Салі́дны ’моцны, добра зроблены’, ’які вылучаецца грунтоўнасцю, глыбінёй, сур’ёзнасцю’, ’важны, паважны, самастойны (пра чалавека)’ (ТСБМ), салі́нны ’мажны’ (навагр., Сл. ПЗБ). Рус.соли́дный ’тс’, позняе запазычанне з франц.solide ’пэўны’ ад лац.solidus ’шчыльны, суцэльны, цвёрды’ (Фасмер, 3, 710). Беларускае слова з рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стары́зна ‘старыя, зношаныя рэчы, прадметы’, ‘пра старога чалавека’ (ТСБМ), ‘старыя рэчы’ (Шат., Касп., Сцяшк., Жд.), стары́зна, стары́зніна, стары́знь ‘тс’ (Сл. ПЗБ), стары́зна ‘даўніна’ (ТС). З стары і суф. ‑ізн‑ (Карскі 2–3, 28–29). Магчымы польскі ўплыў, параўн. польск.starzyzna ‘старыя рэчы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
státtlicha
1) унуша́льны, мажны́ (пра чалавека); зна́чны (пра грошы і г.д.);
éine ~e Súmme Geld зна́чная су́ма гро́шай
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
запечатле́тьсов.
1.(сохранить в памяти, в сердце и т. п.) захава́ць; (запомнить) запо́мніць;
запечатле́ть о́браз совреме́нного челове́ка в литерату́ре адлюстрава́ць во́браз суча́снага чалаве́ка ў літарату́ры;
запечатле́ть поцелу́йуст. пацалава́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
збая́цца, збаюся, збаішся, збаіцца; зак., каго-чаго, без дап. і сазлучн. «што».
Разм. Пабаяцца, спалохацца. — Я хацеў даплыць да таго берага. — Галынскі кіўнуў галавой у бок алешын. — Пасля зірнуў пад сябе ў ваду, і збаяўся, што не даплыву, і страціў сілы.Галавач.«Ваўкі нападаюць на чалавека, толькі калі гуляюць сваё вяселле. А цяпер жа не піліпаўка, павінны збаяцца чалавека», — стараўся разважаць спакойна Сяргей.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канфлі́кт, ‑у, М ‑кце, м.
Сутыкненне процілеглых бакоў, поглядаў, сіл; сур’ёзная спрэчка, нязгода. Уступіць у канфлікт. □ Палешукі агрызаліся, і на гэтым грунце вынікалі канфлікты.Колас.Канфлікт паміж фірмай і рабочымі — вечная тэма класавай барацьбы.Машара.// Ускладненне ў міжнародных адносінах, якое часам прыводзіць да ўзброенага сутыкнення. Міжнародныя канфлікт.// Супярэчнясць, сутычка, пакладзеная ў аснову сюжэта мастацкага твора. Канфлікт рамана — барацьба новага чалавека-калектывіста і чалавека-ўласніка.«ЛіМ».
[Лац. conflictus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стаіцы́зм, ‑у, м.
1. Напрамак у антычнай філасофіі, які патрабаваў свядомага падпарадкавання чалавека пануючай у свеце неабходнасці і панавання чалавека пад страсцямі.
2.перан. Стойкасць, мужнасць у жыццёвых выпрабаваннях, здольнасць супрацьстаяць спакусам. Помнячы пра бацьку і прыносячы яму за ўсё зробленае для беларускай культуры шчырую падзяку, мы, аднак, бяром сабе за прыклад сына — яго [Максіма Багдановіча] любоў да Айчыны, служэнне ёй, яго непахіснасць і нязломны стаіцызм.«Маладосць».
[Ад назвы порціка Stoa ў Афінах, дзе вучыў філосаф Зянон.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удзялі́ць, удзялю, удзеліш, удзеліць; зак., што.
Выдзеліць, аддзяліць частку, долю чаго‑н. для каго‑н. [Туравец:] — Я на цябе, Рыгор, вельмі спадзяюся. Таму і месца даў пагарачэй. — Бачу. Па знаёмству ўдзялілі.Мележ.//перан. Прысвяціць, аддаць у распараджэнне каму‑н. (пра час, увагу і пад.). [Марына Паўлаўна:] «Трэба разабрацца ў сваім часе, сабе і сыну крыху ўдзяліць яго»...Васілевіч.Мартын удзеліць .. [Аўгіні] столькі ўвагі, колькі патрабуюць дачыненні чалавека да чалавека.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́ўкала, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай, ж.
Разм.
1. Пра сабаку, які дакучае брэхам.
2.Пагард. Пра надаедлівага сварлівага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
велікаму́чанік, ‑а, м.
Назва, якую праваслаўная царква прысвойвала тым паслядоўнікам хрысціянства, якія, паводле паданняў, перанеслі самыя цяжкія мукі за веру. //Уст. Пра чалавека, які многа пакутуе, мучыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)