гіперінфля́цыя

(ад гіпер- + інфляцыя)

звышінфляцыя, павелічэнне ў краіне ў незвычайных, велізарных памерах масы папяровых грошай і вельмі хуткі рост цэн, што вядзе да абясцэньвання грашовай адзінкі, парушэння нармальных гаспадарчых сувязей і катастрафічнага зніжэння ўзроўню жыцця працоўных.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

podwyżka

podwyżk|a

ж. прыбаўка, павелічэнне; павышэнне;

otrzymać ~ę — атрымаць прыбаўку;

~a cen — павышэнне цэн;

~a stawek taryfowych — павышэнне тарыфных ставак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

марке́тынг

(англ. marketing = гандаль, продаж)

арганізацыя вытворчасці і збыту прадукцыі на аснове вынікаў інтэнсіўнага вывучэння і прагназіравання попыту, цэн, шырокага выкарыстання рэкламы і стымулявання вытворчасці, прымяненне сучасных спосабаў захавання і транспарціроўкі тавараў, тэхнічнага і іншага абслугоўвання спажыўцоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

арбітра́ж

(фр. arbitrage)

1) вырашэнне спрэчных пытанняў арбітрамі, трацейскім судом;

2) орган па вырашэнню гаспадарчых спрэчак;

3) камерцыйная дзейнасць, звязаная з выкарыстаннем розніцы цэн аднолькавых біржавых аб’ектаў (каштоўных папер, тавараў) на розных рынках, каб атрымаць прыбытак.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ГРАШО́ВАЯ РЭФО́РМА,

поўнае або частковае пераўтварэнне грашовай сістэмы, якое праводзіцца дзяржавай з мэтай упарадкавання і ўмацавання грашовага абарачэння. Метады яе ажыццяўлення залежаць ад стану эканомікі краіны, палітыкі, ступені абясцэньвання грошай. У гісторыі вядомы розныя віды грашовых рэформаў: пераход ад аднаго тыпу грашовай сістэмы да іншага, або ад аднаго грашовага тавару да іншага; замена манеты, якая стала непаўнацэннай і абясцэненай, на паўнацэнную, неразменных грошай на разменныя; змяненні ў эмісіі грошай; стабілізацыя валюты або меры па ўпарадкаванні грашовага абарачэння; стварэнне новай грашовай сістэмы ў сувязі з дзярж. перабудовай. Найб. тыповыя метады стабілізацыі і ўпарадкавання грашовага абарачэння: дэфляцыя, нуліфікацыя грошай, дэнамінацыя, дэвальвацыя, рэвальвацыя.

У СССР грашовая рэформа 1922—24 праведзена з мэтай аздараўлення і ўпарадкавання грашовага абарачэння ў сувязі з пераходам да новай эканамічнай палітыкі і развіццём таварна-грашовых адносін. Асн. задачай грашовай рэформы 1947 было зняцце з абарачэння лішкаў грошай, што паявіліся ў сувязі з іх вымушаным выпускам для пакрыцця выдаткаў на абарону краіны. У выніку дэнамінацыі 1961 зменены маштабы цэн і праведзены абмен грашовых знакаў у суадносінах 10:1. Спецыфічна, без замены старых грашовых знакаў на новыя, 20.8.1994 праведзена дэнамінацыя ў Рэспубліцы Беларусь. Узбуйненне маштабу цэн у 10 разоў скараціла выдаткі, звязаныя з арганізацыяй грашовага абарачэння.

В.В.Купчынава.

т. 5, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

zniżka

zniżk|a

ж.

1. зніжэнне; паніжэнне;

~a cen — зніжэнне цэн;

2. скідка, зніжка; (і)льгота;

bilet ze ~ą — (і)льготны білет

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

марке́тынг

(англ. marketing, ад market = рынак)

арганізацыя вытворчасці і збыту прадуктаў на аснове вынікаў інтэнсіўнага вывучэння і прагназіравання попыту, цэн, шырокага выкарыстання рэкламы і стымулявання вытворчасці, прымянення сучасных спосабаў захавання і транспарціроўкі тавараў, тэхнічнага і іншага абслугоўвання спажыўцоў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

цана́) Prise pl;

накру́чваць цана́ы Prise in die Höhe triben*;

падтры́мліваць цана́ы Prise (unter)stützen;

падвышэ́нне цана́ Prissteigerung f;

рост цэн Priserhöhung f;

падзе́нне цана́ das Fllen [Snken] der Prise;

паніжэ́нне цана́ Prissenkung f;

замаро́жванне цана́ Prisstopp m -s, -s;

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

замаро́жванне н Gefreren n -s, infrieren n, Frsten n -s; мед Verisen n -s;

эк замаро́жванне зарабо́тнай пла́ты эк infrieren der Löhne; Lhnstopp m -s;

замаро́жванне капіта́лу infrieren von Kapitl;

замаро́жванне сро́дкаў Fstlegen von Mtteln;

замаро́жванне цэн Prisstopp, infrieren der Prise

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

і́ндэкс

(лац. index)

1) лічбавы паказчык, які выражае змены якой-н. эканамічнай з’явы (напр. і. цэн);

2) лічбавы або літарны паказчык, які змяшчаецца звычайна ўнізе літары, што ўваходзіць у матэматычны выраз;

3) умоўнае абазначэнне ў сістэме якой-н. класіфікацыі (напр. паштовы і.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)