КІ́РАВА,

вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл. Да 1935 наз. Цараўцы. Цэнтр сельсавета. За 7 км на Пд ад горада і чыг. ст. Слуцк, 112 км ад Мінска. 460 ж., 214 двароў (1998). Дзіцячы санаторый «Случ». Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Іаанаўская царква.

т. 8, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́РАЎСКАЕ,

пасёлак у Глускім р-не Магілёўскай вобл., каля аўтадарогі Глуск—Бабруйск. Да 1961 наз. Дзікае. Цэнтр сельсавета. За 11 км на ПнУ ад г.п. Глуск, 160 км ад Магілёва, 36 км ад чыг. ст. Ратміравічы. 133 ж., 73 двары (1998). Лясніцтва, участак торфапрадпрыемства. Клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 8, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛО́ПАЎ (Анісім Андрэевіч) (14.5.1914, в. Наваселле Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 4.2.1995),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт. і 3-м Бел. франтах. Камандзір сапёрнага аддзялення мал. сяржант К. вызначыўся ў студз.крас. 1945 у баях ва Усх. Прусіі.

т. 8, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЯНЫ́,

вёска ў Дубровенскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 23 км на ПдУ ад г. Дуброўна, 115 км ад Віцебска, 24 км ад чыг. ст. Зубры. 86 ж., 43 двары (1998). Базавая школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 8, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КНЯЖ,

возера ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дзісна, за 22 км на ПнУ ад г.п. Шаркаўшчына. Пл. 0,28 км², даўж. 630 м, найб. шыр. 520 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Пл. вадазбору 2,5 км². Схілы катлавіны невыразныя, разараныя. Злучана ручаём з р. Дзісна.

т. 8, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЗЕНКІ,

вёска ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл.; чыг. ст. на лініі Оўруч—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км ад г. Мазыр, 143 км ад Гомеля. 3186 ж., 1025 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 8, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУЛЕ́ЎШЧЫНСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСЧА́НА-ЖВІРО́ВАГА МАТЭРЫЯ́ЛУ У Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., каля в. Крулеўшчына. Паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 40,5 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,2—14,6 м, ускрышы (торф, гліністы пясок) да 7 м. Жвір і пясок прыдатныя для дарожнага буд-ва. А.П.Шчураў.

т. 8, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУ́ПАНЬ,

возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Палата, за 37 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,33 км², даўж. 780 м, найб. шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Пл. вадазбору 2,75 км². Схілы катлавіны выш. 2—3 м, параслі лесам.

т. 8, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫ́ВЕНСКІ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д Дзейнічаў у 1908—14 ва ўрочышчы Крывое каля маёнтка Раманаўка Рэчыцкага пав. (цяпер в. Раманаўка ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл.). Належаў «Таварыству распрацоўкі лесу». Вырабляў дошкі, брусы, фрызы з дрэва цвёрдых лісцевых парод. Меў паравы рухавік (40 к. с.). У 1913 працавала 50 чал.

т. 8, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫЎЛЯ́НЫ,

вёска ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пн ад горада і чыг. ст. Жабінка, 40 км ад Брэста. 399 ж., 147 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Каля вёскі рэшткі Крыўлянскага замка.

т. 8, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)