Спец. Малочнабелы або зеленаваты мінерал, якіідзе на выраб упрыгожанняў і інш.
[Ад. грэч. nephros — нырка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перае́мны, ‑ая, ‑ае.
Які паслядоўна ідзе, развіваецца ад аднаго да другога; заснаваны на непасрэдным пераходзе ад аднаго да другога. Пераемны рад з’яў. Пераемная сувязь развіцця чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гару́н ’губа’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.): «Гарун — чорны грыб… Губу з гаруну выраблялі…; на камень гарун лажылі, патом сячом, сячом, гарун загараўся — і закурыць можна». Здаецца, з *гору́н (< *gorěti). У Яшкіна зафіксавана значэнне ’дрэва з нарастам, якіідзе на выраб труту’. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 50–51.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАРАЛЕЛІ́ЗМ (ад грэч. parallēlos той, хто ідзе побач),
у біялогіі, паралельнае развіццё, парафілія, незалежнае развіццё падобных адзнак у эвалюцыі блізкароднасных груп арганізмаў. У выніку П. другасна набытае падабенства розных груп быццам бы накладваецца на іх падабенства, якое абумоўлена агульнасцю паходжання. Узнікае асобая катэгорыя падабенства органаў і розных відаў — гамаялогія. П. пашыраны ў філагенезе розных груп арганізмаў. Напр., шляхам П., відаць, развіваліся прыстасаванні да воднага спосабу жыцця ў 3 лініях эвалюцыі ластаногіх (маржы, вушастыя і сапраўдныя цюлені); у розных груп кісцяпёрых рыб развіваліся прыкметы земнаводных; у некалькіх груп зверападобных паўзуноў (тэрапсід) — прыкметы млекакормячых. Прыкметы пакрытанасенных раслін незалежна і паралельна развіваліся ў розных лініях эвалюцыі іх продкаў — праангіяспермаў. Узнікненне П. звязана з захаваннем роднаснымі групамі арганізмаў пэўнай генет. супольнасці і падабенства працэсаў антагенезу і яго рэгуляцыі. У генафондах роднасных відаў заканамерна з’яўляюцца падобныя (гамалагічныя) мутацыі (закон гамалагічных радоў у спадчыннай зменлівасці, які ўстанавіў М.І.Вавілаў). П. тлумачыцца падобным напрамкам натуральнага адбору, які дзейнічае на групы продкаў, што разышліся першапачаткова (гл.Дывергенцыя). Часам П. вызначаюць як канвергенцыю блізкароднасных груп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адлюстрава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад адлюстраваць.
2.узнач.прым.Якіідзе яе непасрэдна ад крыніцы, а ад паверхні прадмета, што адлюстраваў яго. Адлюстраванае святло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАПС (Brassica napus var. napus),
кветкавая расліна сям. крыжакветных. Спантанны гібрыд капусты агароднай і свірэпіцы. Часам Р. вылучаюць у самастойны від. У культуры вядомы з 4-га тыс. да н.э., у Расіі — з 19 ст. Вырошчваюць як алейную і кармавую расліну ў Індыі, Кітаі, Канадзе, Еўропе, у т. л. на Беларусі.
Аднагадовая травяністая, азімая або яравая расліна, пакрытая васковым налётам. Галінастыя сцёблы выш. 50—150 см. Разетачнае лісце лірападобна-перыста-надрэзанае, ніжняе сцябловае — лірападобнае, верхняе — прадаўгавата-авальнае. Кветкі дробныя, жоўтыя, зрэдку белыя, у гронках. Плод — стручок. Насенне мае сабе да 50% рапсавага алею, які спажываецца ў ежу. Макуха — высокабялковы (да 32% бялку) канцэнтраваны корм Зялёная маса, багатая аскарбінавай к-той і карацінам, ідзе на корм жывёле. Тэхн., харч., кармавая і меданосная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУКРО́ЗА, бураковы цукар, трысняговы цукар,
дыцукрыд, які складаецца з астаткаў D-глюкозы і D-фруктозы, C12H22O11. Утвараецца ў лісці раслін у працэсе фотасінтэзу. З сокам ідзе ў сцёблы, карані, плады, там назапашваецца (ператвараецца ў крухмал або інулін). Ц. багатыя цукр. трыснёг, цукр. буракі (да 28% сухой масы), якія з’яўляюцца асн. крыніцай яе атрымання. У арганізме гідралізуецца салянай к-той страўнікавага соку і цукрозай слізістай абалонкі тонкай кішкі.
Бясколерныя крышталі, салодкія, добра раствараюцца ў вадзе; мал. м. 342,3, т-ра плаўлення 185—186 “С (вышэй за 200 °C утварае карамелі). Пры гідролізе пад уплывам слабых к-т і ферменту цукрозы распадаецца на глюкозу і фруктозу. Выкарыстоўваюць як прадукт харчавання (гл.Цукар), у вытв-сці паверхнева-актыўных рэчываў (эфіры Ц. з вышэйшымі к-тамі), для мікрабіял. сінтэзу дэкстранаў. І.М.Семяненя.
1. Паказвае на асобу або прадмет, якія знаходзяцца перад вачамі.
Г. ці той лес? Гэтага чалавека не сустракаў ніколі.
2. Паказвае на адрэзак часу, пра якіідзе гаворка.
Гэтымі днямі на рыбу не прыйдзецца ісці.
3. Паказвае на ўжо вядомую асобу або прадмет.
Дзіўны чалавек г.
Галілей!
Ах, гэтыя модніцы!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цыркуля́ршчык, ‑а, м.
Рабочы, які абслугоўвае цыркулярку. А яшчэ ўспамінае ён [Максім] даўняе лета, Ціха шэсце ідзе пахавальнае. Гэта У пуць астатні праводзяць Міколу сябры — Цыркуляршчыкі, рамшчыкі і слесары.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сакаві́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сакавіка. Раптам дзьмухнуў сакавіцкі вецер, І баец адчуў — ідзе вясна.Панчанка.Бучнеюць верб пупышкі, бо як след Сок сакавіцкі грае пад карою.Калачынскі.//Які адбыўся, праходзіў у сакавіку. Сакавіцкі пленум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)