Семярня́ назоўнік з колькасным значэннем’ (Янк. 2), ‘лік сем’: нажала сем семярэнь (Барад.), ‘сямёрка’ (смарг., Сл. ПЗБ), семерня́ ‘семдзесят снапоў’ (ТС), семярэ́нька ‘тс’ (пух., Сл. ПЗБ), сюды ж семяры́цца ‘у сем разоў большым здавацца’ (Нас.). Параўн. укр. дыял. семерня́ ‘сямёра’. Вытворныя ад прасл. *sedmerъ, параўн. семяро́е ‘у сем разоў большае’ (Нас.), па тыпу пецярня. Значэнне ‘70 снапоў’, магчыма, вынік пропуску асноўнай адзінкі ўліку снапоў (= дзесятак). “Кратнасць” уласціва вытворным ад прасл. *sedmerъ у некаторым славянскіх мовах, параўн. в.-луж. sedmory ‘сямікратны’, што магчыма ў выніку скарачэння (пропуску) *kratъраз’, гл. ESJSt, 13, 797.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мно́га прысл. viel;

мно́га раз vele Mle, velmals;

ве́льмі мно́га sehr viel;

мно́га тысяч vele Tusende, Tusende und bertausende;

ні мно́га ні ма́ла nicht mehr und nicht wniger;

хто мно́га жада́е, нічо́га не ма́е wer viel wünscht, dem fehlt viel;

дзе ня́нек мно́га, там дзіця́ бязно́га ́ vele Köche verdrben den Brei

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бяспло́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Няздольны даваць патомства; які не дае патомства.

2. Неўрадлівы. Бясплодная глеба. □ Бясплодныя пустыні, дзе нічога не можа расці, пазбаўлены і металу і вугалю. Шахавец.

3. Які не дае вынікаў; бескарысны. Дзед Талаш ускінуў плячамі, ямчэй падаў стрэльбу, яшчэ раз абвёў вачамі навакол і ўжо хацеў рушыць і ісці хоць куды, абы не стаяць тут у пустым і бясплодным чаканні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даміно́ 1, нескл., н.

Маскарадны касцюм у выглядзе шырокага плашча з рукавамі і капюшонам, а таксама чалавек, адзеты ў такі касцюм.

[Іт. domino.]

даміно́ 2, нескл., н.

Гульня ў 28 касцяных (ці з іншага матэрыялу) пласцінак, на верхнім баку якіх зроблены вочкі, а таксама набор пласцінак для гэтай гульні. Гуляць у даміно. □ Каля самай сцэны за маленькім столікам заўзятыя гулякі раз-пораз з усёй сілы грукалі костачкамі даміно. Краўчанка.

[Іт. domino.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэнь, ‑і, ж.

Разм.

1. зб. Што‑н. бескарыснае, непрыгоднае. [Гамрэкелі:] — Што ў цябе за мода падбіраць на вуліцы ўсякую дрэнь?! Самуйлёнак. // перан. Лухта, бязглуздзіца, глупства. А раз нічога не робіш, то розная дрэнь у галаву і лезе. Скрыпка.

2. у знач. вык. Пра каго‑, што‑н. нядобрае, кепскае. Справа дрэнь. □ І хоць быў токар з яго дрэнь, Ён неяк умудрыўся Дзве нормы выганяць за дзень. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глыто́к, ‑тка, м.

1. Аднаразовы рух глытальных мышцаў пры глытанні; глытальны рух. Піў захліпаючыся, глыбокімі глыткамі. Напіўшыся, прылёг на левы бок. Хомчанка.

2. Колькасць яды або вадкасці, якую можна праглынуць за раз. Маленькі глыток. □ [Лялькевіч] выцер рукавом пот і, закінуўшы галаву, пачаў піць павольна, смакуючы кожны глыток. Шамякін. // Зусім невялікая колькасць яды або пітва. У бязмежнай прасторы сіняй не знайсці ні глытка вады. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднадзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Насякомае, якое жыве вельмі кароткі час (ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён). Матылёк-аднадзёнка.

2. Пра што‑н. недаўгавечнае, што мае значэнне, вартасць нядоўгі час. Верш-аднадзёнка. // Газета, якая выйшла адзін раз. У гэты ж час [у 1932 г.] у Львове выходзіць беларуская аднадзёнка «На пераломе», у якой з’явіўся верш «Заштрайкавалі гіганты-каміны» ўпершыню за надпісам Максім Танк. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апячы́ся, апякуся, апячэшся, апячацца; апячомся, апечацеся, апякуцца; пр. апёкся, апяклася, апяклося; зак.

1. Атрымаць апёк, пашкодзіць сабе што‑н. агнём або чым‑н. гарачым, едкім, пякучым. Апячыся крапівою. □ Каля вады намочышся, каля агню апячэшся. Прыказка.

2. перан. Разм. Пацярпець няўдачу, нечакана сустрэць перашкоду пры спробе зрабіць што‑н. [Тодар Амяльянавіч:] — Не ведаю, як ты там у сваім «Каапгандлі», а я не раз ужо апёкся на гэтакіх справах. Вірня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Абараняць каго‑, што‑н. ад чыіх‑н. нападаў, варожых дзеянняў; вартаваць; сцерагчы. На гэты раз чыгунку ахоўвала ўзмоцненая варта. Краўчанка.

2. Берагчы, шанаваць. Сырой вады Уладзік, ахоўваючы здароўе, не піў, у яго заўсёды была ў запасе гатаваная. Колас.

3. Засцерагаць ад чаго‑н. шкоднага, непрыемнага. Галіны дрэваў, што былі над імі [людзьмі], амаль не ахоўвалі ад вады. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Абнюхаць адзін аднаго (пра жывёл). Калі [Андрэй] запрог.. [кабылу] у плуг разам з Гнядым, то яны спачатку абнюхаліся, потым пагрызліся, але хутка памірыліся. Чарнышэвіч. // перан. Разм. груб. Пазнаёміцца, завесці сувязі. [Хоміч:] — Я гэтаму хлюсту, Зыгмусю, буду зубы загаворваць, а ты ідзі бяры.. [Чэсю] танцаваць. Раз, другі, пакуль троху абнюхаецеся, а тады — з вачэй. Брыль.

2. Разм. Абнюхаць вакол сябе, прынюхацца. Воўк выйшаў на дарогу, абнюхаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)