ФОТАЭЛЕКТРО́ННЫ ПАМНАЖА́ЛЬНІК (ФЭП), фотапамнажальнік,

узмацняльнік слабых фотатокаў, прынцып дзеяння якога заснаваны на другаснай электроннай эмісіі, адна з фотаэлектронных прылад.

Асн. вузлы ФЭП: фотакатод (вылучае электроны пад уздзеяннем аптычнага выпрамянення — фотаток), сістэма дынодаў (павялічвае колькасць электронаў за кошт другаснай электроннай эмісіі) і анод (калектар другасных электронаў). Каэфіцыент узмацнення ФЭП да 10​8. Выкарыстоўваецца ў лічыльніках элементарных часціц, перадавальных тэлевізійных камерах, факсімільных апаратах і інш.

Схема фотаэлектроннага памнажальніка: 1 — светлавы паток; 2 — фотакатод; 3 — факусавальныя электроды катоднай камеры; 4 — дыноды; 5 — анод.

т. 16, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФРЫКЦЫ́ЙНАЯ ПЕРАДА́ЧА,

механічная сістэма для перадачы вярчальнага руху паміж валамі за кошт сіл трэння, якія ўзнікаюць паміж дыскамі, цыліндрамі або конусамі, што насаджаны на валы і прыціснуты адзін да аднаго.

Вызначаецца бясшумнасцю ў рабоце, магчымасцю плаўна рэгуляваць скорасць вядзёнага элемента, праслізгваннем пры раптоўных перагрузках, што ахоўвае канструкцыю ад разбурэння. Ф.п. з пераменным перадатачным лікам наз. варыятарам. Выкарыстоўваюць у бесступеньчатых перадачах, механізмах вярчэння шпіндэляў у вінтавых прэсах, молатах, трансп. машынах і інш.

Тыпы фрыкцыйных перадач: 1 — цыліндрычная; 2 — канічная; 3 — лабавая.

т. 16, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАН ЯН (390—338 да н.э.),

старажытнакітайскі дзярж. дзеяч, адзін з заснавальнікаў легісцкай школы (фацзя). З 361 да н.э. служыў саветнікам цыньскага правіцеля Сяо Гуна. У 359—348 да н.э. правёў рэформы, паводле якіх умацавана цэнтр. ўлада, узаконена права прыватнай уласнасці на зямлю, уведзена сістэма кругавой парукі ў вёсках, арыстакратыя пазбаўлена права атрымліваць у спадчыну адм. пасады і ўладанні. Рэформы выклікалі незадаволенасць арыстакратыі і Ш.Я. пакараны смерцю. Пасля аб’яднання Кітая царствам Цынь (221 да н.э.) пераўтварэнні Ш.Я. былі пашыраны на ўсю дзяржаву.

т. 17, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭКТАДЭ́РМА (ад грэч. ektos па-за, звонку + дэрма), вонкавы зародкавы лісток,

знешні слой клетак зародка ў шматклетачных жывёл і чалавека. У працэсе развіцця з Э. ўтвараюцца нерв. сістэма, органы пачуццяў, спіннамазгавыя і сімпатычныя гангліі, вісцэральны шкілет, пігментныя клеткі, ч. злучальнатканкавых клетак скуры, покрывы і іх вытворныя (скурныя залозы, валасы, пёры, луска, кіпцюры і інш.), пярэдні і задні аддзелы стрававальнай сістэмы, знешнія жабры і протанефрыдыі (гл. таксама Зародкавыя лісткі). У кішачнаполасцевых жывёл Э. — знешні слой сценкі цела.

А.​С.​Леанцюк.

т. 18, кн. 1, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кандэ́нсар

(лац. condensare = згушчаць)

кароткафокусная лінза або сістэма лінз, якая выкарыстоўваецца ў аптычным прыборы для канцэнтрацыі светлавога струменя і раўнамернага асвятлення прадмета, што разглядаецца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

марфане́мы

(ад гр. morphe = форма + nema = нітка)

сістэма пераплеценых валаконцаў у цытаплазме некаторых прасцейшых, якая выконвае апорную ролю і садзейнічае захаванню пастаяннай формы цела.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акцэнтуа́цыя

(лац. accentuatio)

1) сістэма націскаў у якой-н. мове;

2) абазначэнне націскаў;

3) выдзяленне пры дапамозе націску асобных элементаў у слове або фразе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парасімпаты́чны

(ад пара- + сімпатычны);

п-ая нервовая сістэма — аддзел вегетатыўнай нервовай сістэмы, які разам з сімпатычнай нервовай сістэмай удзельнічае ў рэгуляцыі дзейнасці ўнутраных органаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тані́чны​1

(гр. tonikos = напяты, галасавы)

заснаваны на захаванні пэўнай колькасці націскаў у радку пры адвольнай колькасці ненаціскных складоў (напр. т-ая сістэма вершаскладання).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экасістэ́ма

(ад эка- + сістэма)

адзіны прыродны комплекс, утвораны жывымі арганізмамі і ўмовамі іх існавання, што звязаны паміж сабой абменам рэчываў і энергіі (параўн. біягеацэноз).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)