ТЫ́БА,
горад у Японіі, на ПдУ в. Хонсю. Адм. ц. аднайм. прэфектуры. Каля 900 тыс. ж. (2001). Порт у Такійскім зал., 2-і па грузаабароце пасля г. Кобе. Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: каляровая і чорная металургія, нафтахім., судна- і авіябудаванне, харчовая. Ун-т.
т. 16, с. 67
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́Я,
рака на ПдУ Зах. Сібіры, левы прыток р. Чулым (бас. р. Об). Даўж. 380 км, пл. бас. 11,7 тыс. км². Цячэ ў адгор’ях Кузнецкага Алатау. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 77,4 м³/с. Суднаходная на 114 км ад вусця. Сплаўная.
т. 18, кн. 1, с. 326
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРУЗО́ВА,
вёска ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Расонскі». За 4 км на ПдУ ад г.п. Расоны, 155 км ад Віцебска, 45 км ад чыг. ст. Полацк. 346 ж., 147 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 3, с. 157
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РЫ,
вёска ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Палуж. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПдУ ад Краснаполля, 127 км ад Магілёва, 43 км ад чыг. ст. Камунары. 404 ж., 145 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
т. 5, с. 367
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАБЯНЕ́Ц,
вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 15 км на ПдУ ад Чэрвеня, 83 км ад Мінска, 25 км ад чыг. ст. Градзянка. 420 ж., 139 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 5, с. 381
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЗЭ́Ў (Bužau),
горад на ПдУ Румыніі. Адм. ц. жудэца Бузэў. 145 тыс. ж. (1989). Вузел чыгунак, аўтадарог і нафтаправодаў. Нафтаперапрацоўка. Машынабудаванне (у т. л. с.-г.; вытв-сць чыгуначнага і прамысл. абсталявання), металаапрацоўка; хім., мэблевая, швейная, харч., шкларобная прам-сць. Арх. помнікі 16—19 ст. Музеі.
т. 3, с. 319
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́МІНА,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 35 км на ПдУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,31 км², даўж. 1,6 км, найб. шыр. 250 м. Пл. вадазбору 8,53 км². На Пд упадае ручай з воз. Доўгае-Мелкае. Злучана ручаём з р. Дрыса.
т. 6, с. 104
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРЭ́Я,
старажытны горад на Беларусі, які ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец 14 — пач. 15 ст.). Археолаг В.В.Сядоў атаясамлівае Астрэю з г.п. Астрына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл., за 1,5 км на ПдУ ад якога ёсць гарадзішча Кульбачына 11—14 ст.
т. 2, с. 59
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ШКАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Талькаўскім с/с Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 26 км на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 84 км ад Мінска, 4 км ад чыг. ст. Талька. 247 ж., 96 двароў (1995). Б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 2, с. 16
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАГУ́РНА,
вёска ў Беларусі, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр Мяляхавіцкага с/с і калгаса. За 35 км на ПдУ ад Дзятлава, 200 км ад Гродна, 21 км ад чыг. ст. Наваельня. 296 ж., 92 двары (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі, дзіцячы сад.
т. 2, с. 383
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)