просты прыбор для назірання люмінесцэнцыі, выкарыстоўваецца ў розных галінах тэхнікі і ў медыцыне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экзэрсі́с
(фр. exercice, ад лац. exercitium = практыкаванне)
музычны таор, прызначаны для трэніровак тэхнікі выканання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДУ́МЛЕР (Сяргей Аўгуставіч) (13.6.1906, г. Саратаў, Расія — 24.11.1972),
бел. эканаміст. Д-рэканам.н. (1972). Скончыў Саратаўскі ун-т (1931). Працаваў выкладчыкам, інжынерам у Маскве, Чэлябінску, Свярдлоўску. З 1962 нам. дырэктара Цэнтр.н.-д. і праектна-тэхнал. ін-та арганізацыі і тэхнікі кіравання, з 1972 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Распрацоўваў метады выкарыстання выліч.тэхнікі ў планаванні і эканам. аналізе.
Тв.:
Автоматизированные системы управления промышленным предприятием. М., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
udostępniać
незак. папулярызаваць; рабіць даступным;
udostępniać zdobycze teczniki — папулярызаваць дасягненні тэхнікі;
udostępniać tajemnice wojskowe — рассакрэчваць ваенныя таямніцы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГА́МА (грэч. gamma) у музыцы, 1) літара грэч. алфавіта, якой у сярэднія вякі абазначалі самы нізкі гук — соль вял. актавы.
2) Паступенная ўзыходная і сыходная паслядоўнасць усіх ступеней гукарада (у межах адной ці больш актаў) пэўнай гукавой сістэмы (12-ступеннай — храматычная гама, 7-ступеннай — дыятанічная, 5-ступеннай — пентатонная) ці ладу (гама мажорная, мінорная і інш.). Выкананне розных гам — сродак развіцця тэхнікі ігры на муз. інструментах і вакальнай тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэхно́лаг, ‑а, м.
Спецыяліст па тэхналогіі ў якой‑н. галіне вытворчасці. Інжынер-тэхнолаг. Тэхнолаг-хімік. Тэхнолаг-тэкстыльшчык. □ Ля станка сабраліся тэхнолагі, інжынеры, тэхнікі. Зараз пачнецца выпрабаванне.Асіпенка.Канструктары і тэхнолагі завода ўпорна працуюць над паляпшэннем эксплуатацыйных якасцей.«Беларусь».//Разм. Студэнт тэхналагічнага інстытута.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
авіятэ́хніка
(ад авія- + тэхніка)
галіна тэхнікі, звязаная з выкарыстаннем лятальных апаратаў, ix рухавікоў і аснашчэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
геліятэ́хніка
(ад гелія- + тэхніка)
галіна тэхнікі, якая займаецца ператварэннем сонечнай энергіі ў іншыя віды энергіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
электратэ́хніка
(ад электра- + тэхніка)
галіна навукі і тэхнікі, звязаная з выкарыстаннем электраэнергіі для практычных мэт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЫСО́КІХ НАПРУ́ЖАННЯЎ ТЭ́ХНІКА,
раздзел электратэхнікі, які ахоплівае вывучэнне і выкарыстанне эл. з’яў, што адбываюцца ў розных асяроддзях пры высокіх (больш за 1 кВ) напружаннях. Асн. праблема высокіх напружанняў тэхнікі — стварэнне для ЛЭП, эл. машын і ўстановак высакавольтнай ізаляцыі, якая забяспечвае іх надзейную працяглую работу і здольнасць вытрымліваць перанапружанні.
Займаецца таксама даследаваннем кароннага разраду і ВЧ-выпрамяненняў, якія ўзнікаюць на высакавольтных устаноўках; распрацоўкай і эксплуатацыяй электраўстановак, выпрабавальных і вымяральных прыстасаванняў і прылад высокага напружання. Самастойны раздзел высокіх напружанняў тэхнікі — электронна-іонная тэхналогія, што выкарыстоўваецца ў сістэмах газаачысткі, для афарбоўкі і інш. мэт.