Прамы́ ’роўны, выцягнуты ў якім-небудзь напрамку, без выгібаў, некрывы; непасрэдны, без прамежкавых ступеней’; ’шчыры, праўдзівы, прынцыповы’ (ТСБМ). Рус. прямой, укр. прямій, ст.-рус. прямъ ’прамы, правільны; справядлівы, просты’, чэш. přímý ’прамы’, славац. priamy ’тс’, славен. prẹ̑m ’прамы’, ст.-слав. прѣмь ’прамы, правільны’; сюды ж польск. uprzejmy ’ветлівы, шчыры’ (< ’прамы, правільны’), серб.-харв. према ’насупраць’, прама, прам ’насупраць’. З прычыны наяўнасці ў корані галосных a і e прасл. форма вызначалася па-рознаму: або як *pręmъ (Зубаты, AfslPh 15, 496 і наст.), або як *prěmъ (Голуб-Копечны, 301). Фасмер (3, 395) абедзве рэканструкцыі лічыць спрэчнымі і дапускае кантамінацыю *prēmos і *prōmos (*pramъ). Славянскія словы роднасныя грэч. πρόμοςпярэдні, той, хто стаіць на чале’, з інш. вакалізмам: πράμος ’тс’, окс. promom ’першы’, ст.-ісл. framr ’добры, смелы, прыдатны’, ст.-в.-ням. fruma ’карысць, выгада’ і інш. Гл. таксама Махэк₂, 493; Скок, 3, 33–35. У беларускай мове магло захавацца толькі на ўсходзе тэрыторыі, паколькі ў сучаснай літаратурнай мове ўспрымаецца як русізм (Станкевіч, Зб. тв., 1, 32; Пацюпа, Гармонія, 25). Тое ж адносна славенскай сцвярджае Сной₂ (566).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

naczelny

naczeln|y

1. пярэдні, перадавы;

2. вярхоўны, галоўны; найвышэйшы;

dyrektor ~y — генеральны дырэктар;

~y redaktor — галоўны рэдактар;

lekarz ~y — галоўны ўрач;

dowódca ~y — вярхоўны галоўнакамандуючы;

~e organa władzy — вышэйшыя органы ўлады;

3. галоўны; найважнейшы; першарадны;

4. ~e мн. заал. прыматы (Primates)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

мост, ‑а, М ‑сце; мн. масты, ‑оў; м.

1. Збудаванне для пераходу або пераезду цераз раку, канал, чыгунку і г. д. Чыгуначны мост. Пад’ёмны мост. □ Гулка аддаецца тупат капыт па драўляным мосце. Бядуля. І ўсе сходзяцца на адным: да таго, як будзе пабудаваны капітальны мост праз Дзвіну ў раёне будоўлі, на месцы пераправы патрэбен наплыўны мост. Грахоўскі. // перан. Тое, што служыць звяном сувязі паміж кім‑, чым‑н. Бясхітрасна і проста Сыду на берагі чужыя я. Хачу зрабіцца хоць маленькім мостам Між імі і табой, зямля мая. Панчанка.

2. У спорце — пастава, пры якой цела выгнута грудзямі ўверх з апорай на далоні і пяткі.

3. Спец. Частка шасі аўтамашыны, трактара, размешчаная над восямі і звязаная з коламі. Пярэдні мост. Задні мост.

4. Спец. Планка, на якой замацоўваецца рад штучных зубоў.

•••

Паветраны мост — авіяцыйная лінія з перавалачнымі аэрадромамі і навігацыйным абсталяваннем.

Пантонны мост — мост на пантонах.

(Патрэбен) як у мосце дзірка гл. дзірка.

Проста з моста гл. проста.

Спаліць масты (за сабой) гл. спаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.

1. Паставіць меткі, знакі на чым‑н. Намеціць дрэвы для высечкі. Намеціць бялізну.

2. Абазначыць, ставячы меткі, знакі. Намеціць дарогу тычкамі.

3. Лёгкімі штрыхамі, лініямі абазначыць асноўныя контуры чаго‑н. Намеціць пярэдні план карціны. Намеціць фасад будучага дома. // перан. Зрабіць, стварыць у агульных рысах; накідаць. Намеціць схему ўрока.

4. Папярэдне вызначыць каго‑, што‑н. Калі.. трэба было намеціць кандыдатуру сакратара райкома камсамола, Андрыян Цітавіч адразу прыгадаў Валю Красачку. Марціновіч. Рыгор загадзя намеціў дзень, калі ён абавязкова паедзе ў горад. Гартны.

5. Прымеціць, выбраць каго‑, што‑н. з якой‑н. мэтай. [Раечка] намеціла аднаго афіцэра і, прыцікаваўшы, калі ён будзе стаяць адзін, падышла запытаць. Лобан.

6. Задумаць, запланаваць зрабіць што‑н. Зараз .. [краіне] усё пад сілу, і ўсё, што намеціла партыя, будзе выканана. Карпаў. З Сюзанай звязана ўсё самае лепшае, што намеціў .. [Міця] зрабіць у жыцці. Навуменка. Памаўчалі, пасля загаварыў старшыня: — .. Вось што... Ульяна, і вы, Тодар... На вечар мы ўчора намецілі праўленне, не адкладаць жа. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

forward

[ˈfɔrwərd]

1.

adv.

напе́рад; упе́рад

Forward march! — Напе́рад марш!

From this time forward — Ад гэ́тага ча́су

Come forward — вы́йдзі напе́рад

2.

adj.

1) пярэ́дні

a forward part — пярэ́дняя ча́стка

2) ра́ньні; больш разьві́ты за і́ншых (пра дзіцё); які́ ву́чыцца або́ працу́е лепш за і́ншых

3) гато́вы, ахво́чы (дапамагчы́)

4) адва́жны; наха́бны; бесцырымо́нны

5) радыка́льны, кра́йні

3.

n. Sport

фо́рвард -а m.

4.

v.t.

1) перасыла́ць

2) прысьпяша́ць, спрыя́ць (пра ду́мку, плян)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Прыпо́л ’ніжні пярэдні край сукенкі, кашулі’ (ТСБМ, Мік., Мядзв., Шн. 2, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк., Растарг.; чэрв., Сл. ПЗБ; ТС), перан. ’калені’ (віл., іўеў., чэрв., Сл. ПЗБ), прыпо́лле ’прыпол’ (Гарэц., Байк. і Некр.; Мат. Гом.), пры́пал ’тс’ (Сл. ПЗБ), сюды ж лексемы, якія працягваюць адзначаную семантыку: прыпо́л, прыпо́лле ’аб’ём таго, што можна пакласці ў прыпол ці фартух’ (Нас.), ’мера пры куплі-продажы’ (Інстр. 3). Рус. при́по́л ’крысо адзення; падол’, ’крысо адзення, падол, у які што-небудзь пакладзена’, припо́л ’колькасць чаго-небудзь, якая змяшчаецца ў падоле’, укр. припі́л ’полка ці крысо адзення, згорнутая такім чынам, каб у іх можна было пакласці што-небудзь’, польск. przypole ’фартух’. Ад пры‑ і пала́, гл. Першапачаткова прыпо́л, магчыма, абазначаў пярэдняе палотнішча спадніцы, калі яе рабілі з чатырох нашытых частак, накшталт панёвы; гл., напрыклад, Малчанава, Мат. культ., 140 і наст. Гэта была частка, якая знаходзілася пры по́лах і выкарыстоўвалася, калі ў яе трэба было пакласці што-небудзь; адсюль і пазнейшыя пераносныя значэнні.

Прыпо́л2 ’частка сахі, перакладная паліца’ (Др.-Падб., Гарэц.), прыпо́лак ’паліца ў сасе’ (Бяльк.; вільн., узд., Сл. ПЗБ), пріпо́лок ’тс’ (петрык., ельск., Маш., Выг.). Рус. смал. припо́лок ’невялікая паліца; палічка ў сасе для лепшага адвалу зямлі’. Утварэнне ад паліца (гл.) з адсячэннем суф. ‑іца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

план м.

1. Plan m -(e)s, Pläne; (заданне) Plnsoll n -s, -s; Plnziel n -(e)s, -e; (праект) Entwrf m -(e)s, -würfe;

навуча́льны план Lhrplan m;

тэматы́чны план Thmenplan m;

калянда́рны план Termnplan m;

склада́ць план inen Plan ufstellen [entwrfen*, erstllen];

стро́іць планы Pläne schmeden;

выко́нваць план den Plan erfüllen [usführen];

2. (малюнак) Plan m, Grndriss m -es, -e;

3.

пярэ́дні план Vrdergrund m -(e)s;

за́дні план Hntergrund m -(e)s;

на пярэ́днім плане im Vrdergrund;

буйны́м планам кіно in Grßaufnahme

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

front

[frʌnt]

1.

n.

1) пе́рад чаго́

the front of the garden — пе́рад са́ду

a shirt front — пе́рад кашу́лі

2) пярэ́дні бок, фаса́д -а m.

3) Milit. фронт -у m.; перадавы́я пазы́цыі

service at the front — слу́жба на фро́нце

4) згуртава́насьць ро́зных гру́паў у змага́ньні (паліты́чным, эканамі́чным), фронт -у m.

the labour front — рабо́чы фронт

5) набярэ́жная f.; прымо́рскі бульва́р

6) informal прыкрыцьцё n.; фаса́д -у m.; шы́льда f.

The club was just a front for gangster activities — Клюб быў то́лькі прыкрыцьцём для гангстэ́рскае дзе́йнасьці

2.

adj.

1) пярэ́дні

the front line — пярэ́дняя лі́нія

2) Phon. пярэ́днеязы́чны (пра гало́сныя)

3.

v.t.

1) быць паве́рнутым пе́радам

Our house fronts the park — Наш дом паве́рнуты пе́радам да па́рку

2) супрацьстая́ць; супраці́віцца

4.

v.i.

1) выхо́дзіць на што (быць накірава́ным у які́-н. бок)

The house fronts on the sea — Дом выхо́дзіць на мо́ра

2) informal (for) служы́ць фаса́дам, прыкрыва́ць што

change front — завярну́ць (-ца) у і́ншы бок

in front of — пе́рад кім-чым

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

vrtun*

1. vt

1) пака́зваць, дэманстрава́ць (які-н. прыём)

2) надзява́ць, падвя́зваць (фартух, сурвэтку)

3) пакла́сці (што-н. перад кім-н.);

inen Regel ~ зачыні́ць на за́саўку

4) дзе́йнічаць неабду́мана [неразва́жліва];

vrgetan und nchbedacht hat mnchen in groß' Leid gebrcht перш чым адрэ́заць – сем разо́ў паме́рай

2. ~, sich высо́ўвацца, выстаўля́ць сябе́ (на пярэдні план)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

асадзі́ць 1, асаджу, асадзіш, асадзіць; зак., што.

Умацаваць што‑н. на чым‑н., надзець на што‑н.; прымацаваць. Асадзіць касу. // Уставіць у аправу, у рамку; аправіць. // Паставіць асаду ў вокны, дзверы. Асадзіць акно.

асадзі́ць 2, асаджу, асадзіш, асадзіць; зак., каго-што.

1. Прымусіць рэзка спыніць, запаволіць бег. [Карла] ураз асадзіў каня, крута яго павярнуў і паскакаў прэч пад агульны рогат касцоў. Зарэцкі. // Прымусіць адступіць, падацца назад, асесці. [Багацель:] — Спачатку асадзі крыху назад, хай буферы вагонаў сціснуцца, а потым і перавядзі рэверс на пярэдні ход. Васілёнак. Кнігаўка крычыць, адводзіць драпежніка за Вятранку, а на птушанят ужо заглядзелася гадзюка: маленькія, але прагныя вочкі яе асадзілі іх у траву, пякуць, гатовы праглынуць. Бажко. // Прымусіць апусціцца ўніз. Уначы прайшоў дождж, патушыў пажары, асадзіў пыл і дым. Шамякін.

2. Разм. Зваліць ударам. Вось.. [Міхал] аднаго дзябёлага фашыста штыком пракалоў, другога прыкладам асадзіў, завязалася барацьба з трэцім. Гурскі.

3. перан. Прымусіць каго‑н., хто страціў у чым‑н. пачуццё меры і пад., перамяніць тон, прыціхнуць, змоўкнуць; абарваць ​1 (у 5 знач.). Цытвараў даўно назіраў за Чыжыкавым, падбіраў факты і меркаваў у зручны момант выступіць і асадзіць яго, калі не зусім, то на доўгі час. Алешка.

асадзі́ць 3, асаджу, асадзіш, асадзіць; зак., каго-што.

Акружыць войскам умацаваны пункт. Асадзіць горад, крэпасць. // перан. Акружыць, стоўпіцца вакол каго‑, чага‑н., дамагаючыся чаго‑н.

асадзі́ць 4, асаджу, асадзіш, асадзіць; зак., што.

Прымусіць вылучыцца з раствору, вадкасці і апусціцца на дно ў выглядзе асадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)