О́КЕГЕМ (Ockeghem, Okeghem) Іаханес (Жан) дэ (каля 1425, г. Дэндэрмондэ, Бельгія — 1495), франка-фламандскі кампазітар, дырыжор; віднейшы прадстаўнік нідэрландскай шкалы. Вучыўся ў метрызе (муз. школе, дзе рыхтавалі пеўчых) сабора Нотр-Дам у Антверпене. З 1452 1-ы капелан і капельмайстар франц. каралеўскага двара, з 1456 адначасова каралеўскі саветнік і казначэй абацтва Сен-Мартэн у Туры. Прадстаўнік поліфаніі строгага стылю, узбагаціў тэхніку скразной імітацыі, зацвердзіў паўнагучнае 4-галоссе хар. стылю a cappella. Аўтар мес (захавалася 10), матэтаў (у т. л. 36-галосы матэт «Хвала госпаду» — спалучэнне чатырох 9-галосых канонаў, якія прыпісваюць О.), шансон. Для яго твораў характэрны формы на cantus firmus (трывалы напеў), у якасці якога выкарыстоўваў і свецкія песні. Кампазіцыі будаваў на матэм. разліках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цяжкара́нены, ‑ая, ‑ае.
Які атрымаў сур’ёзную, цяжкую рану, раненне. Цяжкараненыя салдаты./узнач.наз.цяжкара́нены, ‑ага, м.Загулі зноў маторы, І павёз самалёт Цяжкараненых, хворых І маленькіх сірот.Смагаровіч.Дзед Васіль і Лёнька прывезлі чатырох цяжкараненых, якіх вылавілі ў вадзе.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохба́льны, ‑ая, ‑ае.
Сілаю ў чатыры балы. Чатырохбальны вецер. □ Штарміла. Не надта, праўда, але і чатырохбальнай сілы хапала, каб страціць сон, бо да гэтых чатырох прымешваліся яшчэ і балы свайго душэўнага неспакою, які ўсчаўся нечакана і хуткага зацішку не абяцаў.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сана́та
(іт. sonata, ад лац. sonare = гучаць)
музычны твор з трох або чатырох частак, розных па свайму характару і тэмпу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Pfahlm -(e)s, Pfähle кол, па́ля, слуп;
zwíschen [in] séinen vier Pfählen у сябе́ до́ма, у чатыро́х сце́нах
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ква́дра
(польск. kwadra, ад лац. quadrum = чатырохвугольнік)
1) кожная з чатырох фаз Месяца (маладзік, сход, поўня, ветах);
2) перан. стадыя, фаза, перыяд (напр. к. жыцця).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
квадра́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. У матэматыцы — чацвёртая частка круга.
2. Любая з чатырох абласцей (вуглоў), на якія плоскасць дзеліцца дзвюма ўзаемна перпендыкулярнымі прамымі.
3. Старадаўні вугламерны астранамічны прыбор, які служыў для вызначэння вышыні нябесных цел.
4. Прылада для наводкі гармат.
[Ад лац. quadrans, quadrantis — чвэрць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́дна, прысл.
Згодна з модай. На борце самалёта было толькі чатыры пасажыры: савецкі інжынер Міхаіл Ярохін, адзін паважаны, модна апрануты англічанін і маладая канадка з дачкой год чатырох.Шамякін.Вывесілі на вагоне аб’яву, што тут, у цырульні на колах, можна модна пастрыгчыся.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чацвярны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які складаецца з чатырох аднародных або падобных частак, прадметаў. Чацвярная партыя ў віст. □ Сашка падскочыў бліжэй да акна і — у два пальцы — свіснуў разбойніцкім, чацвярным свістам.Караткевіч.
2. У чатыры разы большы (пра памер, колькасць). Чацвярны кошт металу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Падо́к ’падсцілка пад стог’ (Сцяшк.), ’насціл з бярвення на чатырох слупах пад стог’ (Выг.), падок ’падпечны зруб’ (Дразд.), ’памост пад стажок намалочанага збожжа; воз’ (ТС). Памяншальнае да под (гл.). Параўн. яшчэ рус.под з дакладнымі семантычнымі карэспандэнцыямі: ’падсцілка пад стог, некалі з памостам, насцілам’, ’падапечны зруб’ і г. д.