АФАНА́СІК (Рыгор Іванавіч) (н. 5.1.1935, в. Іванкавічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1989). Засл. меліяратар Беларусі (1980). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1958). З 1960 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства, з 1992 заг. аддзела. Навук. працы па тэорыі комплекснага рэгулявання водна-паветранага, цеплавога і пажыўнага рэжыму меліяраваных зямель, распрацоўцы прыёмаў іх аднаўлення пасля забруджвання радыенуклідамі.
Тв.:
Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах. Мн., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЯНІ́ЦКІ (Мацвей Захаравіч) (26.1.1909, г. Магілёў — 17.3.1990),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Маскоўскі маст.ін-т імя В.Сурыкава (1942). Працаваў пераважна ў галіне тэматычнай карціны і пейзажа. Асн. работы: «Фашысцкая грабармія на Беларусі» (1942), «Пасля вызвалення ад акупантаў» (1950), «Першы арышт Я.Коласа» (1960), «Пасля вайны. Размініраванне» (1961), «Паўстанне сялян. 1905 год» (1968); лірычныя пейзажы «Вясна прыйшла» (1943), «Мосцік» (1946), «Мінск. Бульвар Шаўчэнкі» (1974), «Сенакос» (1975), «Восень» (1977), «Вясёлка» (1982), серыя «Белавежская пушча» (1958—63). Пісаў таксама нацюрморты, партрэты сучаснікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНВЕНІ́СТ ((Benveniste) Эміль) (27.5.1902, г. Халеб, Сірыя — 3.10.1976),
французскі мовазнавец. Вучань А.Мее. З 1935 праф. Калеж дэ Франс, з 1945 сакратар Парыжскага лінгвістычнага т-ва, з 1960 чл.Франц.АН. Працы ў галіне агульнага і індаеўрап. мовазнаўства, агульнай семіялогіі. Даследаваў праблемы структурнай лінгвістыкі. У адрозненне ад Ф. дэ Сасюра лічыў моўны знак міжвольным, таму што ён абумоўлены сістэмай мовы («Прырода лінгвістычнага знака», 1939). Аўтар тэорыі структуры індаеўрап. кораня, шматлікіх прац па іранскіх мовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБІ́ЛА (Пётр Мікалаевіч) (н. 7.7.1953, в. Нацавічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галінетэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1974). З 1975 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па метадах, алгарытмах і праграмных комплексах для сінтэзу лічбавых прыстасаванняў і сістэм, аўтаматызацыі праектавання рэгулярных структур для звышвялікіх інтэгральных схем.
Тв.:
Синтез комбинационных схем методами функциональной декомпозиции. Мн., 1987 (разам з С.В.Еніным);
Синтез комбинационных ПЛМ-структур для СБИС. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІН ((Bean) Алан) (н. 15.3.1932, Уілер, штат Тэхас, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан 1-га рангу ВМС. Скончыў Тэхаскі ун-т (1955). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. З Ч.Конрадам і Р.Горданам здзейсніў 14—24.11.1969 палёт на Месяц, у час якога двойчы выходзіў (разам з Конрадам) на яго паверхню. 28.7—25.9.1973 разам з О.Гэрыётам і Дж.Лусмам ажыццявіў палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (з выхадам у адкрыты космас). Агульная працягласць палёту 69,7 сут. Уладальнік 11 сусв. рэкордаў у галінекасм. палётаў. Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РНАЙ І ХІМІ́ЧНАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНА-КАНСТРУ́КТАРСКІ ІНСТЫТУ́Т, «Белгорхімпрам». Засн. ў 1971 у Мінску на базе Салігорскай н.-д. лабараторыі (з 1962). Да 1992 Бел. філіял усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та галургіі. Н.-д. работы вядуцца ў галіне здабычы і перапрацоўкі калійных руд, распрацоўкі аўтаматызаваных сістэм і сродкаў кіравання тэхнал. працэсамі, вытв-сці розных відаў прадукцыі з выкарыстаннем хім. працэсаў.
Асн. кірункі дзейнасці: выкананне н.-д., праектных, канструктарскіх, разведвальных работ пры распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі па аб’ектах прамысл., жыллёва-грамадзянскага і інш. прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́БКІН (Іван Міхайлавіч) (21.9.1871, в. Пазнякова Уладзімірскай вобл., Расія — 21.4.1939),
савецкі вучоны ў галіне геалогіі і горнай справы. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1910). З 1920 праф., з 1922 рэктар Маскоўскай горнай акадэміі. З 1930 рэктар Маскоўскага нафтавага ін-та. У 1936 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Распрацаваў навук. асновы тэорыі паходжання нафты і ўмоў утварэння яе радовішчаў. Абгрунтаваў і ўкараніў геафіз. метады разведкі Курскай магн. анамаліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫРКО́ (Мікалай Паўлавіч) (н. 14.9.1935, в. Краснае Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галінебуд-вааўтамаб. дарог. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1986). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1962). З 1965 у Бел.тэхнал. ун-це. навук. працы па аптымізацыі канструкцый лесавозных дарог і па дарожна-будаўнічых матэрыялах. Аўтар падручнікаў «Дарожнае грунтазнаўства з асновамі механікі грунтоў» (1977, з І.І.Леановічам) і «Сухапутны транспарт лесу» (1987).
Тв.:
Механика землянога полотна. Мн., 1975 (разам з І.І.Леановічам);
Эксплуатация автомобильных дорог и организация дорожного движения. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́ЧКА (Леанід Сцяпанавіч) (н. 4.8.1925, г.п. Старобін Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне артапедычнай стаматалогіі. Д-рмед.н. (1980), праф. (1981). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1958). З 1967 у Мінскім мед. ін-це (да 1994 заг. кафедры). Навук. працы па тэарэт. абгрунтаванні артапедычных метадаў лячэння хвароб парадонту, аптымізацыі артадантычнага лячэння анамалій і дэфармацый зубасківічнай сістэмы ў дарослых; распрацаваў абсталяванне для нанясення танкаплёначнага пакрыцця метадам іоннапрамянёвай апрацоўкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Профилактика и лечение артикуляционной перегрузки пародонта. Мн., 1985;
Справочник стоматолога-ортопеда. Кишинев, 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБА́САЎ (Рафаіл) (н. 17.12.1935, г. Магнітагорск, Расія),
бел. вучоны ў галіне матэматыкі. Д-рфіз.-матэм.н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1958). З 1963 у Аддзеле энергетыкі Уральскага філіяла АНСССР, з 1968 у БДУ. Навук. працы па тэорыі аптымальнага кіравання, матэм. эканоміцы. Распрацаваў адаптыўны метад лінейнага праграмавання, прынцып квазімаксімуму для дыскрэтных аптымальных працэсаў.
Тв.:
Методы оптимизации. 2 изд. Мн., 1981 (разам з Ф.М.Кірылавай);
Конструктивные методы оптимизации. Ч. 1—4. Мн., 1984—87 (у сааўт.).