(н.-лац. perigaeum, ад гр. peri = вакол + gaia = зямля)
астр. бліжэйшы да цэнтра Зямлі пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка (проціл.апагей 1).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
за́пускI, -ку м. за́пуск; пуск;
з. шту́чнага спадаро́жніка Зямлі́ — за́пуск иску́сственного спу́тника Земли́;
з. мато́ра — за́пуск мото́ра;
з. у вытво́рчасць — пуск в произво́дство
за́пускII, -ку м., с.-х. (период перед отёлом) сухосто́й
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МАКСІ́МАЎ (Юрый Леанідавіч) (н. 2.8. 1925, г. Ульянаўск, Расія),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рбіял.н. (1970), праф. (1979). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыў Ульянаўскі с.-г.ін-т (1950). З 1973 у БСГА (у 1981—84 прарэктар, да 1995 заг. кафедры). Навук. працы па біялогіі ўзнаўлення, штучнага апладнення і развядзення с.-г. жывёл. Распрацаваў навук. абгрунтаванне падбору пар жывёл для атрымання эфекту гетэрозісу, імуналагічныя метады тэстыравання тэсціравання* спалучальнасці вытворнікаў.
Тв.:
Влияние окисленного жира и антиоксидантов на продуктивность и воспроизводительные функции с.-х. животных. Горки, 1983 (разам з Н.І.Максімавай);
Прогнозирование сочетаемости родительских пар при индивидуальном подборе (у сааўт.) // Доклады ВАСХНИЛ. 1990. № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУТАГЕ́НЫ,
фізічныя і хімічныя фактары, уздзеянне якіх на жывыя арганізмы прыводзіць да паяўлення мутацый з частатой, большай за ўзровень спантанных мутацый. Да фіз. М. адносяць іанізавальныя (гама- і рэнтгенаўскія прамяні, пратоны, нейтроны і інш.) і ультрафіялетавае выпрамяненні, высокія і нізкія т-ры; да хім. — многія алкіліруючыя злучэнні, аналагі азоцістых асноў нуклеінавых к-т, некат. біяпалімеры (чужародныя ДНК ці РНК), алкалоіды і інш. Супермутагенамі наз.М., што павялічваюць частату мутацый у сотні разоў. Часта М. з’яўляюцца канцэрагенамі і тэратагенамі (выклікаюць парушэнні ў развіцці зародка). Выкарыстоўваюцца ў селекцыі с.-г. раслін і карысных мікраарганізмаў для атрымання мутацый, якія служаць матэрыялам для штучнага адбору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАМЕ́Й (Уладзімір Трафімавіч) (н. 30.11.1921, с. Гусяцін Чамеравецкага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н., праф. (1974). Скончыў Львоўскі мед.ін-т (1947). У 1962—96 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні туберкулёзна-алергічных працэсаў, апёкаў вачэй, пачатковых стадый катаракты, дыягностыцы пухлін галаўнога мозга, перасадцы штучнага хрусталіка, хірург. лячэнні глаўкомы, касавокасці, блізарукасці.
Тв.:
Гипотермический тест очаговой аллергической реакции при туберкулезе глаза (разам з В.І.Санюкевічам) // Вопросы борьбы с туберкулезом. Мн., 1968;
Локальная и общая температурные реакции на прободную рану глаза при лучевой болезни у кроликов // Вопросы радиобиологии. Мн., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ля́мпа1, ля́нпа, ле́мпа, ле́нпа ’прыбор для штучнага асвятлення электрычным токам, газай, нафтай’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Бяльк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Сцяц., Словатв.; драг., КЭС). Ст.-бел.лямпа (лампа) (XV ст.) ’тс’ запазычана са ст.-польск.lampa, якое з с.-в.-ням.lampe < франц.lampe < лац.нар.lampada < лац.lampas ’паходня, свечка, ліхтар, свяцільнік’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103; Кюнэ, 72; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Слаўскі, 4, 40–41).
Ля́мпа2, ля́мпачка ’шклянка (гарэлкі)’ (Нас.). Запазычана з польск.lampa (XVIII ст.), lampka (XIX ст.), ’шклянка для віна’ — першапачаткова форма шклянкі нагадвала лямпу (Слаўскі, 4, 41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛІГА́ТАРЫ (Alligatoridae),
сямейства паўзуноў атр. кракадзілаў. Уключае ўласна алігатараў (Alligator) і кайманаў. Жывуць пераважна ў Паўн. і Паўд. Амерыцы ў прэсных вадаёмах; выключэнне — кітайскі алігатар (A. sinensis), жыве ў р. Янцзы.
Уласна алігатараў 2 віды: місісіпскі алігатар (A. mississippiensis) даўж. да 5,8 м, водзіцца ў балотах Фларыды (ЗША) і кітайскі алігатар да 2,5 м. Маюць добра развіты мозг, 4-камернае сэрца, перапонку паміж пальцамі пярэдніх ног. Морда шырокая і кароткая. Драпежнікі. Маладыя кормяцца насякомымі і ракападобнымі, дарослыя — рыбай, жабамі, птушкамі, млекакормячымі. У выніку інтэнсіўнага промыслу на скуру і мяса алігатараў іх колькасць вельмі скарацілася. У шэрагу краін створаны буйныя гадавальнікі для штучнага развядзення алігатараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ АЧЫ́СТКАсцёкавых водаў,
метад ачысткі быт. і прамысл. сцёкавых водаў, заснаваны на выкарыстанні здольнасці арганізмаў (пераважна бактэрый) разбураць (мінералізаваць) забруджвальнікі арган. паходжання. Ажыццяўляецца на ачышчальных збудаваннях самастойна ці ў комплексе з мех., фіз.-хім. і інш. метадамі. Аэробная (з удзелам кіслароду паветра) мінералізацыя адбываецца на палях фільтрацыі, палях арашэння, у біялагічных сажалках, каналах, біяфільтрах, аэратэнках. Анаэробная (без прысутнасці кіслароду) — у двух’ярусных адстойніках і метантэнках. Ступень ачысткі сцёкавых водаў пры выкарыстанні метадаў біялагічнай ачысткі дасягае 98% (арган. рэчываў у вадзе практычна няма, вада не гніе, колькасць шкодных мікраарганізмаў зніжаецца). Для разбурэння і дэтаксікацыі «незгнівальных» сінт. рэчываў выкарыстоўваюць спец. штамы мікраарганізмаў, якія атрымліваюць у выніку штучнага мутагенезу.
Літ.:
Очистка производственных сточных вод. 2 изд. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУНТАЗНА́ЎСТВА,
раздзел інжынернай геалогіі, які вывучае фіз.-мех. і фіз.-хім. ўласцівасці грунтоў з пункту гледжання і магчымасці ўзвядзення на іх разнастайных збудаванняў. Звязана з інж. геадынамікай, літалогіяй, глебазнаўствам, механікай грунтоў і інш.
У самаст. раздзел навукі грунтазнаўства вылучылі ў 1920-я г.рус. вучоныя Ф.П.Саварэнскі, В.А.Прыклонскі, Я.М.Сяргееў і інш. Падзяляецца на агульнае грунтазнаўства (вывучае састаў, структуру, тэкстуру, прыроду трываласці і дэфармаванасці грунтоў, змены іх уласцівасцей пад уздзеяннем прыродных фактараў і ў выніку інж.-гасп. дзейнасці чалавека), рэгіянальнае грунтазнаўства (даследуе асн. заканамернасці фарміравання і прасторавага размяшчэння розных грунтоў), тэхн. меліярацыю грунтоў (распрацоўвае метады штучнага паляпшэння ўласцівасцей грунтоў). У Беларусі сістэматычнае вывучэнне грунтоў праводзіцца з 1930-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭВАСТО́Й,
сукупнасць дрэў у лесе, асноўны кампанент лясных фітацэнозаў. Бывае чысты (складаецца з 1 віду дрэў) і мяшаны (з некалькіх відаў), просты (дрэвы растуць у 1 ярусе) і складаны (дрэвы ўтвараюць 2 і больш ярусаў), прыроднага паходжання (за кошт насеннага або вегетатыўнага аднаўлення) і штучнага (ствараецца сяўбой або насаджэннем). Паводле ўзросту адрозніваюць маладнякі, сярэднеўзроставыя, прыспяваючыя, спелыя і перастойныя Д. Прадукцыйнасць характарызуецца банітэтам і запасам драўніны на 1 га. Ступень гушчыні Д. вызначаецца паўнатой (шчыльнасць стаяння дрэў на 1 га). У лясах Беларусі сярэднія банітэт Д. 11,0, паўната 0,7, запас спелага Д. каля 200 м³/га. Заканамернасці будовы і росту Д. вывучае лясная таксацыя.
Склад і прадукцыйнасць іх вызначаюцца пры лесаўпарадкаванні.