бальнеалагічны курорт у ЗША. На Пд ад Дэнвера, на схілах Скалістых гор, на выш. каля 1850 м. З 19 ст. славуты крыніцамі тэрмальных мінер. вод, што выкарыстоўваюцца пры лячэнні многіх хвароб. Унікальныя ландшафты, у складзе якіх Сад Бога (тэрыторыя з мудрагелістымі чырв. і белымі скаламі), каньёны, вадаспады і інш. Буйны цэнтр турызму і міжнар. зімовага спорту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМАКО́Ў Юрый Паўлавіч (н. 10.10.1945, с. Малмыж Нанайскага р-на Хабараўскага краю, Расія),
бел. спартсмен (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1974). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1977). Чэмпіён свету (1973, г. Лэйк-Плэсід, ЗША; 1974, Раўбічы, БССР), СССР (1968, 1975) у эстафеце 4 × 7,5 км. Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. У 1977—91 ст. трэнер Спарт. клуба БВА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНА́ДЦЫ,
народы Канады. Падзяляюцца на англа-канадцаў (у Канадзе 10,8 млн.чал., агульная колькасць 11,67 млн.чал., 1992, гавораць на канадскім варыянце англійскай мовы; вернікі пераважна пратэстанты, частка — католікі) і франка-канадцаў (у Канадзе — прав. Квебек, часткова Антарыо і Нью-Брансуік — 7,2 млн.чал., 1992; жывуць таксама ў ЗША. больш за 2 млн.чал.; гавораць на канадскім варыянце французскай мовы, вернікі пераважна католікі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАСПА́С—САРСА́Т»,
спадарожнікавая сістэма для вызначэння ў аварыйных сітуацыях каардынат радыёбуёў, устаноўленых на суднах і самалётах. «Каспас» — сав., а потым рас. частка сістэмы, «Сарсат» — частка сістэмы, якая стваралася ЗША, Канадай, Францыяй. Уводзілася паэтапна з сярэдзіны 1980-х г. Складаецца з ШСЗ на каляпалярных кругавых арбітах, аварыйных радыёбуёў, пунктаў прыёму інфармацыі. У зоне бачнасці ШСЗ вызначаюцца каардынаты 20 і больш радыёбуёў, якія працуюць адначасова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ТМАЙ (Katmai),
дзеючы вулкан у паўн.ч. Алеуцкага хр., на п-ве Аляска (ЗША). Выш. 2047 м. У выніку вывяржэння ў 1912 на месцы кратэра ўтварылася кальдэра з возерам дыям. 1,5 км. глыб. каля 1200 м. Апошняе вывяржэнне ў 1921. Складзены з андэзітаў, дацытаў. На паўн. схіле — ледавікі. Ніжнія ч. схілаў заняты хвойнымі лясамі, верхнія — тундравай расліннасцю. Уваходзіць у нац. парк Катмай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛАЎЭ́А (Kilauea),
бесперапынна дзеючы вулкан на в-ве Гаваі, у Ціхім ак.Тэр.ЗША (штат Гаваі). Выш. 1247 м. Шчытападобны конус з вял. кальдэрай (дыям. 4,5 км, глыб. больш за 230 м), у якой возера, перакрытае слоем лавы. Апошняе значнае вывяржэнне адбылося ў 1983—85. К. ўваходзіць у склад Гавайскага вулканічнага нац. парку, уключанага ЮНЕСКА у Спіс сусв. спадчыны. Вулканалагічная станцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛВІЛ (Colville),
рака на Пн Аляскі (ЗША). Даўж. каля 700 км, пл.бас. каля 60 тыс.км². Вытокі на схілах хр. Брукса, дзе даліна ўрэзана ў плато на глыб. да 120 м, ніжняе цячэнне на прыморскай раўніне. Упадае ў м. Бофарта Паўн. Ледавітага ак. Вясенне-летняе разводдзе. Сярэдні гадавы расход вады каля 380 м³/с. Большую частку года ўкрыта лёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РМАК (Cormack) Алан Маклеад (н. 23.3.1924, г. Іаганесбург, Паўд.-Афрыканская Рэспубліка),
амерыканскі фізік. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Кейптаўнскі ун-т (1945). З 1957 ва ун-це Тафтса ў Медфардзе (у 1968—76 праф., заг. кафедры), ЗША. Навук. працы па вымярэнні доз радыяцыі, ядзерных узаемадзеяннях, фізіцы часціц. Адзін з распрацоўшчыкаў камп’ютэрнай тамаграфіі. Нобелеўская прэмія 1979 (разам з Г.Хаўнсфілдам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РПУС-КРЫ́СТЫ (Corpus Christi),
горад на ПдЗША ў штаце Тэхас. Засн. ў 1838. Каля 360 тыс.ж. (1990, з прыгарадамі). Трансп. вузел. Аэрапорт. Марскі порт пры ўпадзенні р. Нуэсес у Мексіканскі зал. (вываз нафты і нафтапрадуктаў). Цэнтр здабычы і перапрацоўкі нафты і прыроднага газу. Нафтахім. прам-сць, вытв-сць нафтавага абсталявання. Выплаўка алюмінію і цынку. Ун-т. Прыморскі клімат, курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЧАТО́ВІЙ (лац. Kurchatovium),
Ku, штучны радыеактыўны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат. н. 104. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомы 10 ізатопаў з масавымі лікамі 253—262; найб. устойлівы — 261Ku (перыяд паўраспаду 70 с). Атрыманы ў 1964 Г.М.Флёравым з супрацоўнікамі. Назва «К.» (у гонар І.В.Курчатава) прапанавана ў СССР, у ЗША гэты элемент наз. рэзерфордзій (сімвал Rf); назва 104-га элемента канчаткова не прынята.