Ламбы, ламбʼэ, лэмбы, ламбачкі, лэмп, ломб, ламбук, лымбук, ламбяк, ламбукі, ламбуке, лымбукі, ламбякі ’сцяблы і лісце буракоў’, ’сцяблы гарбуза, сланечніка, тытуню, бобу, бульбы, зелля’, ’кветаноснае сцябло цыбулі’, ’стрыжань птушынага пяра’ (гродз., ДАБМ, З нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. lämbas і lambas ’сакавітая гародніна, трава і лісце са сцябламі’, ’пер’е цыбулі’, ’націна буракоў’, літ. lambal ’суп з бацвіння’. Тое ж Грынавецкене і інш., Liet. term., 181.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сляпі́цца, сляпяюся, слепішся, слепіцца; незак.

1. Псаваць сабе зрок. Мала ёй [Ганьцы] дня, дык яшчэ будзе сляпіцца мне тут цэлы вечар. Васілевіч. Увосень па даху нудна барабаніў дождж, а яна [Гэля] сляпілася за кудзеляю ці абдзірала пер’е. Грахоўскі. Ліпачка пры газоўцы сляпілася над кніжкаю. Сабаленка.

2. Пра немагчымасць глядзець (ад яркага святла і пад.). Без.. [шапкі] стала горай: гарэў агнём лоб ад сонца і сляпіліся вочы. Пташнікаў. [Каця] ішла насустрач і .. вельмі сляпілася ад сонца. Алешка.

3. Зал. да сляпіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ruffle

I [ˈrʌfəl]

1.

v.t.

1) рабаці́ць, мо́ршчыць (ваду́)

2) натапы́рваць, ашчаці́ньваць (поўсьць, пе́р’е)

The hen ruffled her feathers at the sight of the dog — Куры́ца натапы́рыла пе́р’е, паба́чыўшы саба́ку

3) зьбіра́ць у скла́дкі

4) упрыго́жваць фальбо́намі

5) выво́дзіць з раўнава́гі, злава́ць

Nothing can ruffle her calm temper — Нішто́ ня мо́жа вы́весьці яе́ з раўнава́гі

6) тасава́ць (ка́рты)

2.

n.

1) рабізна́ f. (на вадзе́); змо́ршчыны pl.

2) фальбо́на f.

3) мітусьня́, сумятня́ f.

without ruffle or excitement — безь мітусьні́ ці хвалява́ньня

II [ˈrʌfəl]

n.

бараба́нны дро́бат, по́шчак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

губля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Пазбаўляцца чаго‑н., пакідаючы, забываючы дзе‑н. па няўважлівасці. Губляць ключы. Губляць грошы. Губляць рэчы. // Скідваць, атрасаць з сябе (лісце, пер’е і пад.). Сумавала рабіна ў полі, Што губляе ўсё лісцейка з голля. Журба. Не кукуй, зязюля, хоць так цяжка грудзям, Не губляй па лесе пер’е, галасы. Танк.

2. Марна траціць што‑н. дарагое, каштоўнае. Хто рана сее, той насенне не губляе. З нар. Коцік часу не губляе, Мышку ў норку заганяе. А. Александровіч. // Пра таго, хто памёр, загінуў. Шматала мяцеліца Конскія грывы, У жорсткіх атаках Сяброў мы гублялі. Хведаровіч.

3. Пазбаўляцца часткова або поўнасцю якіх‑н. уласцівасцей, якасцей, стану. Губляць надзею. □ Прамень сонца.. з’явіўся на столі — вузкая ружовая палоска. Паступова яна робіцца святлейшай, губляе ружовасць. Шамякін. Хлапчук глядзеў на жоўты, высушаны дашчэнту твар, які губляў свой звычайны, знаёмы выраз. Самуйлёнак. // Выходзіць з ранейшага становішча, мяняць размяшчэнне, позу. Губляць устойлівасць. Губляць раўнавагу.

4. Збівацца з чаго‑н., страчваць што‑н. Губляць дарогу. Губляць сувязь думак.

•••

Губляць (траціць) галаву — траціць здольнасць цвяроза думаць, губляцца ў складаных абставінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Начапу́рыцца ’прыбрацца’ (жлоб., Жыв. сл.), начапурыцца ’тс’ (Нас.; лунін., Шатал.; Янк. БП), naczapúrycsa ’надуцца, наставіць пер’е’ (Федар.), укр. начепури́тися ’тс’, рус. начепури́ться ’тс’, чэш. načepýřiti se ’нахохліцца, натапырыцца, надуцца’, славен. načepériti se ’вычварна апрануцца’. Адзначаныя славянскія словы, відаць, самастойныя экспрэсіўныя ўтварэнні ў кожнай з моў, пра што сведчыць варыянтнасць асновы, параўн. славен. našeperiti, našopiriti ’тс’, серб.-харв. на̏шепурити ’тс’ і пад. Ад чапуры́цца ’прыбірацца’, чапуры́ць ’прыбіраць’ (гл.). Параўн. Бязлай, 2, 210; Махэк₂, 106.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашашке́рыцца ’стаяць (сядзець) у стане нерухомасці, абыякавасці і безжыццёвасці, нагадваючы хворую на гняздзе курыцу’ (карэліц., Янк. II). Хутчэй за ўсё звязана з шашэрыцца ’натапырвацца’, шушэрыцца ’настаўляць поўсць, пер’е; насцярожвацца’ (КСП), да апошняга параўн. рус. ошушурить ’ашчацініцца, ускалмаціцца, надуцца’; маючы на ўвазе тлумачэнне слова, можна дапускаць сувязь (другасную) з шашок, шашко ’тхор’, параўн. сведчанне Пяткевіча аб тым, што тхор ачмурае курэй такім паганым духам, што ўсе куры, пачадзеўшы, падаюць да долу (Пятк., 2, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pióro

н.

1. пяро; пер’е;

2. пяро; ручка;

gęsie pióro — гусінае пяро;

wieczne pióro — аўтаручка;

cięte pióro — вострае пяро;

3. (у вясла) лопасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

панаця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Нацягваючы, напяць усё, многае. Панацягваць вяроўкі.

2. што. Разм. Надзець на сябе многа чаго‑н., накрыцца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Ледзь толькі мы з Саўкам паспелі панацягваць на сябе коўдры, з печы пачала падаць на нас лучына. Сачанка.

3. чаго. Разм. Прыцягнуць, прынесці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго‑н. Панацягваць галля. □ Панацягвае [арлан] малым у гняздо ўсялякага корму ў запас, сам пад’есць і тады зноў садзіцца на беразе, п’е ваду і чысціць пер’е. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узя́цца, вазьмуся, возьмешся, возьмецца; пр. узяўся, узялася, ‑лося; заг. вазьміся.

Зак. да брацца.

•••

Адкуль (толькі) ногі ўзяліся; дзе (толькі) ногі ўзяліся гл. нага.

Узяцца за галаву — тое, што і брацца за галаву (гл. брацца).

Узяцца за гуж — тое, што і брацца за гуж (гл. брацца).

Узяцца за розум — тое, што і брацца за розум (гл. брацца).

Узяцца ўчубкі — а) учапіцца адзін аднаму ў валасы, пер’е. Верабейчыкі, як дзеці, дурэюць, чырыкаюць, а часамі і ўчубкі возьмуцца. Колас; б) пачаць бурна спрачацца з кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыбу́ля, ‑і, ж.

1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з ядомымі цыбулінай і трубчастымі лістамі. Рэпчатая цыбуля. □ Была б добрая вясна, дык ужо ў такі час вырасла б цыбуля ў агародзе, шчаўе на лузе. Колас.

2. зб. Ядомыя трубчастыя лісты або галоўкі гэтай расліны. [Гануля] ішла з гарода і несла ў кошыку маладзенькую радыску, салату і яшчэ кволае пер’е цыбулі. Чарнышэвіч. [Чалавек:] — Магу даць пляцёнку цыбулі або вясельца сушаных грыбоў. Кулакоўскі.

3. Назва некаторых травяністых цыбульных раслін сямейства лілейных. Цыбуля мядзведжая. Цыбуля заячая.

[Ад ням. Zwiebel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)