во́цат

(польск. ocet, ад лац. acetum)

раствор воцатнай кіслаты, вадкасць з рэзкім кіслым смакам, што ўжываецца для кансервавання прадуктаў, як прыправа ў ежу, а таксама як медыцынскі і касметычны сродак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

dressing

[ˈdresɪŋ]

n.

1) падлі́ўка, прыпра́ва f., сос -у m.

2) начы́нка f. (для індыка́, ку́рыцы)

3) бінты́, ле́кі для перавя́зкі ра́ны

4) угнае́ньне n.

5) адзява́ньне, апрана́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ка́перс

(н.-лац. capparis, ад гр. kapparis)

1) кустовая расліна сям. каперсавых з паўзучымі галінамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках;

2) мн. пупышкі гэтай расліны, якія ў марынаваным выглядзе выкарыстоўваюцца як прыправа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

чарну́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых, чорнае насенне якой выкарыстоўваецца як вострая прыправа. Пахнуць градкі кменам і чарнушкай. Кляўко.

2. Разм. Чорнавалосая, смуглая дзяўчынка або жанчына; смуглае дзіця. У мінуты добрага настрою маёр расказваў пра сваё жыццё. Звычайна аб гэтым прасіла яна, а ён не адмаўляў ёй ні ў чым, бо яму, ды хіба яму аднаму, падабалася гэта мілая вясёлая чарнушка. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

соль¹, -і, мн. со́лі, -ей, ж.

1. адз. Белае крышталічнае рэчыва з вострым характэрным смакам, ужыв. як прыправа да стравы.

Сталовая с.

2. перан., адз. Тое, што надае асаблівы інтарэс, вастрыню чаму-н.

У гэтым якраз і ўся с. паэмы.

3. Хімічнае злучэнне, прадукт поўнага або частковага замяшчэння вадароду кіслаты металам (спец.).

Берталетава с.

◊

Падсыпаць солі — добра даняць, дапячы каму-н. іроніяй, едкім словам.

Пуд солі з’есці з кім-н. — добра і даўно ведаць каго-н. (разм.).

|| прым. салявы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.) і саляны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Смо́ква ‘плод смакоўніцы; інжыр, вінная ягада’, ‘смакоўніца’ (ТСБМ, Ласт.), смо́квы ‘ірга, ягады іргі’ (капыл., люб., Трухан, вусн. паведамі), ст.-бел. смоква ‘інжыр, вінная ягада’: смоква созрѣла (Альтбаўэр). Укр., рус. смо́ква, серб.-харв. смо̏ква, славен. smókva, балг. смо́ква, макед. смоква, ст.-слав. смокы, смокъва. У заходнеславянскіх мовах слова лічыцца запазычаннем з іншых славянскіх моў, параўн. Варш. сл., 6, 243; Махэк₂, 561; Шустар-Шэўц, 1321. Слова спрэчнага паходжання. Паводле традыцыйнага погляду, які ўзыходзіць да Капітара (гл. Машынскі, Этимология–1997–1999, 120; гл. таксама Фасмер, 3, 689), прасл. *smoky запазычана з гоц. smakka ‘смоква, фіга’ або *smakko ‘смачны плод’, менавіта з балкана-германскага; яно роднаснае нова-в.-ням. schmecken ‘прыходзіцца да смаку’, літ. smaguriai мн. л ‘прысмакі’ або, як мяркуе Скок (3, 293–294), запазычана з даіндаеўрапейскай міжземнаморскай мовы. Па іншай версіі, гэта спрадвечнаславянскае слова, якое параўноўваюць з славац. smokva ‘чырвоная ягада’, smokvica ‘суніцы’, чэш. smok ‘сок раслін’, славен. smȏk ‘прыправа да хлеба’, ‘ялавічына’, серб. смо́к ‘прыправа; масла, сыр; ператопленыя сала і тлушч, якімі запраўляюць ежу’, балг. смок ‘пасоленае мяса’. Ілліч–Світыч (ЭИРЯ, 1962, 2, 73 і наст.) узнаўляе прасл. *smokъ ‘сакавітае вільготнае рэчыва, галоўным чынам расліннага паходжання’ (гл. смактаць), пры гэтым гоцкае слова лічыцца запазычаннем з славянскіх моў або незалежным запазычаннем з трэцяй крыніцы, гл. Бязлай, 3, 272–273; Скок, 3, 294. Аналагічна Сной₁, 585; Рэйзак, 585; Шустар-Шэўц, 1321–1322. Агляд версій гл. Глухак, 566.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кмен, кмін

(польск. kmin < ст.-в.-ням. kumin < лац. cuminum, ад гр. kyminon)

1) травяністая расліна сям. парасонавых з прамым, разгалінаваным уверсе сцяблом і белымі або ружовымі кветкамі;

2) пахучае насенне гэтай расліны, якое выкарыстоўваецца як прыправа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

zaprawa

ж.

1. кул. прыправа;

2. буд. раствор;

zaprawa wapienna — выпнавы (вапенны) раствор;

3. падрыхтоўка; загартоўка; трэніроўка;

zaprawa sportowa — спартыўная падрыхтоўка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ginger

[ˈdʒɪndʒər]

1.

n.

1) імбі́р -у m.

2) прыпра́ва зь імбі́ру

3) informal жы́васьць, жва́васьць, вёрткасьць; руха́васьць, энэргі́чнасьць f.

2.

adj.

чырванава́та- або́ бурава́та-жо́ўты (ко́лер)

3.

v.t.

1) запраўля́ць імбі́рам

2) informal ажыўля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ані́с

(н.-лац. anisum, ад гр. anison)

1) травяністая эфіраалейная расліна сям. парасонавых, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і, а таксама яе насенне, якое ўжываецца як прыправа;

2) сорт яблыні з сакаўнымі кісла-салодкімі яблыкамі, а таксама плод гэтай яблыні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)