метамарфічная горная парода, якая складаецца з мінералаў групы серпенціну. Утвараецца пры гідратэрмальным змяненні пераважна ультраасноўных парод (гіпербазітаў), увыніку чаго іх бязводныя сілікаты магнію гідралізуюцца і пераўтвараюцца ў мінералы групы серпенціну, а самі горныя пароды ў С. З працэсам серпенцінізацыі звязана ўтварэнне большасці радовішчаў хрызатыл-азбесту (гл.Азбест). Выкарыстоўваецца ў буд-ве (абліцовачны матэрыял) і ювелірнай справе (паўпразрыстыя разнавіднасці — офікальцыт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕПЯНЁЎСКІ БЕРАГАВЫ́ ЎСТУ́П,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны каля паўд. ускраіны б.в. Сцепянёва Мядзельскага р-на Мінскай вобл., на зах. беразе воз. Нарач. Выш. да 8 м, стромкасць схілаў 80—45°. Берагавы ўступ (абразійны кліф) утварыўся каля 11 тыс.г. назад увыніку хвалепрыбойнай дзейнасці возера і разбурэння высокага пясчанага берага.
апошні (сёмы) цар Стараж. Рыма [534/533—510/509 да н.э.] этрускай дынастыі. Сын цара Тарквінія Прыска. Жорсткае кіраванне (не лічыўся з меркаваннямі сената, арганізоўваў канфіскацыі і пакаранні смерцю) і бясчынствы Т.Г. і яго сваякоў выклікалі паўстанне ў Стараж. Рыме, увыніку якога Т.Г. выгнаны, этрускае ўладанне скончылася, царскі лад скасаваны і ўтворана рэспубліка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛО́РЫСТЫ КА́ЛІЙ (KCl),
соль, якая ўтвараецца ў выніку ўзаемадзеяння злучэнняў калію з салянай к-той (HCl) або яе солямі.
Белыя крышталі (або крышт. парашок) без паху, салёныя на смак; мал. м. 74,5, т-ра плаўлення 776 °C, шчыльн. 1980 кг/м³. Раствараецца ў вадзе, не раствараецца ў спірце. Выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы, медыцыне (уваходзіць у склад лек. прэпаратаў), біял. і хім. даследаваннях, металургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЕ́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943,
наступальная аперацыя войск Заходняга (каманд.ген.-палк., са жн. 1943 ген. арміі В.Д.Сакалоўскі) і левага крыла Калінінскага (ген.-палк. А.І.Яроменка) франтоў 7 жн.—2 кастр. ў Вял.Айч. вайну. Мэта аперацыі — разграміць левае крыло ням.-фаш. групы армій «Цэнтр» (каманд. ген.-фельдмаршал Г.Клюге) і вызваліць Смаленск. Ням.-фаш. камандаванне стварыла на гэтым напрамку моцную абарону, сканцэнтравала 44 дывізіі (да 850 тыс.чал., каля 8800 гармат і мінамётаў, каля 500 танкаў і штурмавых гармат, да 700 самалётаў). У складзе Зах. і Калінінскага франтоў налічвалася 1253 тыс.чал., 20 640 гармат і мінамётаў, 1436 танкаў і самаходных артыл. установак, 1100 самалётаў. С.а. ўключала 4 аб’яднаныя агульнай задумай франтавыя аперацыі: Спас-Дземенскую. Ельнінска-Дарагабужскую, Духаўшчынска-Дзямідаўскую і Смаленска-Рослаўскую. 7 жн. з раёна на У ад Спас-Дземенска перайшла ў наступленне ўдарная групоўка Зах. фронту, за 14 дзён яна прасунулася на 30—40 км, 13 жн. вызваліла Спас-Дземенск. На Духаўшчынскім напрамку наступленне пачалі войскі Калінінскага фронту. 30 жн. войскі Зах. фронту авалодалі Ельняй, іх правае крыло фарсіравала Дняпро і 1 вер. вызваліла Дарагабуж. Увыніку наступлення Зах. і Калінінскага франтоў вызвалены: 16 вер. Ярцава, 21 вер. Дзямідаў, 25 вер. Смаленск і Рослаўль, 28 вер.г. Мсціслаў — райцэнтр Магілёўскай вобл. 2 кастр. С.а. закончылася. Зах. і Калінінскі франты выйшлі на рубеж Рудня, на У ад Краснага, Горак, Дрыбіна, далей па р. Проня і ўступілі ў межы ўсх. раёнаў Беларусі, дзе перайшлі да абароны. Увыніку С.а. ад акупантаў поўнасцю вызвалены Смаленская і частка Калінінскай абл., некалькі раёнаў Магілёўскай вобл., усяго вызвалена больш за 7,5 тыс. населеных пунктаў. Значную дапамогу сав. войскам у С.а. аказалі партызаны. У ноч на 3 жн. яны нанеслі масіраваныя ўдары па чыг. камунікацыях праціўніка і працягвалі іх увесь жн. і 1-ю пал. верасня; 19 вер. пачаўся 2-і этап «рэйкавай вайны» (умоўная назва «Канцэрт»). Увыніку гэтых аперацый рух па чыг. камунікацыях ням. групы армій «Цэнтр» быў у значнай меры паралізаваны. Агульны аб’ём перавозак скараціўся на 40%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕТ-ШЭ́МЕШ,
старажытны горад уПаўд. Палесціне, на З ад Іерусаліма (сучасны Аін-Шэмш, Ізраіль). Узнік у 3-м тыс. да н.э. Упамінаецца ў егіпецкіх крыніцах з 18 ст. да н.э. (т.зв. тэксты праклёну). Увыніку войнаў неаднаразова разбураны. Быў заняты ханаанеямі, філісцімлянамі, ізраільцянамі. Пасля захопу Вавілонам у 6 ст. да н.э. прыйшоў у заняпад. Археал. раскопкамі выяўлена абсталяванне для ліцця бронзы, шмат жал. вырабаў, пасудзін, прывезеных з Егіпта і раёна Эгейскага мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЧЭ́ЙКАЎСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1923—24. Утвораны 15.2.1923 у Віцебскай губ. РСФСР увыніку перайменавання Лепельскага пав. ў Бачэйкаўскі павет і далучэння да яго часткі скасаванага Сенненскага пав. Цэнтр — мяст.Бачэйкава. Уключаў 9 валасцей (Бешанковіцкая, Лепельская, Лукомская, Несінская, Ульянавіцкая, Ушацкая, Хоцінская, Чарэйская, Чашніцкая). З 3.3.1924 у складзе БССР. 20.6.1924 павет скасаваны: Лукомская і Чарэйская вол. перададзены ў Барысаўскі пав., Бешанковіцкая, Ульянавіцкая і Чашніцкая — у Віцебскі пав., астатнія воласці — у Полацкі пав.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́ШЦІНА (Priština),
горад у Югаславіі, у Рэспубліцы Сербія. Адм. ц. былога аўт. краю Косава. Каля 300 тыс.ж. (2000). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харчасмакавая, керамічная, машынабудаўнічая. Рамёствы (дываны, маст. вырабы з каляровых металаў). Ун-т. Каля П. манастыр і царква Грачаніца (1313—15). Паблізу — здабыча бурага вугалю і свінцова-цынкавых руд; энергахім. камбінат. Горад значна пацярпеў у час ваенных дзеянняў у 1998—99, увыніку чаго колькасць сербскага насельніцтва паменшылася, а албанскага павялічылася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРА́Й-БАТУ́, Стары Сарай (паводле летапісу Сараі Вялікія; цяпер с. Сялітранае Харабалінскага р-на Астраханскай вобл. Расіі),
горад, першапачаткова галоўны паліт. цэнтр Залатой Арды. Пабудаваны ханам Батыему 1254. У С.-Б. было шмат палацаў, мячэцей, рамесніцкія кварталы (Глінянае поле); каля горада — вял. некропаль. Увыніку міжусобнай барацьбы ханаў і паходу Цімура (1395) моцна пацярпеў. Канчаткова разбураны ў 1480. У 18 ст. на месцы горада быў салетравы завод. У 1922, 1931 праводзіліся раскопкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́К,
горад, цэнтр Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл., на р. Гаражанка. За 30 км ад Віцебска, 2 км ад чыг. ст. Гарадок на лініі Віцебск—Невель. 14,6 тыс.ж. (1995).
У летапісах 2-й пал. 13 ст. ўпамінаецца як «Гарадок каля Полацка» ў сувязі з бітвай паміж палачанамі і літ. войскамі на чале з Мінгайлам, увыніку якой Гарадок быў знішчаны. У 16 ст. ў Гарадку быў замак з 5 вежамі і магутнымі абарончымі валамі. На карце Т.Макоўскага (1613) Гарадок пазначаны як мястэчка Віцебскага ваяв.ВКЛ. У 1650 упамінаецца Ільінская царква. З 1772 уРас. імперыі, з 1777 цэнтр Гарадоцкага павета, атрымаў статус горада і герб. У 1887 у Гарадку 23 прадпрыемствы, бальніца, царк.-прыходскае вучылішча, рамесная школа. У 1897 — 5023 ж. З 1924 цэнтр Гарадоцкага раёна. У 1939 — 7,3 тыс.ж.УВял.Айч. вайну з 10.7.1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія амаль поўнасцю разбурылі горад, у Гарадку і раёне загубілі 5084 чал. Вызвалены 24.12.1943 войскамі 1-га Прыбалт. фронту ў вынікуГарадоцкай аперацыі 1943. У 1959 было 7,6 тыс., у 1969 — 9 тыс. жыхароў.
Ільнозавод, цэх Полацкага аўтарамонтнага з-да, прадпрыемствы дрэваапр., лёгкай, буд. матэрыялаў, харч. прам-сці. Цэнтр ганчарнага рамяства. Мемар. комплекс на вайсковых могілках, магіла ахвяр фашызму.