прэс-пап’е́, нескл., н.

Пісьмовая прылада ў выглядзе акруглай асновы з нацягнутай на яе прамакальнай паперай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабраці́мства, -а, н.

Старажытны славянскі звычай замацавання мужчынскай дружбы прыраўноўваннем яе да братніх адносін.

П. франтавікоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго-што.

Разагнаць усё, многае або ўсіх, многіх.

Сабака паразганяў курэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парасшчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны і парасшчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Расшчапіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасашчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны і пасашчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Сашчапіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мінулаго́дні, -яя, -яе.

Які мае адносіны да мінулага года, зроблены, праведзены ў мінулым годзе.

М. фестываль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крымінало́гія, -і, ж.

Навука аб злачыннасці і метадах яе папярэджання.

|| прым. крыміналагі́чны, -ая, -ае.

Крыміналагічныя даследаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супрацьпаве́траны, -ая, -ае.

Прызначаны для барацьбы з авіяцыяй праціўніка або для абароны ад яе.

Супрацьпаветраная абарона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тады́шні, -яя, -яе (разм.).

Які быў задоўга да цяперашняга часу, тагачасны (у 1 знач.).

Тадышнія падзеі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́чка ж. у́тка;

◊ каб цябе́ (яго́, яе́) ка́чкі стапта́лі — погов. чтоб тебе́ (ему́, ей) пу́сто бы́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)