ПЕРЫ́ЛАВЫ АЛЕ́Й,
тлусты алей з насення аднагадовай расліны перылы базілікавай. Атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Вадкасць ад светла-жоўтага да цёмна-жоўтага колеру, шчыльн. 931 кг/м³ (15 °C), т-ра застывання каля -30 °C. Высыхальны алей. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці пакостаў, алкідных смол, алейных лакаў (заменнік ільнянога алею, высыхае хутчэй).
т. 12, с. 321
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫСПЕ́РМ (ад перы... + сперма),
назапашаная пажыўная тканка насення раслін, якая ўжываецца зародкам пры прарастанні. У адрозненне ад эндасперму развіваецца з нуцэлуса і мае клеткі з падвоеным (дыплоідным) наборам храмасом. Характэрны для шэрагу кветкавых раслін (напр., гваздзіковыя, лебядовыя, марэнавыя). Наяўнасць П., як і эндасперму, лічыцца прымітыўнай адзнакай, бо зародак у большай ступені залежыць ад навакольных тканак.
т. 12, с. 321
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канды́цыя, ‑і, ж.
1. Норма, якасць, якім павінен адпавядаць той або іншы тавар, матэрыял і інш. Давесці да пэўнай кандыцыі. Пасяўная кандыцыя насення.
2. Уст. Умова дагавору, пагаднення. Выгадныя кандыцыі. Кандыцыі гандлёвага пагаднення.
[Лац. conditio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́яльшчык, ‑а. м.
1. Работнік сельскай гаспадаркі, які займаецца пасевам насення. [Бязуглаў:] — Павінен вам сказаць, што сеяльшчыкі зусім не маюць вопыту квадратна-гнездавога пасеву. Савіцкі.
2. Рабочы, які заняты прасейваннем чаго‑н. Сеяльшчык гравію.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слане́чнікавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сланечніку. Далёка застаўся сланечнікавы палетак, мінулі ржышча са стагамі саломы і выйшлі на палявую сцежку. С. Александровіч. // Які здабываецца з насення сланечніку. Сланечнікавы алей. Сланечнікавая макуха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
элі́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца элітай; лепшы, адборны. Дзякуючы высокаму ўраджаю база паставіць бульбаводчым гаспадаркам Аршаншчыны элітнага насення ў паўтара раза больш, чым планавалася. «Звязда». // Прызначаны для эліты. Элітныя пасевы.
2. Які ўтварае эліту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КО́БАЛЬТАВЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,
адзін з відаў мікраўгнаенняў, водарастваральныя солі кобальту. Кобальт як мікраэлемент садзейнічае фіксацыі атм. азоту, паскарае рост і павышае прадукцыйнасць с.-г. культур (бабовых, лёну, цукр. буракоў, ячменю і інш.). Найб. пашыраны CoSO4∙7H2O (гептагідрат сульфату кобальту ці кобальтавы купарвас) і CoCl2∙6H2O (гексагідрат дыхларыду кобальту). Выкарыстоўваюць на дзярнова-падзолістых і тарфяных глебах, водныя растворы — для перадпасяўной апрацоўкі насення і пазакаранёвай падкромкі.
т. 8, с. 367
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАЦЬБА́,
выбіранне насення (або пладоў) з каласоў, мяцёлак, кошыкаў, струкоў, галовак, катахоў раслін; заключная аперацыя ўборкі збожжавых і інш. с.-г. культур. Бывае адзінарнай і падвойнай (пры адна- і двухразовым прапусканні масы ўраджаю праз малацільнае ўстройства). Праводзяць камбайнамі і малатарнямі (у полі ці на таку) разам з ачысткай і звычайна сумяшчаюць з сартаваннем, а пры прамым (аднафазным) камбайнаванні — са жнівом.
т. 10, с. 14
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЕ́ННЫЯ РАСЛІ́НЫ, сперматафіты (Spermatophyta),
вышэйшыя (сасудзістыя) расліны, што ўтвараюць насенне. Да Н.р. адносяць голанасенныя і пакрытанасенныя, або кветкавыя расліны. Інш. вышэйшыя расліны: дзеразападобныя, мохападобныя, папараці, хвошчападобныя, псілотавыя і рыніяфіты насення не ўтвараюць. У Н.р. гаметафіт рэдукаваны і развіваецца на спарафіце Размнажэнне насеннем — прагрэсіўнае прыстасаванне ў параўнанні з размнажэннем спорамі. Адыгрываюць важную ролю ва ўтварэнні расліннага покрыва Зямлі і ў гасп. дзейнасці чалавека.
т. 11, с. 198
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЫНКАВА́ННЕ,
выдаленне бакавых парасткаў (пасынкаў), якія вырастаюць з пазух лісця надземнай часткі галоўнага сцябла. Пасынкі ў памідора, тытуню выдаляюць пры даўжыні 5—10 см, у сланечніка, кукурузы — 10—15 см. У насеннікаў капусты выдаляюць парасткі вегетатыўныя і з паўторным цвіценнем, у морквы — кветкавыя парасонікі 2—3-га парадку. Узмацняе прыток пажыўных рэчываў да асн. органаў раслін, паскарае выспяванне пладоў і насення.
т. 12, с. 176
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)