1. Ісці плячом уперад. Нарэшце прыйшоў Кацура. Бачком улез у дзверы, абтрос мокрую шапку.Асіпенка.// Сядзець напаўпаварота. Андрэй сядзеў на ложку бачком, і акно было ў яго якраз перад вачыма.Пташнікаў.
2. Стараной, туляючыся. Сабраўся Сіпак у камячок .. і бачком-бачком падаўся быў да школьнай дрывотні.Лынькоў.
3. Між іншым, не кранаючы асноўнага. А крытыка пра гэта скажа бачком: вельмі добрая, сакавітая мова, або — нудная, сухая мова.Скрыган.
•••
Ехаць бачком — хітраваць; прыстасоўваючыся да абставін, хітруючы, старацца не трапляць у кепскае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pains[peɪnz]n.pl. намага́нні, вы́сілкі, кло́пат
♦
take (great) pains with/over smth. рабі́ць што-н. стара́нна;
take pains/go to great pains (to do smth.) прыклада́ць намага́нні, рабі́ць вы́сілкі, стара́цца (зрабі́ць што-н.);
Great pains have been taken to ensure the safety of passengers. Былі зроблены вялікія намаганні, каб гарантаваць бяспеку пасажыраў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
3.(норовить) разг. патрапля́ць у лад; (стараться)стара́цца;
4.(твердить) разг. дзяўбці́;
◊
ла́дить одно́ и то́ же дзяўбці́ адно́ і то́е ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
блы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.
1.што. Бязладна пераплятаць (пра ніткі, валасы і пад.).
Б. валасы.
2. Гаварыць, расказваць без лагічнай сувязі; памыляцца.
3. Памылкова прымаць адно за другое.
Б. блізнят.
4. Не цвёрда разбірацца ў чым-н.
Б. словы.
Б. даты.
5. Расстройваць, разладжваць.
Б. планы.
6. Наўмысна ўскладняць, рабіць незразумелым.
Б. сляды (таксама перан.: старацца адвесці падазрэнне).
7. Умешваць каго-н. у якую-н. непрыемную справу.
|| зак.заблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1, 5 і 6 знач.), зблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1—6 знач.), пераблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1—4 і 6 знач.) іублы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 7 знач.).
|| наз.блы́танне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трапята́цца, ‑пячуся, ‑печашся, ‑пачацца; незак.
1. Тое, што і трапятаць (у 1, 2 знач.). Пушысты звярок трапятаўся ў яго руках, бо хлапец, мусіць, душыў яго за горла.Самуйлёнак.У руках [Нічыпар] нёс кацялок з плоткамі. Яны трапяталіся ў вадзе, плёхаліся, як малыя дзеці.Баранавых.
2.перан.Старацца, намагацца рабіць што‑н. [Карызна] трапечацца, напінаецца ў адчайных патугах, і яму часам нібы ўдаецца на момант расхінуць праклятае вязьмо.Зарэцкі.// Супраціўляцца. Глядзіць Грамабой, як нудзіцца Яначка .. Няхай натоміцца Яначка, лягчэй тады Грамабою будзе ўзяць яго сваімі заграбастымі рукамі. Не так трапятацца будзе.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
Разм. Напружваць мускулы, рабіць фізічныя намаганні. [Бамбала] траціць апошнія сілы, але ўсё-такі пнецца і тужыцца выцягнуць сеці.Скрыган./уперан.ужыв.А побач другі малы «гейзер», амаль па паверхні, таксама тужыўся парадзіць ваду, але ў яго не хапала сілы, і ён толькі часам выпускаў з сябе сытыя бурбалкі.Караткевіч.// Сканцэнтроўваць увагу, думкі на чым‑н.; старацца прыпомніць што‑н. — Пачакай, як жа хлопчыка звалі, дай божа добрую памяць, — тужылася ўспомніць Хрысціна.Гурскі.Як ні тужыўся Змітрок уразумець, што хацела сказаць жонка ў час іхняй перапалкі, не зразумеў.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zúsehen
*vi
1) (D) назіра́ць, сачы́ць (за чым-н.)
2) стара́цца, ру́піцца, прыма́ць ме́ры
ich wérde ~, dass ich kómmen kann — я пастара́юся прыйсці́
sieh zu, dass du réchtzeitig kommst — глядзі́, прыхо́дзь своечасо́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Мая́чыць1, ’выступаць на фоне чаго-небудзь, узвышацца над наваколлем’ (ТСБМ). Відавочна, з рус.мая́чить ’тс’, якое да маяк (гл.).
Мая́чыць2 ’рабіць паволі, з гультайствам, абы-як’ (Нас.), рус.валаг., разан.мая́чить ’рабіць праз сілу, ледзь-ледзь’, усх. ’марудзіць’, ма́ять ’мучыць’, балг.ма́я ’забаўляць, затрымліваць’, мая се ’бадзяцца без мэты’, ’здзіўляцца’. Роднасныя з лац.mōlēs ’цяжкасць, вага’, ст.-грэч.μώλυς, ст.-в.-ням.muoen ’працаваць, старацца’, muodi, гоц.afmauiþs ’стомлены’, muohî ’праца’, с.-в.-ням.müen, muowen ’працаваць’, і.-е.*mō‑ (Шмідт, KZ, 26, 5; Бернекер, 2, 7; Фасмер, 2, 587; БЕР, 3, 701–702).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пех ’чалавек, якога трэба падштурхоўваць да працы, справы’ (Нас.). Насовіч (413) выводзіць гэтае слова з nixaifb — народная этымалогія. Параўн., аднак, славен.pęh ’стома, стомленасць’. pęhati ’слабець’, pehati se ’старацца, працаваць, клапаціцца’, pehdta, pehočci ’стомленасць’, сюды ж ц.-слав.опЬшатн ’слабець, марнець; бяднець’, рус.опешать ’збяднець’, ’моцна стаміцца і захварэць’, ’перастаць быць дзейным, актыўным; страціць сілы, энергію’, ст.-чэш.pešeti ’слабець, чэзнуць; сумаваць’, н.-луж.pešak ’стары грыб’ і інш., якія можна ўзвесці да прасл.*pešati, роднаснага літ.pežti, pežti ’мець хворы выгляд’ (Бязлай, 3, 21). Махэк₂ (446) дапускае страту звонкасці ў слав.*pezjałi > pes‑jati > *peśati.