АГІ́НСКІ СТЭП,

узвышаная раўніна ў Забайкаллі, у Рас. Федэрацыі, на спадзістых схілах хрыбтоў і далін рэк бас. Агі (прыток Анона). Даўж. каля 100 км. Выш. 600—900 м. Расліннасць — кавыль, ціпчак, палын, піжма. Большая ч. тэрыторыі пад с.-г. ўгоддзямі.

т. 1, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ро́ўнядзь Роўная паверхня поля; раўніна; гладкая паверхня вады (БРС).

□ в. Роўнядзь Лаг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Паля́на ’роўная бязлесная прастора, невялікі луг на ускраіне або сярод лесу’ (ТСБМ, Бяльк.), паля́нка (Сл. ПЗБ), поля́нка ’невялікае поле сярод лесу’ (Выг., ТС), паля́нка ’абложная зямля’ (ДАБМ, 858). Рус., укр. поля́на, рус.-ц.-слав., сербск.-ц.-слав. полꙗна, польск. polana, чэш. polana, славац. poľana, серб.-харв. поља̀на ’раўніна’, славен. poljána ’раўніна, нізіна’, балг. поляна, прасл. polana. Ад поле (гл.) з суф. ‑ana (SP, 1, 132) (гл. таксама Фасмер, 3, 322; Махэк₂, 469; Міклашыч, 255; Праабражэнскі, 2, 91). Не звязана з палено, паліць, як мяркуе Тэррас (ZfSlPh, 19, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

САЛЕНЦІ́НА (Salentina),

Апулія, паўвостраў на ПдУ Італіі, ч. Апенінскага п-ва. Абмываецца Адрыятычным і Іанічным морамі і пралівам Отранта. Даўж. каля 150 км. Узгорыстая раўніна выш. да 300 м. Складзена пераважна з вапнякоў і даламітаў, развіты карст. Міжземнаморская расліннасць. Вінаградарства, тытуняводства. Парты: Таранта, Брындызі.

т. 14, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нізі́на, ‑ы, ж.

1. Нізкае месца. Цяпер пайшла ўжо нізіна; пад нагамі чвякала і пырскала вада. Маўр. Я бачу, як адным сваім краем сяло ўдаецца ў жыты. Другі канец яго ападае ў нізіну. Скрыган.

2. Раўніна, якая знаходзіцца не вышэй 200 м над узроўнем мора. Дождж грымеў над неабсяжнымі прасторамі дрыгвяной калхідскай нізіны. Самуйлёнак. Палеская нізіна — рэзервуар вільгаці для ўсёй Беларусі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАРШЫ́НСКІ СТЭП,

хвалістая раўніна ва Узбекістане. Паніжаецца ад 500 м да 200 м з У на З ад перадгор’яў Зераўшанскага і Гісарскага хрыбтоў да пяскоў Сундуклі. Арашаецца р. Кашкадар’я і Каршынскім магістральным каналам. Характэрна палынова-салянкавая расліннасць. Пасевы збожжавых і бавоўніку. Ва ўсх. ч. раўніны — г. Каршы.

т. 8, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНА́ДСКАЯ КАТЛАВІ́НА Бофарта катлавіна,

падводная катлавіна ў зах. частцы Паўн. Ледавітага ак., каля берагоў Канады. На Пд замыкаецца мацерыковым схілам Паўн. Амерыкі, на Пн — хр. Мендзялеева, на З і У — падняццямі Чукоцкім і Альфа. Пераважныя глыб. 3000—3500 м, найбольшыя — 3879 м. Дно катлавіны — абісальная раўніна, укрытая гліністым ілам.

т. 7, с. 566

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУ́НГЕ ЗЯМЛЯ́,

востраў у цэнтр. ч. Новасібірскіх астравоў. Тэр. Расійскай Федэрацыі. Злучаны з а-вамі Кацельны і Фадзееўскі, утварае адзіны масіў сушы. Пл. 6,2 тыс. км². Пясчаная, слаба расчлянёная раўніна з асобнымі ўзгоркамі выш. да 20 м. Пашыраны эолавыя формы рэльефу. Названы ў гонар рус. падарожніка і заолага А.​А.​Бунге.

т. 3, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́ГІЧАВА АСТРАВЫ́,

астравы каля выхаду з Хатангскага заліва м. Лапцевых, у Рэспубліцы Саха (Якуція). Складаюцца з а-воў В. Бегічаў (пл. каля 1,8 тыс. км², выш. да 201 м) і М. Бегічаў. Паверхня паката-ўзгорыстая раўніна з тундравай расліннасцю. Промысел пясцоў і паўн. аленяў. Лежбішча маржоў. Адкрыты ў 1908 рус. падарожнікам Н.​А.​Бегічавым.

т. 2, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́РНХАЛЬМ (Bornholm),

востраў на ПдЗ Балтыйскага м., тэр. Даніі. Пл. 588 км². Нас. 47,2 тыс. чал. (1994). Складзены ў паўн. ч. з гранітаў, у паўднёвай — з пясчанікаў, сланцаў, вапнякоў. Паверхня — узвышаная раўніна выш. да 162 м. Дзюны. Хваёвыя і шыракалістыя лясы, лугі. Рыбалоўства, рыбаперапрацоўка. Жывёлагадоўля. Вытв-сць керамікі. Турызм. Адм. ц. і гал. порт — Роне.

т. 3, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)