сістэма двухбаковай электрасувязі паміж двума абанентамі па адным фіз. ланцугу ці па адным канале сувязі, пры якой прыём і перадача паведамленняў праводзіцца пачаргова. Пры тэлеф. С.с. для двухбаковай перадачы паведамленняў карыстаюцца спец. прыладамі для змены напрамку перадачы (уручную — кнопкай, аўтаматычна — ад голасу). Гл.таксама Дуплексная сувязь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэлефо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Прыстасаванне для перадачы і прыёму гуку на адлегласці пры дапамозе электрычнай энергіі.
Гаварыць па тэлефоне.
2. Апарат для размовы такім спосабам.
Аддаць т. у рамонт.
3. Нумар такога апарата.
Запісаць т. знаёмых.
|| прым.тэлефо́нны, -ая, -ае.
Тэлефонная станцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РЭДУ́КТАР (ад лац. reductor які адводзіць назад),
1) механізм для змены скорасці вярчэння (найчасцей для яе зніжэння і павышэння вярчальнага моманту) пры перадачы руху ад аднаго вала да другога. Звычайна ў Р. выкарыстоўваюць зубчастыя перадачы, чарвячныя перадачы, ланцуговыя перадачы і іх спалучэнні. Бываюць адна- і шматступеньчатыя, манціруюцца ў закрытым корпусе як асобны агрэгат ці ўбудаваныя ў машыну. У камбінаваным прыводзе Р. кампануюць з варыятарам. У адрозненне ад каробкі перадач перадатачны лік Р. — велічыня пастаянная.
2) Прылада для аўтам. прапускання вадкасці (пары, газу) з поласці высокага ціску ў поласць меншага ціску і падтрымання яго на зададзеным узроўні. Выконвае функцыі засцерагальнага і запорнага клапана. Ціск у Р. зніжаецца аўтам. рэдукцыйным клапанам, які звязаны з гібкай плоскай мембранай (знаходзіцца пад ціскам вадкасці з аднаго боку і вінтавой спружыны — з другога).
Рэдуктары: а — з чарвячнай перадачай; б — з электрарухавіком (матор-рэдуктар; 1 — рэдуктар, 2 — электрарухавік); в — прамога дзеяння для рэдуцыравання газу (1 і 6 — спружыны, 2 — клапан, 3 — штурхач, 4 — мембрана, 5 — націскны дыск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вылучэ́нец (БРС). Да вылучыць (гл. лучыць). Неалагізм, які ўзнік у 20‑х гадах для перадачырус.выдвиженец (Гіст. мовы, 2, 258).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ленд-лі́з, ‑у, м.
Сістэма пазыкі і перадачы Злучанымі Штатамі Амерыкі ў арэнду ўзбраення, сыравіны, харчавання і інш. тавараў краінам-саюзнікам у час другой сусветнай вайны.
[Англ. lend-lease.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэпазі́т, ‑у, М ‑зіце, м.
Грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову (банк, натарыяльную кантору і пад.) для перадачы іх крэдытору або для хавання.
[Ад лац. depositum — рэч, здадзеная для хавання.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перада́тачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які прызначаны, служыць для перадачы (у 1 знач.). Перадатачны вал. Перадатачныя лініі.
2. Які пацвярджае перадачу чаго‑н. каму‑н. Перадатачны акт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электралі́нія, ‑і, ж.
Устройства з проваду, кабелю і электраарматуры для перадачы электраэнергіі. [Мікола] глянуў угару — над ім віселі правады высакавольтавай электралініі. Яны і гулі, і патрэсквалі.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗУБЧА́СТАЯ ПЕРАДАЧА,
механізм перадачы вярчальнага руху ад аднаго вала другому з дапамогай зубчастых колаў (або зубчастага кола і рэйкі, чарвяка). Выкарыстоўваюцца як асобныя агрэгаты (рэдуктары, каробкі перадач, дыферэнцыялы і інш.) і як часткі машын і механізмаў.
Адрозніваюць З.п.: з паралельнымі восямі (цыліндрычныя прамазубыя, касазубыя і шаўронныя), з перасякальнымі восямі (канічныя з прамымі, касымі і кругавымі зубамі), з перакрыжаванымі восямі (вінтавыя і гіпоідныя перадачы). З.п. з гнуткім зубчастым колам наз.хвалевай перадачай. З.п. бываюць унутранага і вонкавага счаплення; планетарныя перадачы і радавыя; адкрытыя, паўадкрытыя і закрытыя; адна- і шматступеньчатыя. Вызначаюцца высокім ккдз (0,97—0,99 у аднаступеньчатых), даўгавечнасцю і надзейнасцю. Перадатачны лік звычайна 2—4, часам 8—10 і больш. Гл. таксама Чарвячная перадача.