Лі́пскі — у выразе лі́пская хуста ’хустка чырвонага колеру’ (Ян.). Паходзіць (праз польск. мову) ад назвы г. Лейпцыга — Lipsk (параўн. і чэш. Lipsko, луж. Lipsk), у якім знаходзілася фабрыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жако́б, нескл., м.

Назва стылю мэблі чырвонага дрэва з упрыгожаннямі з бронзы (у 18 ст.), пазней (у 19 ст.) з упрыгожаннямі ў выглядзе наклееных палосак з латуні.

[Ад прозвішча сям’і французскіх майстроў 18 — 1‑й паловы 19 стст. Jacob.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гваздзі́к, ‑а, м.

Травяністая расліна сямейства гваздзіковых з пахучымі кветкамі чырвонага, ружовага або белага колеру. Скрозь зелянелі вадкі і агародчыкі з ярка-чырвонымі ружамі і пахучымі гваздзікамі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лафі́т

(фр. lafite)

сорт чырвонага вінаграднага віна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шарла́х

(ням. Scharlach)

фарба ярка-чырвонага колеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

mahoń, ~niu

maho|ń

м. чырвонае дрэва;

meble z ~niu — мэбля з чырвонага дрэва;

ufarbować włosy na ~ń — пафарбаваць валасы ў колер чырвонага дрэва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КАГО́Р,

гатунак чырвонага дэсертнага вінаграднага віна. Назва ад франц. г. Каор. Асаблівасць тэхналогіі — праграванне парай ці сухім паветрам да 50 °C і вышэй мязгі ці да 80—90 °C цэлых гронак вінаграду. Звычайна мае 16% (аб’ёмных) спірту і 16—20% (аб’ёмных) цукру.

т. 7, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАХЛА́К,

архіпелаг у паўд.-зах. ч. Чырвонага м., належыць Эфіопіі. Буйныя а-вы: Д. (750 км²), Нора (130 км²); больш за 130 дробных астравоў. Абкружаны каралавымі рыфамі. Пальмавыя гаі. Лоўля чарапах, акул, здабыча жэмчугу і перламутру. Гал. горад і порт — Нокра (на в-ве Дахлак).

т. 6, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБСІДЫЯ́Н (ад лац. Obsidianus lapis) камень Абсідыя),

прыроднае вулканічнае шкло чорнага, цёмна-шэрага, карычневага, чырвонага колераў, з рэжучым сколам. Бляск шкляны. Цв. 5. Шчыльн. 2500—2600 кг/м³. Лёгка паліруецца. Утвараецца пры хуткім ахалоджванні вязкай кіслай лавы. Выкарыстоўваецца як напаўняльнік лёгкіх бетонаў і вырабны камень.

Абсідыян.

т. 1, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гіяцы́нт, ‑у, М ‑нце, м.

1. Травяністая расліна сямейства лілейных з прадаўгаватымі вузкімі лістамі і пахучымі кветкамі.

2. Назва некаторых каштоўных камянёў (гранату, аметысту і інш.) жоўтага, чырвонага або аранжавага колеру.

[Ад імя старажытнагрэчаскага міфічнага юнака, якога быццам забіў Апалон і ператварыў у кветку.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)