аморфная вулканічная горная парода, якая ўтвараецца пры хуткім (без крышталізацыі) застыванні лавы. Пераахалоджаная вадкасць вельмі вял. вязкасці. Можа цалкам складаць вылітыя ліпарытавыя кіслыя, радзей базальтавыя эфузіўныя пароды. Да парод, што складаюцца амаль цалкам з вулканічнага шкла і адрозніваюцца паводле саставу або асаблівасцей структуры, належаць абсідыян, смаляны камень (пехштэйн), пемза, перліт, тахіліт, сордаваліт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гранітагне́йс
(ад граніт + гнейс)
поўнакрышталічная метамарфічная горная парода, паводле саставу блізкая да граніту; выкарыстоўваецца як будаўнічы і абліцовачны матэрыял.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МЕТАМАРФІ́ЗМ (ад грэч. metamorphoomai ператвараюся),
працэс змены структуры, мінер. і часткова хім.саставу асадкавых і магматычных горных парод пад уздзеяннем т-ры, ціску, хімічна актыўных флюідаў. Цесна звязаны з метасаматызмам. У выніку М. ўзнікаюць метамарфічныя горныя пароды і метамарфагенныя радовішчы. Пры М. адбываецца перакрышталізацыя зыходных мінералаў і ўтварэнне новых, больш устойлівых мінер. асацыяцый. Працэсы М. працякаюць з нязначнымі зменамі хім.саставу зыходных парод (ізахімічны М.) і з істотнымі (алахімічны М.). Падзяляецца на эндагенны (з удзелам унутрызямных т-р, ціску, флюідаў) і касмагенны (узнікае ў астраблемах пад уздзеяннем на пароды ўдарных хваль пры падзенні буйных метэарытаў). Адрозніваюць М.: рэгіянальны, кантактавы, дынаматэрмальны, гідратэрмальны, прагрэсіўны, рэгрэсіўны, дыслакацыйны і інш. Паводле складу мінер. асацыяцый, якія ўтвараліся ў залежнасці ад велічыні т-р і ціску, вылучаюць фацыі М.: зялёнасланцавая, амфібалітавая, гранулітавая і інш. На тэр. Беларусі працэсы М. шырока праяўлены ў дакембрыйскім крышт. фундаменце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́дзеліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.
1.каго-што. Расчляніўшы або аддзяліўшы, прызначыць для якой-н. мэты.
В. частку маёмасці.
В. асноўную думку.
В. кватэру ў новым доме.
В. звеннявых.
2.каго-што. Вылучыць, адзначыць чым-н.
В. радок асаблівым шрыфтам.
В. выдатнага работніка.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Вывесці з арганізма, з саставу чаго-н.
В. пот.
В. цяпло.
|| незак.выдзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз.выдзяле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аб’ём, ‑у, м.
1. Велічыня прадмета, выражаная ў кубічных адзінках. Аб’ём геаметрычнага цела. Аб’ём каўша — 0,6 кубаметра. Аб’ём грудной клеткі.
2.перан. Змест чаго‑н. з пункту гледжання памераў, саставу, колькасці і пад. Па аб’ёму матэрыял быў пасільны для вучняў. Аб’ём работ. Аб’ём вытворчасці. Аб’ём патрабаванняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сегрэга́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Адна з крайніх форм расавай дыскрымінацыі ў буржуазных дзяржавах, звязаная з абмежаваннем у правах па матывах расавай ці нацыянальнай прыналежнасць, палітыка прымусовага адасаблення нетраў і іншага «каляровага насельніцтва» ад «белых». Расавая сегрэгацыя.
2. Неаднароднасць хімічнага саставу некаторых металічных сплаваў. Сегрэгацыя дамешку сплаву.
[Ад лац. segregatio — аддзяленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЕЎРЫ́Т (ад грэч. aleuron мука),
рыхлая дробнаабломкавая асадкавая горная парода, паводле саставу прамежкавая паміж пяскамі і глінамі (пыл, глей, лёс і лёсападобныя пароды). Складаецца пераважна з мінер. зярнят (кварц, палявы шпат, слюда і інш.) памерам 0,01—0,1 мм. У залежнасці ад пераважных памераў вылучаюць буйна- і дробнаалеўрытавыя (тонкаалеўрытавыя) рознасці. Алеўрыт выкарыстоўваюць у вытв-сці цэменту і буд. керамікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСПІРА́ТАР,
1) у медыцыне апарат для адсмоктвання ці нагнятання вадкасцяў. Выкарыстоўваецца таксама пры хірург. аперацыях, для выдалення слізі з бронхаў, вадкасці з плеўральнай поласці, у гінекалогіі, уралогіі, пры пульверызацыі, анестэзіі і інш. 2) У тэхніцы — прыстасаванне для адбору пробаў паветра, каб зрабіць аналіз яго саставу і запыленасці асяроддзя. Выкарыстоўваецца ў горнай, металург. і харч. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОМАГЕНІ́ЗАЦЫЯ (ад грэч. homogenēs аднародны),
у металургіі стварэнне ў сплавах аднароднай (гамагеннай) структуры або аднароднага хім.саставу. Робіцца гомагенізавальным (дыфузійным) адпалам звычайна пры т-ры 1000—1200 °C і працяглай вытрымцы, калі знікаюць канцэнтрацыйныя мікранеаднароднасці ў сплавах (утвараюцца пры нераўнаважнай крышталізацыі, дыфузійнай металізацыі і інш.). Гомагенізацыя паляпшае тэхнал. пластычнасць сплаваў, павышае стабільнасць і памяншае анізатрапію мех. уласцівасцей.