канфабуля́цыя

(лац. confabulatio = размова)

парушэнне памяці (разнавіднасць парамнезіі), пры якім яе прагалы запаўняюцца фантастычнымі выдумкамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

за́льбанд

(ням. Salband)

абалонка мінеральнай жылы, якая аддзяляе жылу ад горных парод, што яе акружаюць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

метакрыла́ты

(ад мета- + акрылаты)

складаныя эфіры метакрылавай кіслаты або яе солі, з якіх сінтэзуюць палімеры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

астэацы́ты

(ад астэа- + -цыты)

клеткі касцявой тканкі, якія ўтвараюцца ў працэсе яе развіцця з астэабластаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўтаката́ліз

(ад аўта- + каталіз)

паскарэнне хімічнай рэакцыі адным з яе прадуктаў, які выконвае ролю каталізатара.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гематрансфузіяло́гія

(ад гематрансфузія + -логія)

раздзел гематалогіі, які вывучае спосабы пералівання крыві і яе састаўных частак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пратако́нх

(ад прата- + гр. konche = ракавіна)

першапачатковая ракавіна малюскаў, ад якой пачынаюцца яе сезонныя прыросты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стафа́ж

(ням. Staffage)

невялікія фігуры людзей і жывёл, намаляваныя ў пейзажнай карціне для яе ажыўлення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фібрынаге́н

(ад фібрын + -ген)

растваральны бялок плазмы крыві, які ператвараецца пры яе згусанні ў фібрын.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эмульгава́ць

(лац. emulgere = даіць)

наносіць эмульсію на якую-н. паверхню для засцярогі яе ад пашкоджання.