У выразе: саляравае масла — прадукт перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва для дызеляў, рэчыва для змазкі механізмаў і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саманарыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Рмн. ‑товак; ж.
Нарыхтоўка чаго‑н. (паліва, сыравіны і пад.) самім спажыўцом, мясцовымі арганізацыямі. Саманарыхтоўка торфу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПА́ЛІЎНЫ БАЛА́НС,
баланс здабычы, перапрацоўкі і выкарыстання розных відаў паліва.
У сусветным развіцці П.б. выразна прасочваюцца перыяды перавагі пэўнага віду паліва. Даіндустрыяльны перыяд характарызуецца выкарыстаннем аднаўляемых рэсурсаў, найперш драўніны. З пачатку прамысл. рэвалюцыі і да сярэдзіны 1950-х г.асн. энергарэсурсам быў вугаль; у 1953 яго ўдзельная вага дасягнула 70% у сусв. П.б. Спрыяльная эканам. кан’юнктура пасля 2-й сусв. вайны і навук.-тэхн. прагрэс у сферы вытв-сці і спажывання паліўна-энергет. рэсурсаў садзейнічалі хуткаму развіццю энергаёмістых галін прам-сці, а таксама агульнаму росту энергаспажывання, што абумовіла павелічэнне тэмпаў сусв. спажывання паліва. Адначасова змянілася і структура П.б., гал. чынам за кошт павелічэння долі нафты і газу.
На Беларусі ў эвалюцыі П.б. прасочваюцца заканамернасці, характэрныя для сусв. П.б. У 1913 87% П.б. прыпадала на дровы. У далейшым яе П.б. фарміраваўся за кошт выкарыстання торфу, які на працягу доўгага часу быў асн. відам паліва. У 1940 аб’ём здабычы торфу даведзены да 3,4 млн.т, яго ўдзельная вага ў П.б. вырасла да 63,5%. У 1960—80-я г.асн. відам паліва былі нафтапрадукты, як вынік развіцця ў рэспубліцы нафтаздабыўной і нафтаперапрацоўчай прам-сці. Рост аб’ёмаў здабычы газу ў СССР, будаўніцтва магістральных газаправодаў спрыялі павелічэнню ўдз. вагі прыроднага газу. У 1990-я г. ў сувязі са скарачэннем імпарту нафты і газу ўзмацніўся працэс уцягвання ў П.б. мясц. відаў паліва (біямасы, адходы вытв-сці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Генератарны газ 3/288, гл. Газіфікацыя цвёрдага паліва
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЗАВО́З,
аўтамабіль, паўпрычэп ці прычэп, абсталяваны цыстэрнай для вадкага паліва (бензіну, газы, дызельнага паліва). Цыстэрна мае паказальнік узроўню паліва, клапан для сувязі ўнутр. поласці цыстэрны з навакольнай атмасферай пры ўзнікненні празмернага ціску, зліўныя патрубкі з хуткадзейнымі засаўкамі, адстойнікі з водааддзельнікамі, проціпажарныя сродкі, зазямленне.
Ёмістасць цыстэрнаў на аўтамабілі і прычэпе 1,2—8 тыс.л, на паўпрычэпах 7—30 тыс. л. Цыстэрны вял. ёмістасці (больш за 5 тыс.л) абсталяваны ўнутры падоўжнымі і папярочнымі перагародкамі (хвалярэзамі) для памяншэння гідраўлічных удараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
газіфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.
1. Забяспечыць (забяспечваць) прадпрыемствы, кватэры і пад. газам для асвятлення і ацяплення.
Г. жылы раён.
2. Ператварыць (ператвараць) цвёрдае ці вадкае паліва ў гаручы газ.
Г. торф.
|| наз.газіфіка́цыя, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Kráftstoffm -(e)s, -e па́ліва, гару́чае (вадкае)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
малакашто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае вялікай каштоўнасці; недарагі. Малакаштоўныя віды паліва.//перан. Які не мае вялікага значэння; не вельмі патрэбны. Малакаштоўныя звесткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утыліза́цыя, ‑і, ж.
Выкарыстанне, ужыванне з карысцю. Утылізацыя цяпла.// Выкарыстанне якіх‑н. адходаў у якасці сыравіны, паліва, угнаення і пад. Утылізацыя адходаў вытворчасці.
[Ад лац. utilis — карысны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеплатво́рнасць, ‑і, ж.
Здольнасць утвараць цяпло. //Спец. Колькасць цяпла ў калорыях, якую выдзяляе 1 кг якога‑н. рэчыва пры поўным згаранні. Цеплатвернасць паліва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)