сорт грушы нар. селекцыі. На Беларусі пашыраны на прысядзібных участках.
Дрэва моцнарослае, з шырокапірамідальнай раскідзістай кронай сярэдняй гушчыні. Плоданашэнне на 6—7-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы, ураджайны, адносна ўстойлівы да бактэрыяльнага раку, у вільготныя гады пашкоджваецца паршой і пладовай гніллю. Плады сярэдняй велічыні (120 г), правільнай грушападобнай формы. Скурка шчыльная, пры паспяванні жоўта-зялёная з ружаватым румянцам на сонечным баку. Мякаць белая, сярэдняй шчыльнасці і сакавітасці, салодкая. Спажывецкая спеласць у пач. жніўня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Sekúndaf -, -den гіст. шо́сты і сёмы кла́сы (у колішняй сярэдняй школе Германіі)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
біфштэ́кс
(англ. beef-steaks = кавалачкі ялавічыны)
кавалак абсмажанай ялавічыны з сярэдняй часткі хрыбта тушы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
адду́кцыя
(с.-лац. adductio = прывядзенне)
анат. рух канечнасці да сярэдняй лініі цела (параўн.абдукцыя).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фармацэ́ўт
(гр. pharmakeutes = які робіць лякарства)
аптэчны спецыяліст з вышэйшай або сярэдняй фармацэўтычнай адукацыяй.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т ПРАВАЗНА́ЎСТВА,
вышэйшая недзяржаўная навучальная ўстанова. Створаны ў 1991 на базе б. Мінскай вышэйшай юрыд. школы. Рыхтуе юрыстаў па спецыялізацыях: прававое забеспячэнне знешнепаліт. дзейнасці; гасп. права. Аддзяленні: дзённае (прымаюцца асобы з сярэдняй адукацыяй), завочнае (з сярэдняй ці вышэйшай неюрыд. адукацыяй) і павышэння кваліфікацыі. Навучанне платнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў 1956 на базе Полацкай сярэдняйс.-г. школы па падрыхтоўцы старшынь калгасаў. Рыхтуе бухгалтараў і юрыстаў. Спецыяльнасці (2000/01 навуч.г.): бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; правазнаўства. Мае б-ку, камп’ютэрныя класы. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.