класіфікацыйныя адзінкі ў сістэматыцы раслінных і жывёльных арганізмаў (від, род, сям’я, або парадак, клас і тып, або аддзел).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«ПАНТЫЯ́К»
(Pontiac),
сям’я легкавых аўтамабіляў аддзялення «Пантыяк мотар» канцэрна «Джэнерал мотарс карпарэйшэн» (ЗША). Выпускаецца з 1926. У асн. вырабляюцца спарт. пярэдне- і заднепрывадныя мадэлі з кузавамі розных тыпаў. Магутнасць рухавіка ад 90 да 205 кВт, найб. скорасць да 239 км/гадз.
Да арт. «Пантыяк»: кабрыялет «Пантыяк-Санфайр Коўп».
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЗАЗ,
сям’я легкавых аўтамабіляў асабліва малога класа, якія выпускае Запарожскі аўтамабільны з-д (Украіна) з 1960. Характэрная асаблівасць — рухавікі з паветр. ахаладжэннем. Мадэлі, якія выпускаліся да 1994, наз. «Запарожац», мелі задняе размяшчэнне рухавіка. Іх замянілі пярэднепрывадныя мадэлі «Таўрыя» з бензінавым рухавіком магутнасцю 53 кВт; найб. скорасць да 148 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шчадрэ́ц, ‑раца, м.
Уст. Даўні звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года; сам гэты вечар. Яшчэ зранку на шчадраца — у дзень перад Новым годам — уся сям’я пачынала займацца куццёю.Якімовіч.// Песня, якая спяваецца ў гэты вечар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«О́ПЕЛЬ»
(Opel),
сям’я легкавых аўтамабіляў ням. фірмы «Адам Опель». Выпускаюцца з 1898 (з 1929 фірма ў складзе «Джэнерал мотарс»). Легкавыя аўтамабілі асабліва малога, малога і сярэдняга класаў маюць рухавікі магутнасцю 33—155 кВт, найб. скорасць да 240 км/гадз. Некаторыя мадэлі «О.» уніфікаваны з «Воксхал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКАЯ (Наталля Мікалаеўна) (н. 19.1.1931, г. Саратаў, Расія),
бел. графік. Жонка Г.Г.Паплаўскага. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1964). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Творы вызначаюцца казачна-паэт. інтэрпрэтацыяй сюжэтаў, зваротам да фалькл. матываў, тэматыкі нар. жыцця. Аўтар цыклаў «Палессе» (1967), «Прырода і дзеці» (1968), «Музей прыроды» (1972—91), «Помнікі гісторыі і архітэктуры» (1977—89), «Браслаўскія матывы» (1975, 1977—78, 1981—84), «Браслаўшчына», «Літва» (абодва 1981—82), «Гарадок у снезе», «Браслаўская восень», «Прагулка ў Зарасаі» (усе 1984), літаграфій «Чарнічка» (1969), «Сям’я» (1970), «Дзядок», «Залатая яблынька», «Пастушок» (усе 1971) і інш. Аформіла выданні бел.нар. казак «Музыка-чарадзей», «Лёгкі хлеб» і інш. (усе 1969), «Ладачкі-ладкі» В.Віткі (1977, у сааўт.), «Дрэва кахання» (1980, з Паплаўскім), творы Р.Кіплінга, Ш.Перо і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970. Іл.гл. таксама да арт.Літаграфія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адне́куль, прысл.
З нейкага, не вельмі вядомага месца; з невядомай дакладна крыніцы. Аднекуль, як па сігналу, пачынае збірацца сям’я.Скрыган.Ужо аднекуль з лесу ці з саду на ржышча пад свежы сноп заляцеў жоўты лісток.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яго́,
1.РіВсклонадасабовыхзайменнікаў ён і яно. Вера разумела яго [Сымона] і спачувала яму.Зарэцкі.
2. У значэнні прыналежнага займенніка: які належыць яму. Яго сям’я. Яго кнігі. □ Яго [Навасада] мары ўвачавідкі ажыццяўляліся.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэспекта́бельны
(фр. respectable, ад лац. respectus = погляд)
1) паважаны, шаноўны, важны (напр. р. выгляд, р-ая сям’я);
2) які карыстаецца высокай рэпутацыяй; прэстыжны (напр. р-ая фірма, р. атэль).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)