ЛУКАШЭ́ВІЧ Ніна Пятроўна (н. 21.6. 1951, в. Пятрова-Гута Бранскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н. (1995). Скончыла БСГА (1972). З 1972 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па селекцыі і тэхналогіі вырошчвання збожжавых і зернебабовых культур.
Тв.:
Зернобобовые культуры. Мн., 1992 (разамз Л.В.Кукрашам);
Горох: Биология, агротехника, использование. Мн., 1997 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАЦЬБА́,
выбіранне насення (або пладоў) з каласоў, мяцёлак, кошыкаў, струкоў, галовак, катахоў раслін; заключная аперацыя ўборкі збожжавых і інш.с.-г. культур. Бывае адзінарнай і падвойнай (пры адна- і двухразовым прапусканні масы ўраджаю праз малацільнае ўстройства). Праводзяць камбайнамі і малатарнямі (у полі ці на таку) разамз ачысткай і звычайна сумяшчаюць з сартаваннем, а пры прамым (аднафазным) камбайнаванні — са жнівом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗЕ́ЦКАЯ Людміла Яўгенаўна (н. 25.9.1959, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (2001). Скончыла Віцебскі мед.ун-т (1982), працуе у ім з 1986 (з 2001 праф. кафедры, адначасова заг. курса павышэння кваліфікацыі спецыялістаў). Навук. працы па гінекалагічнай эндакрыналогіі, генітальным эндаметрыёзе.
Тв.:
Эндометриоидная болезнь (этиопатогенез, диагностика и лечение). Вигебск, 2000 (разамз Л.Я.Супрун).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛКО́НСКІ Сяргей Рыгоравіч (19.12.1788, г. Ачакаў, Украіна — 10.12.1865),
дзекабрыст. Генерал-маёр, князь. Удзельнік вайны 1812, замежных паходаў рус. арміі 1813—14. З 1820 чл.«Саюза працвітання», з 1821 чл.Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Разамз В.Л.Давыдавым кіраваў Каменскай управай, наладжваў сувязі зПаўночным таварыствам дзекабрыстаў. Прыхільнік «Рускай праўды» П.І.Песцеля. Прыгавораны да смяротнай кары, замененай пажыццёвай катаргай. Вярнуўся з Сібіры ў 1856. Аўтар «Запісак».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НДШТАЙНЕР (Landsteiner) Карл (14.6.1868, Вена — 26.6.1943),
аўстрыйскі вучоны, адзін з заснавальнікаў імунагематалогіі. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Венскі ун-т (1891). З 1922 праф. паталогіі і бактэрыялогіі Ракфелераўскага ін-та ў Нью-Йорку. Навук. працы па імуналогіі і імунахіміі. Разамз Я.Янскім адкрыў групы крыві чалавека (1900), з Э.Поперам даказаў інфекц. прыроду поліяміэліту (1909), з А.Вінерам выявіў рэзус-фактар (1940). Нобелеўская прэмія 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ФМАН (Hoffmann) Роалд (н. 18.7.1937, г. Злочаў, Польшча),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (з 1972). Скончыў Калумбійскі ун-т (1958). Да 1965 у Гарвардскім, з 1965 у Корнелскім ун-тах (з 1968 праф.). Навук. працы па хім. кінетыцы і вывучэнні механізму хім. рэакцый. Разамз Р.Б.Вудвардам выявіў заканамернасці прадказання рэакцыйнай здольнасці арган. злучэння (правіла Вудварда — Х.; 1965). Нобелеўская прэмія 1981 (з К.Фукуі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЭК (Black) Джэймс Уайт (н. 1924),
англійскі фармаколаг. Праф. Лонданскага ун-та (1973). Чл. Лонданскага Каралеўскага т-ва (1978). Навук. працы па стварэнні і выкарыстанні новых проціпухлінных і процівірусных прэпаратаў, для лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб і язвавай хваробы страўніка. Нобелеўская прэмія 1988 (разамз Дж.Х.Хітчынгсам і Г.Б.Элаянам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРА́НТ (ад англ. warrant паўнамоцтва, правамоцтва),
1) пасведчанне, якое выдаецца таварнымі складамі аб прыняцці тавару на захоўванне. Дае права яго трымальніку ўзяць пазыку пад заклад названага ў варанце тавару.
2) Дадатковае пасведчанне, якое выдаецца разамз каштоўнай паперай і дае яе ўладальніку права на дадатковыя льготы па сканчэнні пэўнага тэрміну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЫДАФІЛІ́Я (ад лац. acidus кіслы + ...філія),
схільнасць клетачных структур афарбоўвацца кіслымі фарбавальнікамі (эазінам, кіслым фуксінам, пікрынавай кіслатой і інш.). Выбіральная адсорбцыя кіслых фарбавальнікаў вызначаецца шчолачнымі ўласцівасцямі тканкавых структур. Ацыдафілія разамз базафіліяй выкарыстоўваецца ў гісталагічнай практыцы, паталагічнай анатоміі, гематалогіі, анкалогіі і цыталогіі для адрознівання клетачных структур (напр., пры аналізе клетак крыві).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АНЦУЕ́ЛЯ»,
бел.нар. танец, разнавіднасць кадрылі. Назва паходзіць, верагодна, ад адной з размоўных формаў жаночага імя Ганна — Анця, Анцінея. Бытаваў на Навагрудчыне (зафіксаваны на пач. 19 ст.). Танцавалі ў 2 або 4 пары па чарзе, потым усе разам. Асн. элемент руху — галоп. Муз. памер . Тэмп хуткі.