дзе́яч, ‑а, м.

Асоба, што вызначылася ў якой‑н. галіне грамадскай дзейнасці. Дзяржаўны дзеяч. Дзеяч навукі. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Грамадскі дзеяч. □ За гады савецкай улады многа выдатных людзей з’явілася ў беларускім Палессі. Гэта дзеячы народнай гаспадаркі, дзеячы ператварэння і ўдасканалення краю, дзеячы навукі і культуры. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўбаса́ і кілбаса́, ы́; мн. ‑ба́сы (з ліч. 2, 3, 4 каўбасы́, кілбасы́), ‑ба́с; ж.

Прадукт харчавання з асоба прыгатаванага мяснога фаршу ў кішачнай або штучнай абалонцы. Сухая каўбаса. Бараная каўбаса. Свіная кілбаса. Ліверная кілбаса. □ На стале красаваліся засмажаныя парасяты, скруткі каўбас, мяса розных гатункаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Sndmann m -s, ~männchen n -s ка́зачная асо́ба: (маленькі чалавек, які сыпле дзецям пясочак у вочкі, каб яны заснулі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

anathema

[əˈnæӨəmə]

n., pl. -mas

1) адлучэ́ньне ад царквы́, ана́тэма f.

2) праклён -у m.

3) вы́клятая рэч ці асо́ба

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

confessor

[kənˈfesər]

n.

1) спавяда́льнік -а m. (сьвята́р)

2) спаве́днік -а m., асо́ба, яка́я прызнае́цца

3) пасьлядо́ўнік яко́е-н. ве́ры

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

pauper

[ˈpɔpər]

n.

1) жабра́к -а́ m., жабра́чка f.; бядня́к бедняка́ m., бядня́чка f.

2) асо́ба, яка́я карыста́ецца дабрачы́ннай дапамо́гай

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

peanut

[ˈpi:nʌt]

n.

1) земляны́ арэ́х, ара́хіс -у m. (плод і расьлі́на)

2) струк земляно́га арэ́ха

3) мала́я, малава́жная асо́ба

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

аўтарытэ́т

(ням. Autorität, ад лац. auctoritas = уплыў, значнасць)

1) агульнапрызнанае значэнне, уплыў, якімі карыстаецца якая-н. асоба дзякуючы плённай дзейнасці ў пэўнай галіне (у навуцы, мастацтве, палітыцы і г. д.);

2) асоба, якая карыстаецца ўсеагульнай павагай, прызнаннем, мае ўплыў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

undesirable [ˌʌndɪˈzaɪərəbl] adj.

1. нежада́ны, непажада́ны; нязру́чны;

an undesirable moment нязру́чны мо́мант;

He called at a most undesirable moment. Ён прыйшоў у самы нязручны момант.

2. падазро́ны;

a most undesirable person надзвы́чай падазро́ная асо́ба

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абстыне́нт

(лац. abstinens, -ntis = які ўстрымліваецца)

асоба, якая ўстрымліваецца ад чаго-н., пераважна ад ужывання спіртных напіткаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)