тур.Чанакале-Багазы, стараж.-грэч.Гелеспонт), праліў паміж Еўропай (Балканскі п-аў) і Азіяй (п-аў М.Азія). Злучае Эгейскае м. з Мармуровым м.Даўж. 120 км, шыр. 1,3—27 км, глыб. на фарватэры 29—153 м. Парты Гелібалу, Чанакале (Турцыя). Пра міжнар. прававы рэжым Д. гл. ў арт.Чарнаморскія пралівы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАНА́ЛЬНАСЦЬ (ад а... + занальнасць),
пашырэнне прыроднай з’явы без сувязі з занальнымі асаблівасцямі пэўнай тэрыторыі. Абумоўлена геал. структурай, асаблівасцямі літалогіі, тэктанічным рэжымам, характарам рэльефу і інш.ўнутр. фактарамі. Прыводзіць да прасторавых адрозненняў у клімаце, водным рэжыме, глебах і арган. свеце. Найб. яскрава выяўляецца ў гарах.
Да арт.Азанальнасць. Пяскі, якія развяваюцца, у тайзе Забайкалля (Чарская катлавіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬМЕРЫ́Я (Almeria),
горад на Пд Іспаніі, у аўт. вобласці Андалусія. Адм. ц. правінцыі Альмерыя. 141 тыс.ж. (1981). Порт на Міжземным м.Харч., лёгкая, цэлюлозна-папяровая, цэментная прам-сць, вытв-сцьмуз. інструментаў; вінаробства. Руіны арабскай крэпасці Алькасаба (8—11 ст.), сабор (15—16 ст.).
Да арт.Альмекі. Каменная галава — помнік альмекскай манументальнай скульптуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАРА́Т [тур. (Büyük) Aĝri Daĝi, арм. Масіс],
самы высокі вулкан Армянскага нагор’я на У Турцыі каля мяжы з Арменіяй і Іранам. Два злучаныя асновамі конусы — Вялікі Арарат (выш. 5165 м) і Малы Арарат (выш. 3925 м). Складзены з базальтаў. На схілах каля 30 ледавікоў. Лічыцца месцам прычальвання Ноевага каўчэга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКО́ЎСКІ Мікалай Нічыпаравіч (н. 11.3.1944, Мінск),
бел. габаіст. Засл. арт. Беларусі (1984). Скончыў Бел. кансерваторыю (1968). З 1966 саліст аркестра Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Выконвае сола ў оперных і балетных спектаклях («Князь Ігар» А.Барадзіна, «Аіда» Дж.Вердзі, «Лебядзінае возера» і «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага, «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТЫЯ́ЛЬ (ад грэч. bathys глыбокі), батыяльная зона,
зона марскога дна, якая ахоплівае глыб. 200—3000 м на мацерыковым схіле. Знаходзіцца паміж абісаллю і сублітараллю (гл. ў арт.Літараль). Характарызуецца слабай асветленасцю, нязначнымі ваганнямі т-ры і салёнасці вады. Сярод жывёл пераважаюць прадстаўнікі бентасу, шмат рыб. Расліннасць бедная. У батыялі намнажаюцца батыяльныя адклады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́З,
марка грузавых аўтамабіляў аднайменнага акц.т-ва (г. Набярэжныя Чаўны, Татарстан). Выпускаюцца 2- і 3-восевыя мадэлі вял. грузападымальнасці: бартавыя, аўтасамазвалы, седлавыя цягачы; поўнапрывадныя 3-восевыя мадэлі, разлічаныя на работу ва ўмовах бездарожжа. Маюць дызельныя рухавікі магутнасцю да 242 кВт. Асаблівасць — кабіна размешчана над рухавіком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТА́ЙЦЫ (саманазва хань, ханьжэнь),
народ, асн. насельніцтва Кітая (больш за 1,093 млрд.чал.). Агульная колькасць каля 1,125 млрд.чал. (1992). Жывуць таксама ў Тайландзе (6,3 млн.чал.), Малайзіі (6,1 млн.чал.), Інданезіі (6,13 млн.чал.) і інш. Гавораць на кітайскай мове. Вернікі будысты, даасісты, канфуцыянцы, ёсць і хрысціяне. Гл. таксама раздзел Насельніцтва ў арт.Кітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МПАС (ням. Kompass, італьян. compasso ад compassare вымяраць крокамі),
прылада, якая паказвае напрамак геаграфічнага (сапраўднага) або магнітнага мерыдыяна. Служыць для арыентавання на мясцовасці адносна напрамкаў свету. Выкарыстоўваецца ў марской навігацыі, авіятранспарце, геадэзіі, горнай, ваеннай справе і інш. Адрозніваюць магнітны (у т. л. горны), механічны (гіракомпас), радыёкомпас і астракомпас.