пра стамескі, жалязкі, — садзіцца на крэсла і смяецца начальнік. Мыслівец.

2. Абл. Прас, які награваюць на агні. Учора [маці] прасавала мне кофту і жалязкам пляму іржавую пасадзіла!.. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мул ​1, ‑а, м.

Помесь кабылы і асла.

мул ​2, ‑у, м.

Абл. Іл. Зазнаў тут бедны човен гора: Каламі Костусь яго пора І ва ўсе бокі яго круціць, Ды толькі воду каламуціць, Бо тут гразі больш, чым вады, І мулу, рознае брыды. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мячэ́ўнік, ‑у, м.

Абл. Рагоз. Нешырокі пакручасты ручай, скрозь парослы трыснягом і такім магутным мячэўнікам, што скрозь яго, здавалася, без касы і не пройдзеш. Шашкоў. Між купкамі хмызнякоў яшчэ шмат асталося глыбокіх вокнаў-балачын, якія блішчалі чорнай вадою пад зелянінай мячэўніку і кугі. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)