стараж.-рымскае абарончае збудаванне паміж вусцем р. Тайн і залівам Сольвей у Англіі. Пабудаваны пры імператару Адрыяне ў 122—133 для абароны Рымскай Брытаніі ад варвараў. Працягласць 122,3 км, шыр. 2,4—3,1 м, выш. 3,7—4,9 м. Меў 16 фортаў, шмат вежаў. На асобных участках умацаваны ровам (глыб. 2,7 м, шыр. 38,7 м). На Пд ад Адрыянава вала выкапаны другі роў, які, магчыма, акрэсліваў мяжу ваен. зоны. У 197, 296 і 367 захоплены варварамі, некалькіразоў аднаўляўся. Канчаткова закінуты каля 400.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІРГА́ЦЫЯ (ад лац. virga галінка),
1) у геамарфалогіі разгалінаванне горных хрыбтоў у адным напрамку. Звычайна паўтараецца некалькіразоў (напр., віргацыя Алайскага хр. ў зах. напрамку).
2) У тэктоніцы веерападобнае разыходжанне складак горных парод пры апусканні складкавай зоны і затуханні складкавасці. Назіраецца звычайна на перыферыі складкавых гор, напр. на З Цянь-Шаня. Пры віргацыі складкі разыходзяцца ў адным або процілеглых напрамках, злучаюцца на канцах (міндалепадобна) або збліжаюцца (злучаюцца) у цэнтр. зоне. Адрозніваюць свабодную віргацыю і вымушаную (пры абцяканні перашкоды).
Да арт.Віргацыя. Разыходжанне горных хрыбтоў у гарах Цянь-Шаня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРАЗУ́БКІ (Sorex),
род дробных млекакормячых сям. землярыйкавых атр. насякомаедных. 50—65 відаў. Пашыраны ў тундравай, лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі, Паўн. Амерыкі і паўн.ч.Паўд. Амерыкі. На Беларусі 3 віды: буразубка звычайная (S. araneus), буразубка сярэдняя (S. caecutiens), буразубка малая (S. minutus).
Даўж. цела 4—9 см, хваста 2,5—8 см, маса да 16 г. Нагадваюць мышэй, але пыска выцягнута накшталт хабатка. Поўсць аксамітная, цёмна-бурая, зубы чырванавата-бурыя (адсюль назва). Кормяцца беспазваночнымі, вельмі часта з’ядаюць корму ў некалькіразоў больш за сваю Масу. Знішчаюць шкодных насякомых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЛЕ́НІЎНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
агароднінныя расліны, якія выкарыстоўваюцца ў ежу зялёнымі (свежымі або кансерваванымі). Да З.к. адносяць цыбулю (на зялёнае пер’е), салату, шпінат, кроп, рэвень, шчаўе, пятрушку і сельдэрэй (на зелень), базілік духмяны, карыяндр (на зелень), капусту пекінскую і інш. З.к. маюць вял. колькасць вітамінаў і мінер. солей, добрыя на смак; прыдатныя на лячэбнае харчаванне.
Скараспелыя культуры, патрабавальныя да ўрадлівасці і вільготнасці глебы, пераносяць замаразкі да -5 °C. Высяваюцца ў адкрытым і ахаваным грунце некалькіразоў за год. Вырошчваюць у чыстай або ўшчыльненай (на памідорах, капусце) культурах, як папярэднік позніх культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЕ́ЖКАВЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
с.-г. расліны, якія высяваюцца і даюць ураджай у прамежак часу, свабодны ад вырошчвання асн. культуры. Павялічваюць прадукцыйнасць угоддзяў у некалькіразоў, дазваляюць найб. поўна выкарыстоўваць сонечную энергію, вільгаць, пажыўныя рэчывы глебы, абараняць глебу ад эрозіі. Уводзяць П.к. ў раёнах дастатковага ўвільгатнення.
Тыпы П.к.: пажніўныя — высяваюць пасля ўборкі асн. культуры (па ржышчы); паўкосныя — высяваюць пасля скошвання кармавых культур; падсяўныя — падсяваюць пад асн. культуру, зімуючыя — нарошчваюць зялёную масу ўвосень і ранняй вясной; раннія яравыя — высяваюць ранняй вясной да сяўбы асн. культуры (напр., радыска, салата, шпінат).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
непрыка́яны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які ад хвалявання не знаходзіць сабе месца, не ведае, што рабіць. І да таго не сядзелася Алесю на месцы, што ён некалькіразоў выходзіў на вуліцу, вяртаўся назад і хадзіў па хаце, як непрыкаяны.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́ніус
[н.-лац. nonius, ад парт. P. Nunez = прозвішча парт. матэматыка (1492—1577)]
дадатковая шкала вымяральнага інструмента, якая дазваляе павысіць дакладнасць адліку па асноўнай шкале ў некалькіразоў (10, 20 і больш).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пакра́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Дакрануцца, крануць некалькіразоў. Макараў абышоў самалёт, ступіў на крутую лесвіцу, пакратаў ручку ўпраўлення, зірнуў на прыборы.Алешка.Не заўважаючы мяне, [Аксеня] прайшлася пад павець, узяла граблі і, павярнуўшы іх, пакратала зубы: ці моцна сядзяць.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пало́паць1, ‑ае; зак.
Лопнуць — пра ўсё, многае. [Уладзімір:] — Хай яго... Ну і басішча! Ледзь перапонкі не палопалі...Місько.
пало́паць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Лопнуць некалькіразоў па чым‑н. Паляўнічы задаволена палопаў.. [хлопчыка] па плячы і пайшоў да аўтамабіля.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыме́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаецца, служыць для прымеркі. Прымерачная кабіна.//узнач.наз.прыме́рачная, ‑ай, ж. Пакой, памяшканне для прымеркі. Сваіх пакупнікоў я абслугоўваў ветліва і культурна. Асабліва мужчын. Я па некалькіразоў вадзіў іх у прымерачную, круціў перад люстэркам.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)